Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)
Шрифт:

– Божа, хто вы - пачвара цi авантурыст, якi шукае таннай славы? усклiкнуў Паўльсэн.
– Вы што думаеце, вам пасля вяртання помнiк паставяць? Ды за такiя выбрыкi вас будуць судзiць...

– Ну хопiць!
– перабiў яго Лагерсан.

Фултан, Аляксей i Iрына накiравалiся былi да яго.

– Нi з месца!
– крыкнуў Лагерсан.

– Вы чуеце?
– сказаў Паўльсэн.
– Ён з глузду з'ехаў, ён хоча адрэзаць руку кожнаму з вас!

Iрына пабялела i мiжвольна прыцiснулася да Аляксея. Лагерсан зноў падняў прамянёвы пiсталет.

– Паслухайце, людзi, - сказаў ён стомленым

голасам.
– Паслухайце мяне, сябры... не ведаю ўжо, як вас называць... Можа, я i сапраўды крыху не ў сабе. А можа, доктар мае рацыю, i я сапраўды шукаю славы альбо вялiкiх непрыемнасцей. Але ўсё гэта пустыя размовы, i мы толькi дарма трацiм час. Зразумейце, "Iбiсу" небяспека не пагражае. Вашаму жыццю таксама. Калi б гаворка iшла толькi аб спазненнi на дваццаць дзён, праблема вырашалася б вельмi проста: крыху гiмнастыкi, крыху менш калорый, i мы вельмi б спакойна ўзляцелi б з гэтага праклятага Тытана. Але ж вы ведаеце, што цяпер любое прамаруджванне падобна да смерцi - на карту пастаўлена жыццё мiльёнаў людзей. Я ведаю, ад вас патрабуецца нечуваная самаахвярнасць. Вы можаце настойваць, каб я ахвяраваў сабой. Але гэта несправядлiва. Чаму менавiта я, а не хто iншы?
– Ён памаўчаў.
– Даю вам паўгадзiны на роздум; я дастаткова паламаў галаву, цяпер ваша чарга. Калi вы не хочаце ахвяраваць рукой, знайдзiце спосаб зняць лiшнiя шэсцьдзесят чатыры кiлаграмы. Але калi хутка iншага выйсця не будзе, прыйдзецца рабiць ампутацыю.

Ён абцёр з твару халодны пот i знясiлены апусцiўся на падлогу. Павекi зрабiлiся цяжкiмi i злiпалiся, перад вачыма расплываўся туман. "У мяне гарачка", - падумаў ён.

Фултан прыхiлiўся да стойкi iндыкатара i застыў, як статуя. Паўльсэн нервова хадзiў з кутка ў куток, мармычучы нешта сабе пад нос. Iрына i Аляксей стаялi моўчкi, цесна прыцiснуўшыся адно да аднаго.

– Я ведаю, пра што вы цяпер думаеце, - сказаў Лагерсан.
– Спадзеяцеся, што хто-небудзь з сябраў экiпажа не вытрымае, у шаленстве кiнецца на мяне, i я яго прыстрэлю. Тады ўсе цяжкасцi вырашацца самi сабой, цi не праўда? Але ж хто захоча цягаць для нас каштаны з агню? Не, дарагiя сябры, на гэты раз кожнаму з нас прыйдзецца рабiць гэта самому.

Лагерсан усё гаварыў, гаварыў... Яго лiхаманкавая, бязладная гаворка то збiвалася на праклёны, то перамяжоўвалася горкiмi нараканнямi.

– Фултан!
– слаба паклiкаў ён.
– Ты здольны добраахвотна памерцi адзiн-аднюткi на гэтым чортавым Тытане?

Другi пiлот нахмурыўся i нiчога не адказаў.

– Дык што, Фултан?
– не сунiмаўся Лагерсан.

– Не ведаю, Арнэ. Можа, i не.

– Тады ж чаму вы глядзiце на мяне з такiм дакорам? Мы ж не пчолы i не мурашкi. I нават не насякомыя. Мы, што яшчэ горш, вартыя жалю, баязлiвыя людзi.

У яго перад вачыма паўставалi жахлiвыя вiдовiшчы: перапоўненыя бальнiцы, хворыя ляжаць у калiдорах i нават у дварах. А па вулiцах у бяссiльнай злосцi, праклiнаючы сваю бездапаможнасць, бегаюць лекары. Па дарогах iмчацца саставы з трупамi. З печаў крэматорыяў чадзiць дым... Усё чалавецтва паступова ператвараецца ў воблака попелу.

Лагерсан паглядзеў на хранометр.

– Дык вось, - сказаў ён, - ваш час скончыўся.

I ўсiх адразу прыгняла панурая

цiшыня, кожны ў думках упаў на самае дно роспачы i адчуў жах.

– Добра, - разарваў цiшыню доктар Паўльсэн.
– Мы доўга абражалi адзiн аднаго. Час прымацца за справу.

Патрэбны бiнты, сказаў ён, шмат бiнтоў i медыкаментаў, якiя ўжо паспелi выкiнуць за борт. I яшчэ яму патрэбен памочнiк. Выклiкалi Джо, якi некалi вучыўся на медыцынскiм факультэце.

Джо з'явiўся разам з Бобам Арджытаем.

– Джо, вы ўмееце рабiць укол у вену?

– Даводзiлася, доктар.

– Надзень скафандр, Боб, - загадаў Лагерсан.
– Каля карабля ў кучы iншых рэчаў валяюцца дзве-тры скрынкi з бiнтамi. Знайдзi iх. Спытайся ў доктара, што яшчэ яму трэба.

Боб у страшэннай разгубленасцi ўтаропiўся на камандзiра. Яму зрабiлася страшна, страшна, што, як толькi ён пакiне карабель, дзверы зачыняцца i яго пакiнуць аднаго ў ледзяной пустынi.

Лагерсан, вiдаць, зразумеў яго стан. Ён ужо хацеў паўтарыць свой загад, але яго перабiў Фултан.

– Я пайду, - сказаў ён.

Твар у Лагерсана прасвятлеў.

– Значыць, ты са мною згодзен, Фултан?

– Як заўсёды, Арнэ.

Камандзiр уздыхнуў з палёгкай. Ён адчуў, як думкi ў яго праяснiлiся, кроў хутчэй пацякла па венах i ў яго зноў з'явiлася звыклая бадзёрасць. Працягваючы хадзiць па салоне, ён энергiчна аддаваў распараджэннi i сачыў за iх выкананнем.

Калi Фултан вярнуўся з бiнтамi, Лагерсан загадаў усiм сабрацца ў навiгацыйным салоне. Размова была вельмi кароткая. Людзi слухалi ў абсалютным маўчаннi, страцiўшы дар слова ад здзiўлення. I раптам Клiфт Iвенс заплакаў. Дарослы мужчына плакаў, хлюпаючы носам, як хлапчук, якога пакаралi без дай прычыны.

– Але чаму, - крыкнуў ён, - чаму нельга выкiнуць ксемедрын? Выкiнем яго к чорту цi пачакаем дзён з дваццаць!

– У цябе ёсць жонка, Клiфт?

Клiфт кiўнуў галавой.

– А дзецi?

– Двое, камандзiр.

– Тады паспрабуй зразумець мяне, Клiфт, Мы пакiнулi Зямлю больш за месяц назад. А раптам за гэты час твая жонка i дзеткi таксама захварэлi?

Клiфт выцер рукавом нос i ўзняў галаву. Але сёй-той глядзеў на камандзiра панура i злосна, грозна сцiснуўшы кулакi, нiбы чакаючы толькi сiгналу, каб кiнуцца на яго. Гэта не ўнiкла ўвагi Лагерсана. Ён ускiнуў прамянёвы пiсталет i навёў яго на сцяну. Паступова твары людзей праяснiлiся, гнеўныя агеньчыкi ў вачах патухлi.

– Першы буду я, - сказаў Лагерсан, - апошнi - Фултан. Гэта не таму, што я не давяраю вам. Хоць, урэшце... Словам, я хачу пазбегнуць магчымых беспарадкаў. Напэўна, адразу пасля аперацыi... мне будзе даволi кепска. На гэты час камандаванне прыме Фултан. Перш чым падыдзе яго чарга, я ўжо буду на нагах. Астатнiя васемнаццаць чалавек кiнуць жэрабя, каму за кiм iсцi на аперацыю. I апошняе. Магчыма, караблю ўдасца ўзляцець да таго, як будзе закончана апошняя, дваццатая аперацыя. Дык вось, я хачу, каб вы ясна зразумелi - на гэта разлiчваць няма чаго. I калi нам суджана страцiць руку, то праз гэта пройдуць усе, за выключэннем, зразумела, доктара. I толькi калi дваццаць рук будуць выкiнуты за борт, я нацiсну кнопку. Пасля гэтага я выкiну i пiсталет. Вось i ўсё.

Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Назад в СССР: 1984

Гаусс Максим
1. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.80
рейтинг книги
Назад в СССР: 1984

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Золотая осень 1977

Арх Максим
3. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.36
рейтинг книги
Золотая осень 1977

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Раб и солдат

Greko
1. Штык и кинжал
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Раб и солдат