Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Шрифт:

21. Гэтымi палымянымi словамi распальваюць яны душу збянтэжанай сястры i, баючыся аказацца занадта блiзка ад падобных падзей, перанесеныя, як звычайна, ветрам на скалу, паспешлiва ўцякаюць i тут жа, сеўшы на караблi, адплываюць.

А Псiхея, застаўшыся адна, праўда, злыя фурыi не пакiдалi яе ўвесь час i вельмi трывожылi, хвалюецца ў скрусе, як бурлiвае мора. I хоць настаўленне зроблена i душа непахiсная, усё ж, рыхтуючыся да злачынства, яна яшчэ вагаецца ў няўпэўненасцi, i супярэчлiвыя пачуццi адцягваюць яе ад благога ўчынку. Яна спяшаецца, адкладвае, адважваецца, дрыжыць, рашаецца, гневаецца i, нарэшце, у адным i тым жа целе ненавiдзiць пачвару i любiць мужа...

Але надыходзiў ужо вечар, i Псiхея паспешлiва рыхтуецца да бязбожнага злачынства. Вось i ноч прыйшла, з'явiўся муж i, аддаўшыся спярша любоўнаму змаганню, праз некаторы час упаў у глыбокi сон.

22.

Тут Псiхея адольвае сваю слабасць i кволасць, збiраецца з сiламi i, дастаўшы свяцiльнiк i ўзяўшы ў рукi брытву, рашуча перамагае жаночую нясмеласць.

Але, як толькi ад адкрытага агню асвяцiлася таямнiца пасцелi, яна бачыць найдалiкатнейшае i найпрыгажэйшае за ўсе на свеце iстоты вiдовiшча, бачыць самога Купiдона, цудоўнага бога, якi спакойна адпачываў, ад выгляду якога ярчэй пачала свяцiць лямпа i мацней блiснула лязо святатацкай зброi...

I Псiхея, збянтэжаная ўбачаным, не можа авалодаць сабой, пакрываецца смяротнай бледнасцю i з трымценнем апускаецца на каленi, збiраючыся ўтапiць зброю ў сваiх грудзях. Яна i зрабiла б гэта, каб зброя ад страху перад гэтакiм злачынствам не выпала з яе дрыготкiх рук. Знясiленая, страцiўшы ўсякую надзею, чым больш углядаецца яна ў прыгажосць боскага твару, тым больш падбадзёрваецца. Вось бачыць яна залатую галаву з пышнымi, пахучымi ад амброзii валасамi, якiя акружаюць малочную шыю i ружовыя шчокi, глядзiць на прыгожа распушчаныя завiткi, што спускаюцца з патылiцы i з iлба. Ад незвычайна прамянiстага бляску твару аж закалыхалася святло ў лямпе. За плячамi лятаючага бога беллю кветкi рдзелi пёры, i хоць крылы былi ў супакоi, кончыкi кволых i тоненькiх пярынак неспакойна трапяталi. Усё цела было гладкiм i зiхатлiвым,. так што Венера не магла каяцца, што пусцiла яго на свет. Каля пасцелi на падлозе ляжалi лук i калчан са стрэламi - благаслаўлёная зброя вялiкага бога.

23. Нястрымнае жаданне ахоплiвае Псiхею. З цiкавасцю глядзiць яна на мужава ўзбраенне, абмацвае яго, вымае з калчана адну стралу i кончыкам пальца прабуе вастрыню, але, зрабiўшы мацнейшы рух дрыготкiм суставам, глыбока наколвае сябе, аж на паверхнi скуры выступаюць кропелькi крывi. Такiм чынам, сама таго не ведаючы, загарэлася Псiхея каханнем да бога кахання. Распальваючыся ўсё большай i большай страсцю да бога страсцi, яна, поўная пажадлiвасцi, схiлiлася над iм i пачала паспешлiва абсыпаць яго гарачымi i доўгiмi пацалункамi, баючыся пры тым, каб не разбудзiць. I пакуль яна, ахопленая такой асалодай, не валодаючы сваiм розумам, хвалюецца, лямпа яе цi то ад здрады, цi з зайздрасцi, цi мо сама захацела дакрануцца i пацалаваць такое пышнае цела, пырскае з канца кнота гарачым алеем богу на правае плячо. Ох ты, нахабная i бязглуздая лямпа, прыслужнiца кахання! Ты апякла бога, якi сам з'яўляецца валадаром усяго агню! А стварыў цябе напэўна нейкi закаханы, каб даўжэй карыстацца прадметам сваiх жаданняў.

Апечаны бог ускочыў, i, убачыўшы парушанай прысягу, хутка вызвалiўся з жаночых абдымкаў i пацалункаў, i, не сказаўшы нi слова, узняўся ў паветра.

24. А Псiхея, як толькi ён уздымаўся, хапiлася абедзвюма рукамi за яго правую нагу, аднак, стамiўшыся вiсець у захмарных вышынях, звалiлася на зямлю. Закаханы бог не пакiдае яе ляжаць на зямлi, а, зляцеўшы на блiзкi кiпарыс, з яго высокай вяршынi ўсхвалявана гаворыць: "Гэта ж я, прастадушная Псiхея, насуперак волi сваёй мацi Венеры, якая загадала мне закахаць цябе ў сама нiкчэмнага, апошняга з смяротных i аддаць цябе замуж за бедняка, сам зрабiў легкадумна, але, знакамiты стралок, я сам сябе паранiў уласнай зброяй i зрабiў цябе сваёй жонкай цi ж для таго, каб ты палiчыла мяне пачварай i хацела брытвай адрэзаць галаву за тое, што ў ёй знаходзяцца гэтыя закаханыя ў цябе вочы. Я ж неаднойчы пераконваў цябе асцерагацца, заўсёды па-сяброўску ўгаворваў. Твае паважаныя дарадчыцы неўзабаве адкажуць мне за сваю пачварную выдумку, а цябе пакараю сваiм знiкненнем". I, закончыўшы гутарку, узняўся ў вышыню.

25. А Псiхея, распасцёртая на зямлi, сачыла, пакуль было даступна зроку, за палётам мужа, надрываючы сабе душу балючым галашэннем. Калi ж далечыня схавала з вачэй каханага, якi хутка адлятаў на крылах, рынулася да блiзкай ракi i кiнулася з берага ўнiз. Але сцiплая рака, несумненна, у гонар бога, якi мог нават ваду ўспалымняць, а таксама з боязi за свой лёс, зараз жа вынесла яе на сваёй хвалi на бераг, пакрыты зелянiнай i квеценню. А на другiм беразе якраз сядзеў вясковы бог Пан, абняўшы горную багiню Эхо, якую вучыў спяваць на розныя галасы. Паблiзу вады на шырокiм лузе падбрыквалi козачкi, скубучы прыбярэжную травiцу. Казлiны бог ласкава клiча

стомленую ўсхваляваную Псiхею i дзеля таго, што яе гора было яму вядома, супакойвае ветлiвымi словамi: "Мiлая дзяўчынка, я вясковы жыхар, пасу статак, але дзякуючы сваёй глыбокай старасцi маю вялiкi вопыт. Дык вось, калi я мяркую правiльна, а гэта разумныя людзi называюць дарам прадбачання, дык твая няроўная хiсткая паходка, асаблiвая бледнасць, частыя ўздыхi, а галоўнае, твае заплаканыя вочы гавораць, што ты пакутуеш ад празмернага кахання. Паслухай мяне i старайся надалей сябе не губiць, кiнуўшыся ў ваду зноў або iншым спосабам самагубства. Пакiнь сум, адкiнь скруху i звярнiся са сваiмi малiтвамi да Купiдона, аднаго з найвялiкшых багоў. А паколькi ён юнак распешчаны i капрызны, дык пастарайся ласкай i ветлiвасцю выклiкаць да сябе яго прыхiльнасць".

26. Нiчога не адказаўшы на словы бога пастухоў, Псiхея пакланiлася яму i рушыла ў дарогу. Пад вечар, прайшоўшы даволi доўгую дарогу, стомленным крокам дайшла яна па нейкай сцяжынцы да таго горада, дзе быў каралём муж адной з яе сёстраў. Даведаўшыся аб гэтым, Псiхея захацела з ёй убачыцца. Як толькi сустрэлiся, пасля радасных абдымкаў i прывiтанняў на пытанне, якi шчаслiвы выпадак прывёў яе, яна адказала: "Ты помнiш вашу параду, каб я тое страшыдла, што пад зманлiвым iмем бавiла са мной ночы, перш чым яно мяне зжарэ, зарэзала двухбаковавострай брытвай? Але як толькi пры святле лямпы зiрнула я ў яго твар, бачу дзiўнае i сапраўды боскае вiдовiшча - самога слаўнага сына Венеры, самога, паўтараю, Купiдона, якi спаў салодкiм сном. I пакуль я, захопленая гэтай прыгажосцю, збянтэжаная, пакутавала ад невымоўнах папрокаў сумлення, у той час па нейкай благой выпадковасцi запаленая лямпа пырснула гарачым алеем на яго плячо. Прачнуўшыся ад болю i ўбачыўшы мяне з лямпай i брытвай у руках, ён кажа: "За такое цяжкае злачынства ты неадкладна пакiнь мой ложак i забяры свае рэчы, а я з'яднаюся ўрачыстым шлюбам з тваёй сястрой" i назваў тваё iмя. Пасля таго загадаў Зефiру выдзьмуць мяне з дому".

27. Не паспела Псiхея закончыць сваёй гутаркi, як тая, успалымнеўшы парывам безразважнага юру i згубнай зайздрасцi, ашукаўшы мужа тут жа прыдуманай хлуснёй, быццам атрымала паведамленне аб смерцi бацькоў, зараз жа села на карабель i накiравалася да вядомага скальнага абрыву. I хоць дзьмуў зусiм не той вецер, усё ж яна, ахопленая сляпой надзеяй, крыкнула: "Прымай мяне, Купiдон, тваю дастойную жонку, а ты, Зефiр, падтрымай сваю паню!" I з усяго маху кiнулася ў бездань. Аднак да месца прызначэння не дабралася нават у выглядзе трупа. Падаючы на каменне скал, цела яе разбiлася i развалiлася на кавалкi, рассыпаўшыся ў розныя бакi, i яна загiнула, як таго i заслужыла, стаўшы лёгкай здабычай птушак i звяроў.

Не замарудзiла i наступная кара. Пусцiўшыся зноў у вандраванне, Псiхея дайшла да другога горада, дзе так, як i першая, каралевай была другая сястра. I гэта паддалася на прынаду роднай сястры, i сапернiца Псiхеi памчалася да вядомай скалы на злачынны шлюб, але таксама звалiлася, здабыўшы сабе немiнучую смерць.

28. Тым часам, пакуль занятая пошукам Купiдона Псiхея абыходзiла розныя краiны, ён сам, пакутуючы ад апёку, ляжаў i стагнаў у спальнi сваёй мацi. Тады беласнежная птушка чайка, якая плавае на крылах па марскiх хвалях, паспешлiва дае нырца ў глыбiнi акiяна. Там, стаўшы ўмомант перад Венерай, якая купалася i плёскалася, дакладвае ёй, што яе сын апечаны, стогне ад болю, якi прычыняе яму рана, ляжыць i невядома, цi ачуняе. А ў народаў вакол чуецца нараканне на Венеру i на ўсю яе радню, маўляў, сынок, займаючыся на паверхнi каханнем, а яна сама, купаючыся ў акiяне, забылiся пра свае абавязкi. Праз гэта няма нiякай прыхiльнасцi, нi чароўнасцi, нi вабнасцi, а ўсё зрабiлася несамавiтым, грубым i дзiкiм. Няма нi шлюбаў, нi сяброўскiх яднанняў, нi пашаны ад дзяцей, а толькi агульная няслава, горыч i агiда ад брудных сувязяў.

Гэтак верашчала балбатлiвая птушка ў Венерыны вушы i чарнiла добрае iмя яе сына. А Венера, моцна загневаўшыся, раптам запытала: "Дык, можа, у мiлага майго сынка завялася якая-небудзь сяброўка? Ну, ты, якая толькi адна мне верна служыш, скажы, як завецца тая, што спакусiла майго высакароднага i чыстага хлопчыка? Можа, яна з роду Нiмфаў, цi з лiку Ораў, цi з карагоду Музаў або Грацыяў, маiх прыслужнiц?"

Не змаўчала балбатлiвая птушка i кажа: "Не ведаю, панi, але мне здаецца, што ён мае вялiкi iнтэрас да дзяўчыны, а калi не памыляюся, завецца яна Псiхея". Тут Венера крыкнула ў абурэннi: "Дык ён праўда любiць Псiхею, маю сапернiцу па прыгажосцi, рабаўнiцу майго iмя? Можа, гэты шалапут нават лiчыць мяне зводнiцай, бо я расказала яму пра гэту абрыдлую мне дзяўчыну!"

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век