Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

– За зябры яго, за зябры, гада!
– падае дзед параду.

– Ну, вядома, не за хвост...
– адказвае бацька i яшчэ спрытней бярэцца за ментуза. Але нiчога не выходзiць. А дзеда тут ужо i нясцерп бярэ, дужа ж тым ментузом зацiкавiўся. Трэба-такi сказаць, што дзед падабаў рыбу, ды яшчэ такую, як смажаны мянтуз.

– Рыба, яна, браце, заўсёды рыбiна! Гэта табе не ракi, з якiх нi смаку, нi наедку, а адна толькi прыкрасць ды барадзе маёй непакой...

I вось аж усхадзiўся на беразе дзед, забегаў. I пiпка ў яго даўно патухла, знае толькi - рукамi махае ды нашых рыбаловаў ушчувае:

– Яшчэ рыбаловы! Iм рыбу! Вам толькi прусоў ганяць!

– Сам злавi, - усердаваў тут не на жарты бацька.

– I злаўлю!

– А паспрабуй жа.

– I што ты думаеш? I паспрабую. Ён у мяне не выслiзнецца, як у вас, у няўмекаў...

I дзед самым рашучым чынам скiнуў адзежу i, павесiўшы яе на плечы баяўся пакiдаць на беразе, каб не скралi пастушкi, - смела рушыў у ваду.

– Дзе ён тут? Падавайце яго мне, я з iм разам распраўлюся, з супастатам!

Аж Мiколка падзiвiўся з дзеда, з яго незвычайнай спрытнасцi - дзед так захадзiўся каля карча, аж вада кiпела наўкола. I вось урэшце дзед урачыста крыкнуў:

– Ага! Папаўся-такi, не мiнуў маiх рук! А вы - няўмекi!

Мiколку з бацькам засталося толькi пераглянуцца мiж сабой. Ну i дзед, не чакалi такога спрыту! Магчыма, што дзеду з яго кастлявымi пальцамi было зручней упраўляцца з ментузом, таму хутчэй i падчапiў яго. Дзед цягнуў ментуза надзвычай марудна. Мо проста з-за асцярожнасцi, каб не ўпусцiць часам рыбiну, а мо знарок хацеў надалей расцягнуць такую ўрачыстую хвiлiну.

Вось пад вадой паказалася ўжо нешта жывое. Мiколка хацеў ужо крыкнуць, што няйначай гэты мянтуз будзе фунтаў з пятнаццаць, бо такi ж вялiкi. Але тут падзеi прынялi зусiм нечаканы зварот. Толькi гэта дзед, урачыста гледзячы на Мiколку, вывалак свайго ментуза з вады, як глянулi на яго Мiколкаў бацька ды i сам Мiколка i, як бачыш, сiганулi на бераг. Толькi пырскi паляцелi па вадзе. Аж збялеў Мiколка, засопся. Выскачыў на бераг, азiрнуўся. Стаiць дзед i на iх глядзiць, дзiвуецца, не разумеючы, чаго яны драпака далi. Тут як закрычыць Мiколка не сваiм голасам:

– Ратуйцеся, дзеду, пакуль не позна!

Зiрнуў тады дзед на свайго ментуза - i ледзь не самлеў. Аж прысеў у вадзе, умачыўшы сарочку. А тады як кiне ментуза падалей у рэчку ды як дасць драпака на бераг, аж адзенне згубiў, спатыкнуўшыся аб корч. Паплыло яно ўрачыста па рацэ. Ледзь злавiў яго потым Мiколка, ад'ехаўшы на чаўне ад берага.

I калi аддыхалiся потым усе ад перапуду, дзед пачаў грозны наступ на Мiколку i на яго бацьку:

– I якое лiха панесла вас вужаку лавiць?

– А цябе якое?

Змоўчаў дзед на якую хвiлiну. Гэтакi ж канфуз выйшаў - усё iшло так добра i гладка, i на табе, заместа ментуза гада злавiлi. А яшчэ парады даваў, а яшчэ выхваляўся. Пасля гэтага здарэння дзед канчаткова рашыў нiколi болей у ваду не лазiць. I калi траплялася часамi Мiколку з бацькам лавiць якую рыбiну ў рацэ, дзед асцерагаўся нават падыходзiць блiзка да iх, калi яны выцягвалi на бераг таптуху альбо брэдзень. I толькi здалёк пытаў:

– Ну што, шчупак цi акунь?

– А ты падыдзi, сам паглядзi!

– Хопiць ужо, нагледзеўся...

Прызнацца, i Мiколка з бацькам не адважвалiся болей мацаць ментузоў i, да вялiкай радасцi дзеда, баялiся лазiць i па ракавых пячорах.

– Яшчэ, чаго добрага, i адтуль выцягнеш трасцу якую паласатую...

А дзед толькi гаварыў:

– Цяпер-то я магу спаць спакойна!

Пасля ўсiх гэтых прыгод з дзедавым ракам i ментузом кончылiся i ранейшыя дыскусii дзеда з Мiколкам, хто з iх храбрэйшы. Абодва прыйшлi да таго вываду, што храбрасцi хапае ў iх абодвух... Нават сталi яны блiзкiмi дружбакамi i зiмнiмi вечарамi вялi доўгiя размовы аб тым, як бы гэта агульнымi сiламi адпомсцiць "буржую" за Мiколкаву карцiнную галерэю. I аб тым, што яны будуць вясной рабiць, калi жаўранкi запяюць, калi зазвiняць ручаiны i ўкрыюцца лясы зелянiнай.

I парашылi ў адзiн голас - будуць яны ў вольныя ад работы днi заўзятымi паляўнiчымi, будуць качак бiць i ўсякую другую жыўнасць. Тым больш што была ў дзеда слаўная стрэльба, якая вiсела без усякай карысцi пакуль што на сцяне. Стрэльба, праўда, была дужа старая, старэй самога дзеда, i парадкам заржавелая, страцiўшая ўсякi колер i вiд. Але як-нiяк яна магла страляць, а гэта ўжо вялiкая штука. Прызнацца, i цяпер яна вiсела набiтая, бо колькi нi намагаўся дзед, каб разрадзiць яе, яму нiяк гэта не ўдавалася. I каб не нарабiць са сваёй стрэльбай якой шкоды, дзед абкруцiў анучай куркi ды зверху ўмацаваў яшчэ наглуха дротам, каб такiя падшывальцы, як Мiколка, не нарабiлi б часам бяды са стрэльбай.

Такая слаўная стрэльба была ў дзеда. I не дзiва, што Мiколка, седзячы зiмой у халодным вагоне, так нецярплiва чакаў вясны. I цёпла тады. I качкi тады лятаюць. I ўсякая жыўнасць у балоце варушыцца.

Вось слаўная пара настане!

Гiсторыя з дзедавай "арудзiяй"

Прыйшла ўрэшце вясна. Пачарнелi чыгуначныя пуцi i курылiся парнасцю пад сонцам. А вечарамi храбусцелi льдзiнкi ў лужынах i востра пахла зямлёй, мазутам i каменным вугалем. Гучна гудзелi паравозы, i лiхтары гарэлi ў iх па-новаму, па-веснавому. I самi паравозы рабiлiся куды прыгажэйшымi. Не было тых iржавых лядовых сасулек, што вiселi зiмой пад дышламi, пад цылiндрамi, не было намёрзлага бруду, копацi. Паравозныя бакi льснiлiся на сонцы i дрыжалi, гатовыя ўздыхнуць на ўсю моц сталёвых цылiндраў i панесцiся ўдалячынь хутчэй ветру i птушкi.

А ў небе курлыкалi журавы i паблiсквалi на сонцы, нiбы нехта сарваў з тэлеграфнага слупа нiзку фарфоравых iзалятараў i кiнуў iх высока-высока ў блакiтныя безданi неба.

Хораша вясной! I дыхаць лягчэй, i на нагах неяк цвярдзей становiшся. I цяплей куды робiцца. I не трэба дзень пры днi сядзець у цесным вагоне i дыхаць цяжкiм смуродам ад каменнага вугалю ў жалезнай пячурцы. I дзеду вальней. Выйдзе з вагона, усядзецца на штабель шпал, размiнае пад сонцам старыя косцi i турэцкую вайну ўспамiнае. А калi дзед прымецца за турак, то звычайна каля яго i Мiколка ацiраецца.

– Ну дык што ж, дзед, час ужо нам з табою на паляванне рушыць!

– А што ты думаеш! Вось абсохне зямля, тады i пойдзем...

Прыйшоў i доўгачаканы дзень. Дзед урачыста зняў са сцяны стрэльбу, узброiўся абцугамi i доўга раскручваў дрот, не падпускаючы нi на крок Мiколку.

– Яшчэ, чаго добрага, пекане, дык лепш адыдзiся!

Але стрэльба трымала сябе спакойна. Развязаўшы дрот i дастаўшы капшук з порахам i пiстонамi, дзед з Мiколкам рушылi ў паход. Гукнулi з сабой i невялiчкага сабачку Жэўжыка. Жэўжык быў рад такому выпадку i, наставiўшы хвост пiсталетам, важнецка бег перад паляўнiчымi, старанна абнюхваючы кожны слупок, кожны пянчук. Дзед не хвалiў такiх паводзiн i штохвiлiны падганяў "ганчака":

Популярные книги

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Релокант 9

Flow Ascold
9. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант 9

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Провинциал. Книга 6

Лопарев Игорь Викторович
6. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 6

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб