Мiколка-паравоз (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)

Шрифт:

Мiхась Лынькоў

Мiколка-паравоз

Хата на калёсах

Вы не бачылi Мiколкавай хаты?

Яна вунь у самым тупiку, дзе канчаюцца станцыённыя лiнii, дзе безлiч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя прасторы працягнулiся, пабеглi блiскучыя рэйкi.

Па рэйках тых бягуць цягнiкi. Бягуць i днём, i ноччу. I шэраю ранiцай. Калi яшчэ сонца не ўзыходзiць. Калi яшчэ Мiколка спiць. Калi спяць усе звычайныя людзi, якiя ноччу не ў машынiстах, не ў кандуктарах, не ў рабочых дэпо, не ў абходчыках пуцявых. А цягнiкi бягуць. Зiмой i летам, увосень i ўвесну. I чым халадней, тым гучней гудуць паравозы, углядаючыся сваiмi пукатымi блiскучымi вачыма ў далёкiя агеньчыкi семафораў. Агеньчыкi белыя, зялёныя, чырвоныя. I кожны паравоз крычыць па-свойму. Адзiн так гудзiць, што шыбы трасуцца ў вокнах. У другога хрыпаты голас, нiбы прастудзiўся паравоз, бегаючы ў зольных туманах i завеях. А трэцi - якая-небудзь кукушка - не гудзiць, а проста пасвiствае галаском такiм тонкiм, пранiзлiвым. I па голасу пазнае Мiколка кожны паравоз, цi то таварны, цi то пасажырскi. I часам ноччу, пачуўшы голас далёкага паравоза, Мiколка будзiць матку:

– Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскiм. Яго паравоз гудзiць.

– Сам ты паравоз!
– дражнiць матка Мiколку.
– Вось спаць не даеш толькi, пасажырскi яшчэ далёка...

Але матка ўставала, ставiла самавар, раздзьмухваючы яго старой халяўкай ад ботаў. Мiколка прыслухоўваўся, як прабягаў з шумам i грукатам, пастукваючы на стрэлках, цягнiк, як зацiшаў ён хаду, а потым i зусiм станавiўся на станцыi. Тут зменьвалiся паравозы, зменьвалiся i машынiсты. I заўсёды акуратна, праз якiя-небудзь хвiлiн дзесяць, дахаты з'яўляецца Мiколкаў бацька.

– А ты прачнуўся ўжо, кур'ерскi?
– гаварыў ён да Мiколкi i заўсёды намерваўся ўхапiць яго за нос сваёй чорнай прамазучанай рукой. Мiколка хаваўся пад коўдру i, паказваючы адтуль толькi кончык носа, пачынаў чохкаць, як сапраўдны паравоз:

– Чшы... чшы... чшы... чшы-чшы-чшы...

I важна гаварыў потым да бацькi:

– Ага! Не можаш мяне ўзяць... Забуксаваў!

"Забуксаваў" - гэта значыць, што бацька далей не пасунецца нi на крок, нiяк не ўхапiць яму цяпер за Мiколкаў нос. Не будзе ж ён бруднымi рукамi за коўдру брацца, павiнен ён памыцца як след. I калi бацька зоймецца з умывальнiкам, Мiколка таропка злазiць з ложка i бяжыць да бацькавай дарожнай скрынкi. Ён спрабуе яе на вагу, а цi ёсць што ў ёй, цi варта ля яе турбавацца.

– Прывёз, татка, што-небудзь?
– грозна пытае ён бацьку.

– А што будзе, калi не прывёз?
– перапытвае бацька, смяецца.

– Што ж будзе? Нiчога не будзе...
– гатоў пакрыўдзiцца Мiколка.

А бацька адчыняе скрынку, дастае шчарбаты чайнiк, загорнутую ў паперыну шклянку, кавалкi "зайцавага хлеба" - так заве ён дарожныя недаедкi. Дужа ж смачныя гэтыя недаедкi. Не сказаць, каб вялiкiя ласункi былi з чэрствага хлеба, але еў яго Мiколка з вялiкай ахвотай, толькi пугаўка-нос паблiскваў ад вялiкага задавальнення. Есць, i здаецца яму, нiбы ён таксама памочнiк машынiста, як бацька... Хлеб пахне трохi вугалем, i аддае крыху ад яго i мазутным пахам. Адным словам, не звычайны хлеб, а хлеб, якi праехаў на паравозе сотнi вёрстаў, падсушыўся, паабiваўся ў скрынцы, прапах. I не дзiва, што як змеле Мiколка гарбушку, дык адразу i пайшоў:

– Чшы-чшы-чшы... Чшы-чшы-чшы...

Памчаў паравоз.

Аж падлога дрыжыць ад Мiколкавага бегу. Бяда толькi, што не разбяжышся як след: i цесна, i мацi ўшчувае:

– Кiнь ты дурыкамi займацца - узняўся нi свет нi зара. Яшчэ брата разбудзiш...

Акрамя "зайцавага хлеба" ў бацькавай скрынцы бывае шмат якiх цiкавых рэчаў. Не бывае нiводнага разу, каб бацька вярнуўся з пуцi з пустой скрынкай. Заўсёды ў скрынцы знаходзяцца новыя цацкi. То незвычайную медную гайку прывязе бацька, то фарфоравы iзалятар, то трубку якую блiскучую, а то проста каменьчыкаў розных, каляровых. Часам прывязе звычайны кавалак каменнага вугалю, падае Мiколку:

– Вось табе новая цацка!

Мiколка гатоў i ў крыўду ўкiнуцца: знайшоў бацька цацку! Ды iх, гэтакiх цацак, вунь цэлыя горы каля дэпо!

– А ты прыгледзься вось лепш, тады не будзеш i носа задзiраць...

I сапраўды, цiкавы камень. На адным баку малюнак, нiбы выразаў нехта цэлую ветку, i сцяблiнкi тут, i дробнае лiсцейка разышлося веерам.

– Хто маляваў?
– пытае Мiколка.

– Нiхто... Сама мацi-прырода...

– А ты не абманьвай... Яшчэ памочнiкам называецца, жарты строiць... ушчувае Мiколка бацьку.

Тады расказвае бацька розныя цiкавыя гiсторыi пра гэты самы камень. Нiбы быў ён тысячы год назад не каменем, а самым звычайным дрэвам, высокiм, прыгожым, з гаманлiвым лiсцем зялёным. I вось найшла навальнiца, павалiлiся дрэвы, усю зямлю ўслалi векавыя гiганты. Iх засыпала зямлёй, зацягнула балотнаю тванню. Ляжаць дрэвы пад зямлёй, ляжаць, не гнiюць. Год ляжаць, дзесяткi ляжаць, ляжаць сотнi i тысячы гадоў. Ляжаць, пакуль не скамянеюць. I лiсцейка як адцiснулася тысячы год назад, так i захавала свой малюнак у акамянелым дрэве. А часам трапляецца адбiтак-адпячатак тагачасных казюрак, жывёлiнак. Вось якая гiсторыя гэтага малюнка...

Слухае Мiколка. Сапраўды ж цiкава. Бацька яшчэ раскажа i пра нафту, якую таксама паляць на паравозе. Бацька раскажа i пра мазут, дзе i як яго здабываюць. Ён раскажа i пра паравоз, i пра чыгунныя рэйкi, i пра розныя сiгналы. Багата чаго ведае ён. I нездарма заўсёды здзiўляецца Мiколка i кажа ў роздуме:

– Разумны ты, бацька!

Праўда, з гэтым не зусiм каб пагаджалася матка. Тая трымаецца трохi iнакшых думак пра бацьку i пра гэтыя свае думкi кажа часам уголас, ды ў якi яшчэ голас. Хоць вушы тады затыкай:

– I калi ты ўжо сур'ёзным чалавекам станеш? Другiя ж, глядзi, у старшыя машынiсты ўжо выбiлiся... Другiя, глядзi, на ўласныя хаткi з садамi ўзбiлiся... А ты век тут карпей ды гiбей у гэтым дзiравым вагоне... Галава непуцёвая.

На гэта бацька звычайна нiчога не адказваў, маўчаў. Альбо важна пытаўся: "Што скажаш яшчэ цiкавага?" Альбо запяваў канарэечку:

Канарэй, канарэй-пташачка,

Канарээ-е-чка жалабна пяёць.

Ну што ты з яго возьмеш тады, з гэтай канарэечкi. Пабурчыць, пабурчыць мацi ды сцiхамiрыцца.

А вагон сапраўды дзiравы. Вагон - хата Мiколкава. Стары парахнявы вагон, з пашчапанымi коламi, са збiтымi буферамi. З'ездзiўся вагон, пастарэў. Паставiлi яго ў тупiк пад жыллё. I колькi вунь гэтых вагонаў, цэлы пасёлак - жывуць у iх дэпоўцы: токары, слесары, машынiсты з качагарамi. I цеснавата ў вагоне. Палову займае бацькаў ложак. Пасярэдзiне невялiкая печка. На другой палове месцiцца дзiцячы тапчан, тут жа спiць Мiколкаў старэйшы брат, якi ўжо сам зарабляе, ходзiць у змазчыках. Тут жа спiць дзед Астап. Тут жа невялiчкi стол, за якiм палуднуюць, вячэраюць, на якiм мацi бялiзну качае. Цесна ўсё ж.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Популярные книги

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Аленушка. Уж попала, так попала

Беж Рина
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Аленушка. Уж попала, так попала

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Исход

Рус Дмитрий
7. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
9.05
рейтинг книги
Исход

Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3