Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)

Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Лiно Альданi

Месяц дваццацi рук

Пераклала Iрэна Дабрыян

– Дэвiд Портленд, да дошкi!
– сказаў настаўнiк Крупэн, падняўшы вочы ад класнага журнала.

Дэвiд чамусьцi адсунуў кнiгi i сшыткi i нарэшце вылез з-за парты.

– Ты вывучыў урок па астраномii?

– Вядома, спадар настаўнiк.

– Выдатна. Скажы, колькi прыродных спадарожнiкаў у планеты Сатурн?

– Дзесяць, спадар настаўнiк.

– Добра. Назавi iх i скажы ў храналагiчным парадку, калi яны былi адкрыты.

– Тытан, - няўпэўнена пачаў Дэвiд, - Япет,

Рэя, Дыёна, Тэфiя, Энцэлад, Мiмас, Гiперыён...
– Тут ён запнуўся i, пачырванеўшы ад напружання, утаропiўся ў наскi чаравiкаў.

– Добра, далей, - падбадзёрыў яго настаўнiк.
– Не хапае яшчэ двух: Феба i?..

– Феба i Тэмiс.

– Правiльна. Ну, а цяпер другое пытанне. Як яшчэ называюць Тытан?

– Тытан? Яго называюць "Месяцам дваццацi рук".

– Растлумач чаму?

– Не ведаю, спадар настаўнiк.

– А трэба было б ведаць, Дэвiд, - з дакорам сказаў настаўнiк.
– Я задаў на сёння прачытаць урывак з дадатку да падручнiка. Калi б ты яго прачытаў, дык змог бы адказаць на маё пытанне.

– Так, спадар настаўнiк, але я... не захацеў яго чытаць.

– Чаму ж?

Дэвiд Портленд завагаўся, але потым глянуў на настаўнiка i выпалiў:

– Бо я не люблю астраномii.

У класе зрабiлася вельмi цiха. Здзiўленыя позiркi вучняў быццам былi прыкаваныя да твару Дэвiда. Настаўнiк Крупэн паблажлiва ўсмiхнуўся.

– Праўда, не люблю, - больш смела паўтарыў Дэвiд.
– Цярпець яе не магу. I потым... навошта яна мне, гэтая астраномiя? Касманаўтам быць я не збiраюся. Я хачу быць хiрургам, як i мой бацька. I не на нейкай планеце, а тут, на Зямлi.

Настаўнiк зноў усмiхнуўся:

– Цi не ранавата ты выбраў сабе прафесiю? Раптам перадумаеш?

Дэвiд крыху разгубiўся. Пад уважлiвым позiркам настаўнiка ён прыкрыў далонню вочы.

– Дай мне тваю кнiгу, Дэвiд.

Настаўнiк узяў падручнiк, зазiрнуў у змест, хутка пагартаў старонкi.

– Вось, трымай, - сказаў ён, працягваючы Дэвiду разгорнутую кнiгу. Прачытай вось тут. Гэта апавяданне невядомага аўтара дваццаць першага стагоддзя. Чытай больш уважлiва. Я выклiчу цябе яшчэ раз.

Дэвiд нiзка апусцiў галаву i пад хiхiканне сяброў паплёўся на месца. Ён цяжка ўздыхнуў, скрывiў з'едлiвую морду адразу ўсяму класу i паглыбiўся ў чытанне.

Цi знаёма вам, хоць у агульных рысах, будова аднаклетачнага арганiзма? Дык вось, касмiчны карабель "Iбiс" быў падобны на такi арганiзм. Ён не быў змантаваны цi сабраны па частках, яго абшыўку не зварвалi i не змацоўвалi балтамi. Адным словам, ён зусiм не нагадваў механiзма, у якiм асобныя часткi можна зняць i замянiць. Не, корпус "Iбiса" быў цэльны, i, ствараючы яго, вучоныя строга прытрымлiвалiся прынцыпаў навейшай тэорыi малекулярных сiл. Знешне "Iбiс" нiчым не адрознiваўся ад сучасных касмiчных караблёў, хiба толькi быў крыху меншы i не такi ходкi. Не спрачаюся, у яго канструкцыi былi нейкiя дэфекты, але шэсцьдзесят гадоў назад, калi "Iбiс" накiраваўся ў свой першы палёт i праект Крузiўса i Благовiча стаў рэальнасцю, усе славiлi новы цуд тэхнiкi.

У "Iбiса" было электрамагнiтнае кiраванне. Крузiўс i Благовiч блiскуча даказалi на практыцы, што касмiчным караблям для мiжпланетных падарожжаў больш не трэба рэактыўнае палiва. Асобы паскаральнiк "антыграў" - генератар антыгравiтацыйнага поля - дазваляў караблю лёгка пераадольваць любыя прасторы па гравiтацыйных лiнiях, якiя пранiзвалi космас. Гэта было сапраўды генiяльнае адкрыццё, сапраўдны пераварот у тэхнiцы.

Дзве тысячы дваццаць пяты год азнаменаваў сабою канец атамнай i пачатак электрамагнiтнай эры. Але, на жаль, гэты год стаў адным з сама трагiчных у гiсторыi чалавецтва. Ледзь толькi "Iбiс" блiскуча закончыў трэцi пробны пералёт Зямля - Марс - Зямля, як на нашай планеце нечакана для ўсiх успыхнула страшная эпiдэмiя жоўтай чумы.

Цяпер, вiдаць, толькi сама старыя людзi помняць пра тыя кашмарныя днi. Аднак, я ў гэтым не ўпэўнены, вядома ж, што падзеi, якiя адрознiваюцца асаблiвай жорсткасцю, мiжвольна выклiкаюць абарончую рэакцыю ў чалавечым мозгу, i амаль заўсёды ўступае ў дзеянне закон падсвядомага аптымiзму, якi прымушае нас забыць усё непрыемнае. Так цi iнакш, але няма нiводнай кнiгi па гiсторыi i медыцыне, у якой не ўпамiнаўся б той злашчасны год. Падлiчана, што за паўгода эпiдэмiя забрала паўтара мiльярда людзей - амаль палову насельнiцтва Зямлi. I калi другой палове пашчасцiла ўцалець, то гэтым зямляне абавязаны ксемедрыну, якi здабывалi на Тытане, i касмалёту "Iбiс", якi з нечуванай хуткасцю даляцеў да шостага спадарожнiка Сатурна.

Палёт не быў небяспечны. Дагэтуль чалавек ужо не раз ступаў на паверхню спадарожнiкаў Сатурна. Больш таго, ён пранiк на планету Ўран, змог абляцець i дасканала вывучыць усю Сонечную сiстэму - i ўсё гэта на цяпер ужо ўстарэлых атамных караблях.

Адным словам, "Iбiсу" не пагражала сур'ёзная небяспека. Не было падстаў баяцца i якiх-небудзь нечаканасцей.

На самай справе, трыццацiдзённы палёт праходзiў вельмi добра. Але пры пасадцы на Тытан здарылася невялiкая аварыя - быў пашкоджаны антыграў.

Толькi праз двое сутак камандзiру карабля Арнэ Лагерсану i iнжынеру-пiлоту ўдалося выявiць, што, хоць iндыкатар стаiць на адзнацы "нармальна", каштоўная энергiя антыгравiтацыйнага ўстройства катастрафiчна памяншаецца.

– Мы часам падобныя на паганятага вярблюдаў у пустынi, якi вельмi спакойна iдзе на чале каравана i не заўважае, што ў яго дзiравы бачок з вадой, - сказаў Арнэ Лагерсан.

У навiгацыйны салон, дзе сабраўся камандны састаў карабля, увайшоў борт-iнжынер Аляксей.

– Я ўмацаваў злучальныя кабелi i агледзеў увесь комплекс антыграва, цяпер усё ў парадку, - далажыў ён i паглядзеў на свае перапэцканыя ў масле рукi. Падумаць толькi! Двое сутак мы спакойна спалi i елi i нават не здагадвалiся, што ў кандэнсатарах уцечка. Я гатовы сам сябе адлупцаваць.

– Перастань, - сказаў другi пiлот Фултан.
– Я ўсё думаю, як гэта магло здарыцца?

Арнэ Лагерсан адышоў i прымасцiўся ў кутку. Ён нерухома глядзеў проста перад сабою, раз-пораз цiха пахрустваючы пальцамi. Да яго падсеў Фултан.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Девочка по имени Зачем

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.73
рейтинг книги
Девочка по имени Зачем

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи