Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)
Шрифт:
Аляксей i Iрына стаялi паводдаль, моцна трымаючыся за рукi. Лагерсан падышоў да iх.
– Паверце, мне вельмi шкада, Iрына. Вы i Аляксей...
– Ён замоўк.
Аляксей нiчога не адказаў. Iрына таксама
Лагерсан пайшоў далей, узiраючыся ў твары касманаўтаў.
– Доктар, - сказаў ён дрыготкiм голасам.
– Я гатовы. Можаце пачынаць.
– Дэвiд, - паклiкаў настаўнiк.
– Ты скончыў?
Дэвiд устаў, узяў кнiгу i пайшоў да дошкi, залажыўшы пальцам разгорнутую старонку. Вочы ў яго блiшчалi, а шчокi зрабiлiся пунсовыя.
– Цяпер ты зразумеў, чаму Тытан называюць яшчэ i "Месяцам дваццацi рук"?
– Ага, спадар настаўнiк.
– Дык вось, Дэвiд... Пасля рэйса "Iбiса" прайшло чатыры стагоддзi. З таго часу кожны касманаўт лiчыць для сябе за найвышэйшы гонар, калi пасля многiх гадоў спадзвiжнiцкай працы i самаахвяравання яго ўзнагароджваюць ордэнам "Пурпуровай рукi". Табе гэта зразумела?
– Вядома, спадар настаўнiк... А што... што сталася з доктарам Паўльсэнам?
– А, з доктарам "Iбiса", - уздыхнуў настаўнiк.
– Ён таксама быў удастоены мноства ўзнагарод i высокiх ушанаванняў.
– Самагубствам?! Але чаму?
– Не ведаю, дружа. Можа, таму, што толькi яму нiхто не мог тады ампутаваць руку...
Дэвiд панурыўся. Настаўнiк пачаў расказваць пра бязмежнасць i прыгажосць космасу, пра незнаёмыя светы, дзе не ведаюць зямных нягод, светы, якiя бясконца далёкiя i неабсяжныя...
Дэвiд сеў на месца, а настаўнiк працягваў урок. Яго злёгку гугнявы голас разносiўся па класе. Вучнi сядзелi моўчкi i як зачараваныя лавiлi кожнае настаўнiкава слова.
I толькi Дэвiд быў у сваiх думках. Заўтра ён як след вывучыць заданне. I больш не будзе балбатаць i не слухаць настаўнiка на ўроках астраномii. Але сёння ён не можа слухаць. Ён думае пра тое, што бацька, вiдаць, моцна засмуцiцца. Але ён не хоча больш быць хiрургам: зямны шар для яго цяпер вельмi малы. Ён уздымае вочы, i погляд яго прыцягваюць зорныя карты, якiя вiсяць на сцяне. Паступова абрысы навакольных прадметаў знiкаюць, i Дэвiд застаецца адзiн, зачараваны мiгаценнем далёкiх свяцiлаў.