Чтение онлайн

на главную

Жанры

Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)
Шрифт:

– Чаго вы ад мяне чакаеце?
– са злосцю спытаў Лагерсан.
– Вядома, прасцей за ўсё сабраць усiх i сказаць: "Сябры, адзiн з нас лiшнi. Давайце кiнем жэрабя, i той, каму не пашанцуе, павiнен памерцi. У адзiноце, як кiнуты сабака".

Чацвёра афiцэраў не адрывалi ад яго позiрку, i ў iх у вачах чыталася разгубленасць i нямы дакор.

– А некаторыя з вас лiчаць, што я павiнен добраахвотна пакiнуць "Iбiс", так? Вядома ж, я камандую караблём, а камандзiр абавязаны паказваць прыклад!

Нiхто гэтага не кажа, - адазваўся Фултан.

– Смешна - звычайна ў выпадку небяспекi капiтан пакiдае карабель апошнi. А я, па-вашаму, павiнен пакiнуць яго першы.
– I Лагерсан ненатуральна засмяяўся.

– Паслухай, Арнэ, у час пасадкi iндыкатар антыграва быў блакаваны. Можа, ён проста сапсаваны?
– сказаў Фултан.

– Што ты гэтым хочаш сказаць?

– Ён паказвае шэсцьдзесят чатыры кiлаграмы лiшняй вагi, але, магчыма, гэта памылка. Чаму б нам не паспрабаваць узляцець?

Лагерсан на секунду задумаўся.

– Я згодзен, - сказаў ён.
– Паспрабуй.

Праз дваццаць хвiлiн Аляксей нацiснуў кнопку, корпус касмiчнага карабля ўздрыгнуў i завiбраваў. Лагерсан не адрываў позiрку ад альтыметра. Пятнаццаць секунд праляцелi ў напружаным чаканнi.

– Ноль!
– злосна крыкнуў Лагерсан.
– Мы не ўзнялiся нi на сантыметр!

Усе зноў сабралiся ў цэнтры салона. Камандзiр звярнуўся да Паўльсэна:

– Ну, а што вы прапануеце, доктар?

– Э, нам застаецца толькi сесцi на сама жорсткую дыету. Праз тры-чатыры днi мы парадкам пахудзеем i зможам узляцець.

– Немагчыма.

– Не бачу iншага выйсця, камандзiр. Альбо паляцiм без ксемедрыну, альбо пачакаем, пакуль народ не пахудзее.

– Доктар, вы забываеце, што курс i час палёту былi разлiчаны загадзя. Калi мы адкладзём палёт на некалькi дзён, то наткнёмся ў дарозе на воблака В-36, а гэта - пэўная гiбель. Значыць, ляцець трэба цi праз васемнаццаць гадзiн, цi праз дваццаць дзён, калi нам ужо не будзе пагражаць сустрэча са смертаносным воблакам.

– А хiба нельга адхiлiцца ад курса?

– Не, тады трэба ўзняцца па нармалi да арбiты планеты, а гэта звязана са значнай стратай хуткасцi. Мы спознiмся на дваццаць дзён, не кажучы ўжо пра дадатковую рызыку. А вы ўяўляеце сабе, што значыць спазнiцца на дваццаць дзён?

– Ведаю!
– крыкнуў лекар.
– На Зямлi кожную гадзiну памiрае ў сярэднiм трыццаць тысяч чалавек. Вы гэта ўжо не раз паўтаралi. Але што я магу зрабiць? Хiба мая вiна, што ўспыхнула эпiдэмiя?

– Змоўкнiце!

– I не падумаю! Вы самi цiкавiлiся маёй думкай.

Лагерсан павярнуўся да яго спiнай. Апусцiўшы галаву, ён хадзiў уздоўж сценкi карабля, раз-пораз у злосцi стукаючы рукою па абшыўцы.

– Добра, паспрабуем скарацiць дзённы

рацыён удвая, - сказаў ён.

– Нiчога не атрымаецца, Арнэ, - спакойна заўважыў Фултан.
– Ты ўжо двойчы знiжаў норму, апрача таго, у нас засталося ўсяго некалькi кiлаграмаў канцэнтрату.

– Значыць, трэба вылiць шэсцьдзесят чатыры лiтры вады!

– Арнэ, - у голасе Фултана пачулiся змрочныя ноткi.
– Паглядзi, колькi ў нас засталося вады. Нам i так прыходзiцца берагчы кожную кроплю. Яшчэ раз урэзаць запас вады i кiслароду - значыць асудзiць палёт на няўдачу.

– Розуму не дабяру, што рабiць, - прамармытаў Лагерсан. Ён у адчаi паглядзеў вакол.
– Няўжо з карабля больш нiчога нельга зняць?

– У камандзiрскай рубцы знялi ўсе пульты, частку рубiльнiкаў замянiлi пробкамi. Усе прыборы, што не былi ўмантаваны ў корпус, выкiнулi.

– Пракляты карабель!
– крыкнуў Лагерсан.
– Суцэльнаскроеная пачвара. Нiчога нельга дэмантаваць, падтачыць, выразаць. Будзь ты пракляты!

Ён, нiбы звер у клетцы, забегаў па салоне, потым раптам замёр i бяссiльна прыхiлiўся да сцяны.

Яго позiрк упаў на Iрыну, на яе густыя доўгiя валасы. Ён уявiў сабе, як вострыя нажнiцы зразаюць тонкiя пасмы адну за другой... Не, гэта не выйсце з становiшча. Нават калi пагалiць усiх, больш за дзвесце - трыста грамаў не набярэцца. Але туманная думка пра нажнiцы выклiкала ў Лагерсана страшную, але спакуслiвую карцiну... У галаве гучалi жорсткiя словы: "Намыль палец. Калi i тады не дапаможа, прыйдзецца расстацца з пальцам".

– Доктар, - звярнуўся ён да Паўльсэна.

– Слухаю, камандзiр.

– Доктар...
– Лагерсан змоўк у нерашучасцi i дрыжачай рукой пацёр падбародак.
Доктар, колькi важыць чалавечая рука?

Паўльсэн уздрыгнуў.

– Па-рознаму, - цiха сказаў ён.
– У сярэднiм тры-чатыры кiлаграмы.

Лагерсан не змог стрымаць задаволенай усмешкi.

– Баюся, што нам спатрэбiцца ваша дапамога, доктар.

Паўльсэн кiнуў на астатнiх умольны позiрк, нiбы просячы ратунку.

– Вы зможаце зрабiць дваццаць ампутацый?

Доктар гнеўна пацiснуў плячамi.

– Я пытаюся, вы зможаце гэта зрабiць?

– Вядома, магу, але ў такiх абставiнах я нiколi гэтага не зраблю!

– А я гавару - зробiце!
– закрычаў Лагерсан.

Ён выхапiў прамянёвы пiсталет i навёў яго на Паўльсэна. Той мiжвольна адступiў назад.

– Вы не маеце права мяне прымушаць. Паўтараю, я нiколi не зраблю гэтага!

– Паслухайце, Паўльсэн, - умольна сказаў Лагерсан, - я знайшоў апошнiя шэсцьдзесят чатыры кiлаграмы. Ваша задача - зняць iх з карабля. Калi вы адмовiцеся, я павiнен буду ўжыць сiлу.

Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Назад в СССР: 1984

Гаусс Максим
1. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.80
рейтинг книги
Назад в СССР: 1984

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Золотая осень 1977

Арх Максим
3. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.36
рейтинг книги
Золотая осень 1977

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Раб и солдат

Greko
1. Штык и кинжал
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Раб и солдат