Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

– Хутчэй да начальнiка поезда!
– кiнуў Мiколка падаспеўшым чырвонаармейцам. Вось ён i ў начальнiка, у маладога камандзiра. Той слухае яго ўважлiва.

– Адразу ж давайце нам дапамогу... Неадкладна, вось зараз жа...

– Добра!
– заўважыў начальнiк i загадаў падрыхтаваць да адпраўкi поезд ды, акрамя таго, быць напагатове запасному эшалону.
– А цяпер можна спакойна расказаць мне аб усiм. I колькi немцаў... I цi ёсць гарматы ў iх... Цi цэлая пуць.

Аб усiм расказаў Мiколка. I аб немцах, i аб рабочай дэлегацыi, i аб сваiм партызанстве...

Ну дык ты, выходзiць, не звычайны хлапчына, а слаўны герой!

Некалi было Мiколку пра сваё геройства расказваць, ды i не любiў ён пахваляцца гэтымi справамi. Камандзiра прыспешваў.

– А ў нас ужо ўсё гатова! Садзiся вось да нас у вагон, паедзем... сказаў яму камандзiр.

– Не... Мне ўжо дазвольце на ваш паравоз... Я з машынiстам паеду!

– Ну што ж, бяжы на паравоз, калi ахвота!

Пабег Мiколка да паравоза, але дзе ты ўзбярэшся на яго, закутага ў браню. Пастукаў Мiколка, загадаў:

– Адчыняйце! Загадана камандзiрам ехаць з вамi!

Паволi адсунулiся сталёвыя дзверцы. Зiрнуў Мiколка, i слёзы ўмомант твар укрылi: не ад страху, не ад перапалоху, ад вялiкае радасцi былi Мiколкавы слёзы. Перад Мiколкам стаяў яго бацька. Ён быў за машынiста на браняпоездзе. Падскочыў Мiколка, павiс у бацькi на шыi, прынiк шчакой да калючай шчацiны яго барады.

Бацька нацiснуў адной рукой на паравозны рычаг, другой лашчыў сына, гладзiў яго, цалаваў валасы, шурпатую абветраную шчаку.

– Як жа гэта так, партызан мой малы? Як жа гэта так здарылася, што вас немцы ў крыўду бяруць! Ну, расказвай!
– гаварыў бацька i пiльным вокам углядаўся наперад, куды iмчаў цяпер браняпоезд. Глуха гудзелi i перазвоньвалi металам гарматныя вежы, бранявыя бакi вагонаў ашчацiнiлiся кулямётамi. Цяжка пастуквалi рэйкi пад паравозам. Паравоз бег, набiраючы iмклiвы разгон.

I калi сказаў Мiколка, што зруйнавана немцамi дэпо, што бiлi немцы з кулямётаў па рабочым пасёлку, што забралi ў турму рабочую дэлегацыю i зверскi бiлi брата Паўла, - пасуравеў бацька, да болю сцiснуў рычаг паравозны. Маўчаў з хвiлiну. А браняпоезд iмчаў. Неўзаметку ляцелi насустрач чыгуначныя вёрсты. Гудзелi гарматныя вежы, паварочвалiся паволi, рыхтавалiся да сустрэчы.

– Ну што ж! Не падай духам, Мiколка!
– сказаў павесялеўшы бацька. Хто-хто, а мы пераможам... Не можам iначай! Такi, сыне, закон у нас: не пераможам мы, сатруць нас з твару зямлi, змяшаюць з пылам, з крывёю... З нашай уласнай крывёю... Таму i павiнны мы перамагчы!

Iмчаў браняпоезд.

* * *

А рабочыя выбiвалiся з апошнiх сiл. Многа страт панеслi партызаны ў няроўным баi. Ужо выбiлi са станцыi партызан i рабочых, ля самых штабеляў абаранялiся яны ды займалi невялiкую ўскраiну горада. Маўчалi партызанскiя кулямёты. Шкадавалi апошнiх патронаў. Каб выкурыць рабочых з ускраiны, немцы падпалiлi некалькi дамоў, i вялiкi пажар узняўся над горадам.

Рабочыя не здавалi апошнiх сваiх пазiцый, ладзiлi барыкады з дроў, забiралiся на дахi дамоў, каб зручней адбiваць налёты немцаў. Але вiдаць было, што перамогуць немцы, што гадзiну-другую пратрымаюцца яшчэ рабочыя i прымушаны будуць цi здавацца на нямецкую лiтасць, цi загiнуць пад моцным кулямётным агнём. I быў ужо момант, калi дужа задумаўся дзед Астап над тым, як бы зручней вывесцi людзей з небяспекi, жыццё адратаваць iм. Задумаўся на хвiлiну i страпянуўся раптам. Гучнае i радаснае "ўра" страсянула паветра. Загрымелi замоўкшыя было партызанскiя кулямёты, сцiх на хвiлiну нямецкi агонь.

Зiрнуў дзед у бок ад станцыi i аж крыкнуў ад вялiкае радасцi. Вярстах у пяцi-шасцi ад станцыi iмчаў браняпоезд. Ясна вiдаць быў чырвоны сцяг над iм. Сцяг то разгараўся чырвоным полымем, то нiк у клубах чорнага паравознага дыму.

– Трымайся, хлопцы, нашы iмчаць!

Акрыялi радасцю рабочыя i партызаны.

Заварушылiся немцы. Павярнулi некалькi гармат на браняпоезд. Узвыла паветра пад гарачым свiстам снарадаў. Крактануў у адказ браняпоезд, ды як крактануў - ураз сцiхлi гарматы немцаў. Пара iхнiх гармат была збiта цяжкiм снарадам з браняпоезда. А браняпоезд яшчэ i яшчэ - цяжка вухкала па лясах, па-над горадам. Браняпоезд бiў з цяжкiх гармат.

Немцы кiнулiся да пуцей, каб рэйкi ўзарваць, акапацца ля чыгункi. Але рабочыя i партызаны не пускалi iх да рэек, метка знiмалi кожнага, хто памыкаўся ўскочыць на пуць.

А браняпоезд iшоў.

Крыху адчынiў Мiколкаў бацька сталёвае акенца, каб пуцi праверыць, цi цэлыя, цi пашкоджаныя. Глянуў туды i неяк раптам асеў, асунуўся, стаў хiлiцца да падлогi. Навiс на рычаг усiм цяжарам свайго цела. Павярнуўся рычаг, паравоз абарваў свой бег i ўсё цiшэй, цiшэй, вось i зусiм становiцца паравоз. Здзiўленыя твары чырвонаармейцаў паказалiся ў шчылiнах-акенцах вагонаў.

Узрадаваныя немцы беглi насустрач i шалёна крычалi, размахваючы ручнымi гранатамi. Прыцiхлi рабочыя i партызаны, не разумеючы, што сталася з браняпоездам.

I не памятае Мiколка, як адбылося ўсё гэта. Асцярожна адхiлiў ён бацькаву руку ад рэгулятара, нацiснуў на рычаг абедзвюма сваiмi рукамi iрвануў паравоз, зашыпеў весела парай, памчаў наперад. З браняпоезда ваўсю загаварылi кулямёты, грымнулi яшчэ разы са два цяжкiя гарматы. А Мiколка ўжо крычаў двум чырвонаармейцам, што былi разам з iм на паравозе:

– Машынiста кладзiце на падлогу ды перавязку хутчэй!

Бачыў, як прамазучаны бацькаў пiнжак набухаў чырвонай плямай. Яна рабiлася ўсё шырэй i шырэй. Чырвонаармейцы таропка знiмалi пiнжак, разразалi нажом кашулю, бiнтавалi бацькавы грудзi.

I хоць страшна горача было на паравозе, але адчуваў Мiколка, як халадзее яго маленькае сэрца, як халадзеюць яго пальцы на гарачым рычагу. Гэта вялiкi жаль да бацькi агарнуў усю яго малую iстоту, i ён нiбы сабраўся ўвесь у маленькi камок i, напружыўшы ўсе свае сiлы, трымаў у руках паравозны рычаг. I бачыў ён, зiрнуўшы ў шчылiнку паравознага акенца, як уцякалi немцы ва ўсе бакi, як беглi рабочыя, iмчалi да браняпоезда партызаны. Яны размахвалi карабiнамi, падкiдвалi шапкi, крычалi вясёлае "ўра", выкрыквалi словы:

Популярные книги

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Чужой ребенок

Зайцева Мария
1. Чужие люди
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Чужой ребенок

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Возвращение Безмолвного. Том II

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Виашерон
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.30
рейтинг книги
Возвращение Безмолвного. Том II

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон