Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

Такiя былi мiрныя патрабаваннi ад рабочых.

Сiвы падцягнуты генерал моўчкi выслухаў гэтыя патрабаваннi. Ён доўга маўчаў, калi дэлегацыя кончыла гаварыць. I цяжка было даведацца па сухiм, паголеным твары, аб чым думае гэты генерал, увешаны ордэнамi, звёздамi, рознымi шнуркамi i шнурочкамi. I толькi праз хвiлiну важна падняўся ён з крэсла, важна падышоў да дэлегацыi, стаў бокам да старэйшага з дэлегацыi, да старога машынiста Арлова. Працадзiў праз зубы:

– Як вядома вам, я генерал армii яго вялiчаства iмператара Вiльгельма... Я прадстаўнiк самай культурнай, самай перадавой у свеце нацыi. Вам павiнна быць вядома, што з дзiкунамi мы не размаўляем... Для дзiкуноў у нас штык, кулямёты, вiнтоўкi. Можаце дзякаваць мне, што я не расстраляў вас за абразу нямецкай армii такiмi ганебнымi, такiмi дзiкiмi, такiмi нечуванымi яшчэ ў гiсторыi патрабаваннямi... Можаце выбiрацца вон!

Вiдаць было, як генерал ледзь-ледзь стрымлiваў гнеў. Суха паблiсквалi яго шэрыя вочы, шчацiнiлiся сiвыя бровы.

Дэлегацыя не пайшла. Загаварыў стары машынiст:

– Выгнаць вон - гэта справа няцяжкая. Але ж гэта не вырашае справы. А мы, пане генерал, прыйшлi да вас не ў жарты гуляць i не аб дзiкунстве спрачацца, дзе яно i ў каго... Аб гэтым пагаворым пасля. Мы яшчэ раз пытаем вас: згодны вы прыняць нашы ўмовы цi не? Калi не згодны, тады наракайце самi на сябе...

Што адбылося тут - цяжка апiсаць. Куды дзеўся вонкавы спакой генерала, яго славутая вытрыманасць?! Ён зверам кiнуўся на старога машынiста i люта ўдарыў яго па твары. Стрымаўся стары машынiст. Але не сцярпеў Мiколкаў брат, малады змазчык Павел. Як стаяў поплеч з генералам, так i ўссеў на яго i бiў, бiў, забыўшыся на ўсё на свеце. Падскочылi ад'ютанты, сiлком адцягнулi яго ад генерала. Паўла выцягнулi на штабны двор i тут доўга катавалi яго, пакуль ён не страцiў прытомнасць. Усю рабочую дэлегацыю адвялi ў турму. А Паўла загадалi судзiць ваенна-палявым судом за знявагу нямецкага генерала.

Суровая вестка аб лёсе рабочай дэлегацыi маланкава абляцела ўвесь горад, дэпо, станцыю. I праз якiя дзесяць хвiлiн трывожна гудзелi гудкi над дэпо, над фабрыкамi, над паравозамi. Паравозы выпускалi пару, тушылi топкi. Разыходзiлiся з дэпо рабочыя, заварушылiся рабочыя баявыя дружыны. I калi вечарам намагалiся немцы штыкамi загнаць машынiста на паравоз i пусцiлi ў ход зброю, каб рушыць першы цягнiк, з дэпо, з-за вадакачкi пачулiся дружныя стрэлы. То рабочыя абстрэльвалi немцаў, якiя рыхтавалi цягнiк. На станцыю падышоў моцны нямецкi атрад. Ён адцяснiў крыху рабочых, паспрабаваў адправiць цягнiк. Але перад самым носам паравоза ўзарвалiся выхадныя стрэлкi, паравоз зарыў носам зямлю, зашыпеў, абяссiлены, загарадзiў чыгуначны шлях. Пачалася моцная перастрэлка. Немцы абстрэльвалi дэпо, кулямётным агнём прайшлiся па рабочым пасёлку. Не здавалiся рабочыя, хоць i падалiся назад. Адступаючы, падпалiлi нямецкiя вайсковыя склады ля станцыi. Гарэлi i рвалiся патроны, снарады, моцныя выбухi патрасалi паветра. Нават немцы прымушаны былi крыху адступiць ад станцыi, далей ад страшэнных выбухаў, пажару.

Ранiцай падаспелi да рабочых партызанскiя атрады Сёмкi-матроса. З гiкам, са свiстам iмчалi наўскач смелыя коннiкi, адрэзалi на ляту нямецкую батарэю i ўраз павярнулi гарматы на немцаў, на штаб. Немцы спешна адступалi ад станцыi, падавалiся ў горад, акопвалiся на ўскраiнах.

Пачаўся зацяглы бой. Ён iшоў то зацiхаючы, то зноў узрастаючы, гарачымi перастукамi кулямётаў, залпамi карабiнаў, гармат. Цяжка даводзiлася партызанам. Прызвычаеным да боек у лясах, у засадах, iм нязручна было весцi бой з пахаваўшымiся ў акопах немцамi, з буйнымi нямецкiмi атрадамi, узброенымi бамбамётамi i гарматамi. Але i гэта не магло стрымаць iх, i групы коннiкаў-партызан рабiлi адчайныя налёты на нямецкiя акопы i кулямёты. Не вытрымлiвалi немцы, вельмi баялiся партызанскай шаблi, i то тут, то там рабiлi яны перабежкi, адыходзячы далей ад штаба.

У смелым налёце на немцаў загiнуў Сёмка-матрос. Пагарачыўся ён крыху. Захапiўшы нямецкi кулямёт, кiнуўся ён за ўцякаўшым афiцэрам, высока ўзнёсшы вострае джала шаблi. I вось-вось ужо апусцiцца гэтае джала на блiскучы лак iмператарскай каскi. Аж прыцiх Мiколка, назiраючы за паядынкам. Перастаў з кулямёта страляць, каб не паранiць сваiх. Уздыбiўся Сёмкаў конь, вось-вось пераскочыць цераз афiцэра... I глуха войкнуў Мiколка. Бачыў ён: абярнуўся на бягу афiцэр, стрэлiў з упору... Скочыў конь ашалелы. Нахiлiўся Сёмка, апусцiў галаву на пахучую конскую грыву, рукi апалi, i ўвесь ён стаў хiлiцца набок, усё нiжэй i нiжэй... Бачыў Мiколка, як узнесеная Сёмкава шабля ўпала на зямлю i цiха дзвынкнула, загайдалася, устромiўшыся вастрыём у жоўты пясок. На гэты ж пясок упаў Сёмка-матрос, камандзiр партызанскiх атрадаў, слаўны ваяка i бальшавiк...

Прайшоўся далонню па спацеламу твару Мiколка i нацiснуў на спуск кулямёта. Здрыганулася, загула зямля перад iм. Грымеў кулямёт. То Мiколка спраўляў памiнкi па старэйшаму таварышу, па любiмаму партызану, прыяцелю. Не стала афiцэра. Але не ўстаць з зямлi i Сёмку-матросу, i далёка-далёка адкацiлася запыленая яго бесказырка, што бачыла свету багата, бачыла сiняе мора, бачыла вольныя караблi, неразлучнай была з чалавекам, якi жыццё любiў i ведаў цану чалавечай нянавiсцi i любвi.

Так загiнуў Сёмка-матрос.

Камандаваць боем стаў дзед Астап. I дрэнна б прыйшлося немцам, ужо генерал гатовы быў iсцi на перамаўленнi з рабочымi, як адбылiся падзеi, адразу пагоршыўшыя для рабочых i партызан вынiкi бою. Дзед Астап пачуў свiсткi паравозаў. I, угледзеўшыся на захад, збялеў дзед, рукой безнадзейна махнуў.

– Дрэнна, браты!
– сказаў ён.
– Памылiлiся мы крыху... Трэба было з захаду чыгунку ўзарваць... Немцам iдуць падмацаваннi, вунь iхнiя эшалоны.

Павярнулi гарматы на эшалоны. Але было позна. Немцы акружылi горад, абыходзiлi станцыю. Трэба было адступаць. Немцы пачалi насядаць з бакоў, захапiлi ўжо некалькi дзесяткаў чалавек у палон.

Тады падышоў да Мiколкi дзед, загадаў:

– З кулямётамi мы самi ўправiмся... Пакуль будуць патроны, немцам не здамося. А ты, пакуль не позна, бяжы за станцыю. Там у тупiку на паравозных могiлках схаваны намi пасажырскi паравоз. Ён стаiць пад парай. Дык ганi на iм да чырвоных... Вёрст пяцьдзесят да iх будзе, яны павiнны наступаць сёння на суседнюю станцыю. Прасi дапамогi. Не дамо немцам награбленага дабра!

Як ветрам падхоплены, iмчаў Мiколка. Вось i тупiкi. Вось i паравозныя могiлкi. Стаяць на iх старыя, паржавелыя паравозы. Пасажырскiя, таварныя, манеўровачныя, "кукушкi". А вось i жывы паравоз. Прытаiўся, схаваўся за паравозным ламаччам. Аж дрыжыць, так чакае дарогi прыгажун пасажырскi. Паравозная каманда ў парадку. У кожнага карабiн.

Уздыхнуў паравоз парай i без гудкоў, без свiсткоў выбраўся на галоўны пуць. Прастора перад iм, разгон бязмежны. Аж колы сакочуць, не ўгледзiш за дышлам, за размашыстым вобадам. Не iдзе, а ляцiць паравоз, i толькi мiльгаюць паабапал пераезды, слупы, паласатыя вёрсты. Нахiляюцца бярозы, i iх шэпт кучаравы злiваецца з гарачым дыханнем машыны.

А паравоз iмчыць.

Толькi i чуваць: ча-ча-ча... ча-ча-ча...

Аж калышацца тэндэр, гойдаецца з боку ў бок, ды ўзвiваюцца клубы пылу ззаду - нiчога не вiдаць там у дыме, у пыле.

Вось i суседняя станцыя. Тут могуць быць яшчэ немцы.

"Каб жа не затрымалi!" - адна ва ўсiх думка.

Трывожна загудзеў паравоз i, не збаўляючы ходу, iмчаў на закрыты семафор. Замiтусiлiся рабочыя там. Бачылi - здарылася нешта дужа важнае. Перакiнулi стрэлкi на галоўны пуць, i паравоз маланкай прамiльгнуў праз станцыю. Нямецкi патруль, выскачыўшы на перон, паслаў наўздагон некалькi стрэлаў. Але дзе ты вецер дагонiш!

Праз якое паўгадзiны былi на жаданай станцыi. Паравоз стаяў як укопаны ля браняпоезда. Бачыў Мiколка, што гэта наш браняпоезд. Шырокi чырвоны сцяг калыхаўся над закутым у браню паравозам.

Популярные книги

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Чужой ребенок

Зайцева Мария
1. Чужие люди
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Чужой ребенок

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Возвращение Безмолвного. Том II

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Виашерон
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.30
рейтинг книги
Возвращение Безмолвного. Том II

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон