Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:
– Няхай жыве наша слаўная Чырвоная Армiя!
Вось i станцыя.
Спынiў паравоз Мiколка. Кiнуўся з шапкай пад паравозны кран, халоднай вады набраў, выплеснуў бацьку на грудзi, абняў яго.
I не вытрымаў тут, заплакаў гарачымi слязамi.
–
Але маўчаў бацька. Глуха плакаў Мiколка. Дзед Астап падышоў, паглядзеў, неяк пасуровеў адразу. Паслаў па доктара. Сабралiся рабочыя, партызаны, маўчалi ў вялiкiм суме. Хутка прыйшоў доктар. Агледзеў, рану прамыў. Зiрнуў на Мiколку, па плячы яго весела пахлопаў:
– Ну, Мiколка, тваё шчасце! Будзе твой бацька жыць яшчэ доўгiя гады... Хоць цяжкая рана, але праз месяц-другi мы загоiм яе! Кроў у яго рабочая, здаровая...
I што тут пачалося толькi! У Мiколкi ўраз вочы сталi сухiмi. Усмiхнуўся доктару.
– Глядзi ж, не падманi!
А тут падхапiлi Мiколку на рукi - i ну качаць. Вышэй паравоза падкiнулi яго, аж дым паравозны перасiгнуў ён i ўпаў вясёлы i радасны на рукi рабочых, партызан, чырвонаармейцаў. Усе вiталi Мiколку, слаўнага машынiста браняпоезда, слаўнага партызана, смелага сына бальшавiка.
А назаўтра Мiколка разам з другiмi рабочымi i партызанамi дыктаваў у нямецкiм штабе сваю волю нямецкаму генералу. Той хадзiў маўклiвы i пануры. Куды i гонар мiнулы падзеўся. Пабiлi яго рабочыя, а яшчэ болей пабiла рэвалюцыя ў Германii. Весткi аб гэтай рэвалюцыi дайшлi нарэшце да нямецкiх салдат.
Генерал хадзiў па кабiнеце i нехаця пазiраў у вокны. Ён бачыў, як гулялi па вулiцах яго салдаты. Салдаты старой iмператарскай армii. Салдаты-заваёўцы. Салдаты-пераможцы. Салдаты-рабы. Гэтыя салдаты гулялi сёння з рабочым народам. З чужым народам. Яны браталiся з гэтым народам. Яны называлi гэты народ сваiмi лепшымi прыяцелямi ў свеце.
Для гэтых салдат не iснуе больш ён, суровы i грозны генерал. Цяпер ён нiшто. Дый цi можа ён быць цяпер чым-небудзь, калi даводзiцца выпрошваць у гэтых людзей вагоны для афiцэраў, каб ехаць у Германiю. Рабочыя i партызаны жартуюць:
– Вы б, ваша правасхадзiцельства, можа б, пехатой як-небудзь. Салдат-то мы давязём...
Але ўмешваецца ў гутарку дзед Астап. Той не любiць лiшнiх жартаў.
– Даць iм вагоны, няхай хутчэй адсюль вымятаюцца...
А дзесяткi цягнiкоў, сотнi i тысячы вагонаў з хлебам, з жывёлай, з награбленым дабром стаяць на станцыi, загрузiўшы ўсе пуцi i тупiкi. Не бачыць iх болей генералу, як не ўбачыць яму свайго генеральскага носа.
Не выйшлi генеральскiя планы!
I як праў быў Мiколкаў бацька, калi казаў яму на паравозе:
– Мы не можам не перамагчы!
Перамаглi!
Не можа iначай рабiць Мiколкава слаўнае племя.
1936