Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

– Кiнь ты, чалавеча, над дзiцем здзекавацца!

Але гэта толькi падлiвае масла ў агонь. Дзед наступае на абодвух:

– Я вам пакажу, як зневажаць старога героя! Я вам пакажу, як турак б'юць... Я вам пакажу, як пушкi зараджаюць... Распатрашу пад карцеч!

Так асвойваў Мiколка артылерыйскую справу. I бачачы, што не паласа, пачынаў iсцi на мiравую:

– Даруй, дзеду, здаюся!

– А, здаешся, даўней бы так! Гавары, хто такi я ёсць?

– Герой турэцкай вайны...

– Ну?

– I iмператарскiх ордэнаў...

Ну?

– Смешна, дзеду!

– Што ты смешнага тут знайшоў, супастат?

– Ну, кавалер... ордэнаў кавалер. Вунь у стрэлачнiкавай Зоськi ёсць кавалер, дык той малады. А тут дзед - ды кавалер. Смешна!

– Усё табе смешна...
– ужо мякка крыўдуе дзед i кiдаецца ў сумныя развагi: - Малы ты, не разумееш нiчога, якi кавалер i да чаго. Як бачыш, з'яўляюся я ўласнiкам двух ордэнаў, а гэта, значыцца, i ёсць па-iмператарску кавалер... А медалi гэтыя дадзены мне за праяўленую ў баях выключную храбрасць.

– А хто кажа, што не?
– угаворвае i Мiколка.
– Вядома, за храбрасць... Храбрэй цябе, дзеду, няма, мусiць, на ўсiм свеце?
– падлабуньваецца Мiколка да дзеда.

А гэта дзеду, што лыжка мёду. Аж сядзе на зэдлiк i важна сiвую бараду разгладжвае. Трохi яна няроўная ў яго - адна палавiна густая, другая рэдкая. I медалi выне са скрынкi, унуку пакажа:

– Бачыш, гэта цар Мiкалай... А тут вось i напiсана: "За храбрасць!"

– А чаму ў цара барада смешная, на шчацэ канчаецца?

– Гэта не барада, дурань, а бакi.

– А чаму бакi?

– "Чаму, чаму"... Таму... У мужыка барада, а ў пана бакi. Усе генералы i афiцэры такiя бакi насiлi. Некаторыя i салдаты, каторыя спрытнейшыя, таксама бакi насiлi. Ну, а каторы не спрытны, таму з такiмi бакамi нязручна: самае выгоднае месца, каб за яго афiцэру ўчапiцца, да апошняга валаска выскубалi... Вось i мая барада калiсь пацярпела, аж напалавiну выскублi.

– За храбрасць хiба?
– пытаў не да ладу Мiколка.

– Ат, гавары з табой...

I дзед кiдаўся ў доўгую гутарку аб тым, што такое ёсць храбрасць. I не звычайная, а храбрасць мiкалаеўскага артылерыста, якi войны прайшоў i турэцкiя крэпасцi браў. Мiколка ўважлiва слухаў, каб займець з гэтай храбрасцi сякiя-такiя здабыткi i для сябе. Дзед любiць, калi яго хто доўга слухае. I за гэта заўсёды пачастуе чым-небудзь. Вось i цяпер, калi дзед скончыў свае расказы аб турэцкiх крэпасцях, ён зрабiўся зусiм лагодным i запрапанаваў Мiколку:

– Хадзем хаця на станцыю, абаранак куплю!

На гэта Мiколка згодны. Яны iдуць на станцыю. Дзед доўга таргуецца з буфетчыцай, усё выбiрае, каб абаранак быў большым i мякчэйшым, ды паболей маку на iм. Так мiрылiся дзед з унукам, i Мiколка не пярэчыў тады дзеду i прызнаваў яго храбрым, хоць сам употайкi крыху сумняваўся ў гэтым. А тут яшчэ здарыўся выпадак адзiн, праз якi страцiлася ў Мiколкi ўсякая вера ў дзедаву храбрасць. Аднае ночы ўсе прахапiлiся са сну ад вялiкага крыку.

Крычаў дзед:

– Ратуйце хутчэй!

Мацi кiнулася да лямпы, усё не магла нiяк патрапiць на яе, каб запалiць хутчэй. А дзед усё крычаў:

– Хутчэй, хутчэй! Ой, дапамажыце!

– Што з табой, дзеду?
– кiнуўся да яго Мiколка.

– Ой, гiну! Звяруга нейкая ў бараду ўбiлася, стрыжэ яе, як нажнiцамi...

Мiколка сцямiў тут, у чым справа, ды хуценька да дзеда, цап яго за бараду. Дзед яшчэ большы крык узняў:

– Уцякай, уцякай, звер i табе пальцы адгрызе!

Але Мiколка ўжо трымаў звера ў руках, толькi нiяк не мог вызвалiць яго з барады. Тут мацi лямпу паднесла, i ўсе ўбачылi ў дзедавай барадзе звычайнага рака, якi запоўз туды i заблытаўся ў валасах. Ледзь-ледзь супакоiўся дзед, пакуль Мiколка выблытаў рака.

– Гэта ж трэба! Сплю я i чую: нешта ў барадзе шамацiць. Я цап рукой, а ён, гэты звер, як шчыкане за палец, а потым за горла, думаў - галаву адгрызе.

Тут мацi ўжо на Мiколку ўскiнулася:

– Вечна ты з бацькам з гэтымi ракамi носiшся. А каб прыбраць iх як след, дык гэтага нямашака... Вось мог праз гэтага рака дзеда ў магiлу загнаць.

I смех тут быў, як кажуць, i грэх.

А дзед з таго часу не мог спакойна глядзець на ракаў, i калi толькi даведваўся, што днём лавiлi ракаў, дык перад ноччу абвяшчаў забастоўку, не хацеў класцiся спаць на падлозе. I мусiў тады Мiколка мяняцца з дзедам месцамi, даваў яму прытулак на сваiм тапчане, а сам iшоў на дзедава месца. Iшоў i папракаў дзеда:

– А яшчэ стары ваяка! Яшчэ з гармат страляў!

– Гарматы i ракi - розныя, браце, штукi...
– уздыхаў, апраўдваючыся, дзед.

– А яшчэ храбры! Вось я i то за цябе храбрэй, не баюся ракаў!

– Ну што ж, на ракаў ты храбрэц...
– згаджаўся дзед з Мiколкам i доўга крактаў, прыладжваючыся на тапчане.

Выйшла з дзедам i другая штука, калi аднаго разу рыбу лавiлi. Праўда, i Мiколка з бацькам набралiся тады здаровага перапуду, але больш за ўсё дасталося дзеду. Неяк у вольны дзень пайшлi рыбу лавiць на раку. Хоць дзед i не меў асаблiвай прыхiльнасцi да гэтага занятку, але паколькi ён быў вольны i хацелася яму крыху прайсцiся, дык i далучыўся да рыбаловаў. Тыя ў вадзе плёскаюцца, а дзед на беразе сядзiць ды парады дае.

– Адтуль, адтуль заходзь - там самая рыба ходзiць!
– радзiць дзед ды пiпку смыголiць.

Спачатку Мiколка з бацькам з таптухай цялёпкалiся, а потым узялiся рукамi плотак лавiць памiж карчоў. I намацаў тут бацька няйначай як ментуза. Вядома, мянтуз слiзкi, цяжка яго рукамi ўзяць. Бацька Мiколку на дапамогу клiкнуў. Ловяць рукамi, мiж карчоў шаруюць.

– Ну i вялiкi ж, няйначай хунтаў на шэсць!
– кажа Мiколка, стараючыся спрытней падчапiць неўваротную рыбiну.

Але як ты яе нi бяры, выслiзгваецца, ды годзе. Выслiзгваецца ад Мiколкi, падаецца пад карчом да бацькi. Ад таго зноў назад.

Популярные книги

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Релокант 9

Flow Ascold
9. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант 9

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Провинциал. Книга 6

Лопарев Игорь Викторович
6. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 6

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб