Чтение онлайн

на главную

Жанры

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Шрифт:

А Купiдон, ачуняўшы ад сваёй раны i не могучы перанесцi такой доўгай разлукi з Псiхеяй, вышмыгнуў праз высокае акно пакоя, у якiм сядзеў замкнёны, i з падвоенай хуткасцю на адпачыўшых крылах памчаўся да сваёй Псiхеi. Тут ён старанна знiмае з яе сон i хавае яго на тое самае месца, у скрыначку. Будзiць Псiхею бяспечным уколам стралы i кажа: "Вось ты, нябога, зноў ледзь не загiнула праз сваю цiкаўнасць. Але пакуль што выканай дакладна даручэнне маёй мацi, а пра астатняе паклапачуся я сам".

З гэтымi словамi ўзляцеў на крыллях боскi каханак, а Псiхея пайшла да Венеры, каб аддаць ёй Празерпiнiн падарунак.

22. Тым часам Купiдон пад уплывам моцнага кахання i баючыся суровасцi сваёй мацi хапаецца за даўнейшыя хiтрыкi. Дасягнуўшы на сваiх хуткiх крылах самай нябеснай вышынi, звяртаецца з пакорлiвым тварам да Юпiтэра i малiтоўна выкладвае

яму сутнасць сваёй справы. На гэта Юпiтэр, паляпаўшы Купiдона па шчацэ i прыўзняўшы да твару яго руку, так кажа: "Хоць ты, сынок, пане мой, не выказваў нiколi належнай мне пашаны, прысуджанай мне на зборы багоў, а нават мае грудзi, дзе ствараюцца законы стыхiяў i чаргаваннi свяцiлаў, часта прабiваў ударамi стралы i нярэдка зневажаў грахамi зямной пажадлiвасцi i такiм чынам плямiў мой гонар i добрае iмя, змушаючы парушаць законы, асаблiва закон Юлiя, i грамадзянскую мараль ганебнымi пралюбадзействамi. Ты прымушаў мяне мяняць маё светлае аблiчча на выгляд гадзюк, агню, звяроў, птушак i свойскай жывёлы. Аднак помнячы пра сваю паблажлiвасць, а таксама пра тое, што ты вырас на маiх руках, я выканаю твае пажаданнi, абы толькi ты здолеў аберагчыся ад сваiх нядобразычлiўцаў. А яшчэ ў аддзяку за гэту маю спагаднасць ты павiнен, калi ёсць на зямлi ў гэты час якая-небудзь непараўнанай прыгажосцi дзяўчына, аддаць яе мне".

23. Сказаўшы гэта, загадвае Меркурыю склiкаць усiх багоў на сход i аб'явiць, што на тых, хто не з'явiцца, будзе накладзены штраф дзесяць тысяч нумаў. Настрашаныя такой пагрозай, багi хутка запаўняюць пакой, i Юпiтэр, седзячы на ўзнятым вышэй за iншыя сядзеннi, робiць такую абвестку:

"Багi, занесеныя ў нашы спiсы Музамi, усе вы ведаеце гэтага юнака, якога я выгадаваў гэтымi рукамi. Я вырашыў спынiць бурныя парываннi яго квяцiстага юнацтва якой-небудзь вуздэчкай. Хопiць таго, што кожны дзень абвiнавачваюць яго ў пралюбадзействе i розных iншых праступках. Трэба лiквiдаваць падставы для гэтага i звязаць яго распушчанасць шлюбнымi повязямi. Ён выбраў сабе дзяўчыну i пазбавiў яе нявiннасцi, дык няхай яна застанецца з iм, няхай ён валодае ёю i няхай у абдымках Псiхеi цешыцца каханнем". I, звярнуўшыся да Венеры, працягвае:

"А ты, дачка, адкiнь усю скруху i не бойся, што твой знакамiты род i тваё становiшча пацерпяць ад шлюбу сына са смяротнай жанчынай. Я зраблю так, што шлюб не будзе няроўным i стане законным, якi адпавядае грамадзянскiм пастановам".

Тут ён загадвае Меркурыю неадкладна даставiць на неба Псiхею i, падаўшы ёй келiх з амброзiяй, кажа: "Прымi, Псiхея, станься несмяротнай. Няхай нiколi не адлучаецца Купiдон з тваiх абдымкаў i няхай гэта сувязь застанецца на векi вечныя".

24. Неўзабаве накрываюць багаты вясельны стол. На ганаровым месцы разлеглiся жанiх з прытуленай да яго грудзей Псiхеяй, побач з iмi Юпiтэр са сваёй Юнонай, а за iмi парадкам усе багi. Келiх з нектарам, якi замяняе багам вiно, падаваў Юпiтэру падчашы, слаўны сельскi юнак, а iншым падносiў Лiбер. Ежу рыхтаваў Вулкан, Оры абсыпалi ўсiх ружамi i iншымi кветкамi, Грацыi апырсквалi духмянасцямi, Музы напаўнялi паветра спевам, Апалон спяваў пад кiфару, а цудоўная Венера танцавала ў такт прыгожай музыкi ў такiм суправаджэннi: Музы спявалi хорам, Сатыр iграў на флейце, а Панiск дзьмуў у свiсцёлку. Так належным чынам была перададзена Псiхея ва ўладу Купiдона. А як прыйшоў тэрмiн, нарадзiлася ў iх дачка, якую мы называем Асалодай".

25. Так расказвала палоннай дзяўчыне п'яная бабулька, якая выжыла з розуму, а я, стоячы воддаль, клянуся Геркулесам, шкадаваў, што не было пры мнё таблiчкi i ражончыка, каб запiсаць такую цудоўную аповесць.

I вось у той час, пасля нейкай небяспечнай сутычкi, вяртаюцца разбойнiкi са здабычай, але некаторыя з iх, больш задзiрыстыя, параненыя. Гэтых яны пакiдаюць дома лячыцца, а самi вяртаюцца па тую частку здабычы, якая ў iх, як яны казалi, ляжыць прыхаваная дзесьцi ў пячоры. Хутка праглынулi абед i, падганяючы кiямi, выводзяць мяне i каня на дарогу, каб выкарыстаць нас як уючную сiлу. Вельмi стомленыя шматлiкiмi пераваламi i кручамi, дабiраемся пад вечар да нейкай пячоры. Там навальваюць на нас мноства ўсякай паклажы i, не даўшы хвiлiны адпачынку, адразу гоняць назад, прытым вельмi спяшаюцца i так б'юць мяне кiямi i таўхаюць, што я павалiўся на прыдарожны камень. Тут зноў пасыпалiся на мяне ўдары, каб я падняўся, хоць у мяне была паранена правая галёнка i пашкоджаны левы капыт.

26. Адзiн з разбойнiкаў гаворыць: "Цi доўга мы будзем дарма кармiць гэтага нi на што не здатнага асла, якi цяпер яшчэ закульгаў?" А другi: "Як толькi завёўся ў нас гэты пракляты асёл, нi ў чым няма ў нас удачы, сама адважных то раняць, то забiваюць". А яшчэ iншы: "Як ён сабе хоча цi не хоча, а данясе гэту паклажу, я буду не я, калi не скiну яго са скалы ўнiз галавой, няхай дзяўбуць яго ястрабы".

Пакуль гэтыя добрыя людзi вялi гаворку пра маю смерць, мы дабралiся дамоў. А ў мяне ад страху быццам выраслi крылы. Звалiўшы з нас той груз i забыўшыся пра нас i нават пра маю смерць, выклiкаюць тых, што заставалiся ў пячоры, параненых сяброў i спяшаюцца назад, каб рэшту здабычы перанесцi на руках, бо, як казалi, надакучыла iм наша марудлiвасць. А мяне ахапiў вялiкi неспакой пры думцы аб рыхтаванай мне загубе. Дык я так сам сабе думаў: "Ну чаго ты, Луцый, стаiш i чаго яшчэ горшага чакаеш? Смерць, i прытым сама бязлiтасная, прысуджана табе на нарадзе разбойнiкаў. Выканаць iм iхняе рашэнне зусiм проста: бачыш вунь тыя блiзкiя скалы, абсыпаныя вострымi камянямi, якiя ўрэжуцца ў тваё цела i разарвуць цябе на кавалкi, перш чым ты паспееш памерцi. Бо гэта твая магiя, зрабiўшы цябе аслом, надзялiла цябе не аслiнай скурай, а тоненькай скуркай, як у п'яўкi. Чаму ж ты не адважышся i не падумаеш аб сваiм выратаваннi, пакуль яшчэ не позна? Пакуль няма разбойнiкаў, усё складваецца на тваю карысць. Цi, можа, ты баiшся нагляду гэтай ледзь жывой бабулi? Убрыкнуць яе разок нават гэтай хворай нагой, i будуць ёй капцы! Але куды мне бегчы i хто акажа мне гасцiннасць? Ну вось бязглуздае аслiнае меркаванне! Ды любы падарожны ахвотна прыхопiць з сабой транспартны сродак".

27. I праз момант, моцна рвануўшы повад, якiм быў я прывязаны да плота, пускаюся з усiх чатырох наўцёкi. Аднак не змог я вышмыгнуць з-пад каршуновага вока хiтрай старой. Як толькi ўбачыла яна, што я адарваўся, дык з неўласцiвай свайму полу i ўзросту жвавасцю ўхапiлася за мой повад i пачала цягнуць мяне назад. А я, помнячы аб злавесным намеры разбойнiкаў, не паддаюся ёй, а ўдарам заднiх ног валю яе на зямлю.

Аднак яна i паваленая моцна трымалася за повад, i я, бегучы, працягнуў яе па зямлi некалькi крокаў. А ў той час яна пачала крычаць i клiкаць каго-небудзь на дапамогу. Толькi дарма ўзнiмала трывогу, бо нiкога навокал не было, апроч той палоннай дзяўчыны, якая, прыбегшы на крык, убачыла, клянуся Геркулесам, вартае памяцi вiдовiшча - старую ў вобразе Дырцэi, што вiсела не на быку, а на асле.

Тады яна, узброiўшыся мужчынскай стойкасцю, адважылася на цудоўны ўчынак. Выхапiўшы з рук у старой повад i супакоiўшы мяне сваiм шчабятаннем, спрытна ўскоквае на мой хрыбет i пускае мяне ў бег.

28. Натхнёны адначасова сваiм рашэннем уцячы i жаданнем вызвалiць дзяўчыну, а да таго падганяны ўдарамi, якiмi яна мяне падбадзёрвала, я з конскай хуткасцю застукаў па зямлi капытамi, спрабуючы нават у адказ на яе панукi заржаць. Не раз, павярнуўшы шыю, як быццам для таго, каб пачомхаць спiну, я цалаваў яе прыгожыя дзявочыя ногi. А яна, глыбока ўздыхаючы i павяртаючы ў бок неба свой усхваляваны твар, малiлася:

"Вы, усявышнiя багi, памажыце ж мне ў гэтай небяспецы, а ты, суровы лёс, перастань быць да мяне такiм варожым. Гэтых вартых спачування пакут хопiць, каб цябе ўласкавiць. А ты, апора маёй свабоды i выратавання, калi прывязеш мяне дамоў i вернеш мяне маiм бацькам i жанiху майму дарагому, дык я цябе без аддзякi не пакiну, будзеш мець i найвышэйшую пашану, i найсмачнейшы корм! Найперш, расчасаўшы сваiмi дзявочымi рукамi тваю грыву, упрыгожу яе каштоўнасцямi, чубок, спачатку завiўшы, прыгожа раздзялю на дзве пасмы, а твой калматы, зваляны i даўно не мыты хвост старанна разгладжу. Упрыгожаны залатымi шарыкамi, заблiшчыш ты, як ад нябесных зорак, i будзеш прывiтаны шматгалоссем радаснага натоўпу. Насыпаўшы ў шаўковую торбу мiндалю i розных прысмакаў, кожны дзень буду цябе, свайго выратавальнiка, кармiць да адвалу".

29. I працягвала: "Апроч смачнай ежы, поўнага супакою i асалоды праз усё жыццё не будзе табе недахопу ў пашане. Памяць аб маiм шчасцi i боскай апецы замацую вечным пасведчаннем: у атрыуме свайго дома павешу малюнак, у якiм будуць адлюстраваныя гэтыя мае ўцёкi. I ўсе будуць бачыць, i слухаць у казках, i чытаць запiсаную палачкамi вучоных гiсторыю пра тое, як дзяўчына царскай крывi ўцякла з палону на асле. Ты будзеш залiчаны да старажытных цудаў, i твой жывы прыклад змусiць паверыць i ў Фрыкса, якi пераплыў мора на баране, i ў Арыёна, што кiраваў дэльфiнам, i ў Эўропу, якая ляжала на быку.

Поделиться:
Популярные книги

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Совок 11

Агарев Вадим
11. Совок
Фантастика:
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Совок 11

Везунчик. Проводник

Бубела Олег Николаевич
3. Везунчик
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
Везунчик. Проводник

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

СД. Том 14

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
7.44
рейтинг книги
СД. Том 14

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3