Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

– Адыдзi, стары пёс!

Дзед не мог сцярпець такой знявагi i адразу захадзiўся ля свае скрынкi, усё мармычучы сабе пад нос:

– Я табе пакажу, хто пёс... Я стары царскi служака, я царскiя ўзнагароды маю... я...

– Кiнь, стары, свае штукi... Ведаю, хочаш ты свае медалi паказаць iм...
– спынiў дзеда бацька.
– Непатрэбны iм твае царскiя бляшанкi... у iх вунь у самiх поўныя грудзi бляшанак гэтых. Адна толькi рознiца, што ты сваёй крывёй медалi набыў, а яны набываюць медалi нашай крывёй... Глядзi вось за ўнукам добра, дзед, гадуй яго.

Нiчога не знайшлi жандары, але бацьку забралi, не спыталi Мiколку. А за што? Цi бацька ўкраў што, цi забiў каго? Здаецца ж, нiчога такога з бацькам не здарылася. А вось узялi i ў турму пасадзiлi, як апошняга злодзея.

А на другi дзень ранiцай з'явiўся той самы станцыённы жандар i, раскрыўшы дзверы, закамандаваў:

– Ану, выкiдвайцеся з вагона, каб i паху вашага тут не было!

Мацi спачатку нiчога не зразумела, запытала толькi:

– Як гэта выкiдвайцеся?

– А так!
– сказаў абыякава жандар i, ухапiўшы вiсеўшае на сцяне дзедава палiто, выкiнуў яго з вагона.

– А як жа жыць?
– спытала яшчэ раз мацi, нiчога не разумеючы з таго, што гаварыў жандар. Той нiчога не адказваў, а толькi выкiдваў па чарзе невялiкiя набыткi Мiколкавай сям'i. Дзед узяўся быў за адломленую ножку тапчана, каб кiнуцца на жандара, але Мiколка заўважыў, як адсцёгвае жандар кабуру рэвальвера, i кiнуўся к дзеду, павiс у яго на руцэ, крычучы на ўвесь вагон:

– Не трэба, дзеду, не трэба... Гэты сабака i забiць можа цябе...

– Вон, шчанюк!
– i жандар, схапiўшы Мiколку за плечы, адштурхнуў яго за дзверы.

Мацi сядзела ў вагоне, безуважная да ўсяго. Толькi слёзы кацiлiся адна за адной ды словы адны i тыя чулiся з яе вуснаў:

– Як жа нам далей жыць? Што ж гэта за бяда такая...

– А гэта ўжо не мая справа... Мне-то што!
пасмейваўся жандар i не кiдаў сваёй работы.

Да вагона пазбiралiся людзi: жанчыны з вагоннага пасёлка, некаторыя рабочыя з дэпо. Спачатку гаварылi цiха памiж сабой, сумна кiвалi галовамi, спачувалi Мiколкавай сям'i. Потым пачалi гаварыць гучней i гучней, i хутка каля вагона чулiся ўжо крыкi, пагрозы, гучная лаянка, некаторыя спрабавалi ўгаворваць жандара:

– Што ты робiш, чалавеча, на зiму людзей выганяючы на холад? Сягоння iх, а заўтра нас выганяць будзеш?

– Адыдзi, а то ўраз i цябе арыштую...
– агрызаўся жандар, накладаючы пячатку на дзверы пустога вагона.

– Знайшлi ў кiм совесць шукаць! Цi была яна калi ў сабакi... гаварылi адны. А другiя ўжо грозна наступалi на жандара. Яны былi гатовы ўзяць яго, разарваць на кавалкi, умяшаць у брудную прамазучаную зямлю.

Тады падняўся дзед, якi сядзеў увесь час на разбiтым тапчане i сумна пазiраў на народ. Дзед рашуча ступiў уперад, загаварыў:

– Кiньце, людцы, гэтага сабаку... Не ў iм жа справа... Не выганiць ён мяне сягоння, дык заўтра iх дваццаць знойдзецца, усё роўна выкураць. А вы толькi непрыемнасцi можаце набыць сабе. Ёсць вышэй за iх людзi, яны разумеюць чалавечую справядлiвасць. Калi сына забралi гэтыя сабакi, дык гэта ж непаразуменне. Тыя, што вышэй, тыя ўсё разбяруць, тыя ўбачаць, хто правы i хто вiнаваты... А вы разыходзьцеся, людцы, па хатах.

Дзед верыў яшчэ ў нейкую вышэйшую справядлiвасць, верыў крыху ў цара.

– Не можа быць, каб ён дапускаў такiя непарадкi, калi чалавека за нiвошта садзяць у турму.

Прадаўшы сёе-тое з манаткаў i надзеўшы свае медалi, ездзiў ён да вышэйшага жандарскага начальства хадайнiчаць аб сыне. Але прыехаў вельмi пахмуры i расчараваны. Здзеў медалi свае, Мiколку кiнуў:

– На, унучак, хавай са сваiмi гузiкамi - блiскучыя цацкi будуць...

I, дастаўшы з кiшэнi паперу, чытаў яе Мiколкавай мацеры. То быў прысуд над бацькам Мiколкi. Па "загаду яго iмператарскай вялiкасцi" быў засуджаны Мiколкаў бацька на дзесяць год катаргi.

– "Яго iмператарскай вялiкасцi"...
– мармытаў пацiху дзед.
– Погань гэта, а не вялiкасць... А я думаў...

Шмат аб чым перадумаў дзед. Жылi цяпер у невялiчкiм хлеўчуку, складзеным са старых шпал. Гэты хляўчук аддаў iм пад жыллё адзiн стрэлачнiк. Дзед хадзiў кудысьцi на работу, цi то пiлаваць, цi то складаць дровы. Мацi хадзiла таксама на падзённую работу: то мыла чужую бялiзну, то падлогi, то прыбiрала двары ў багатых дамах. Часта пытаўся Мiколка, за што ж пасадзiлi бацьку. Але нiхто не мог адказаць яму дакладна i падрабязна. Ведаў толькi, што бацька яго палiтычны злачынца, а ў чым гэтае злачынства, нiяк не мог ён толкам дабраць. Хiба ж злачынства ў тым, што ён кiраваў забастоўкай i хацеў, каб рабочым плацiлi болей, каб iм лепш жылося? Якое ж у гэтым злачынства, хiба за гэта трэба людзей садзiць за краты?

Худое жыццё настала для Мiколкi. Некаму было i "зайцавым хлебам" пачаставаць. Часта яшчэ, учуўшы знаёмы гудок паравоза, кiдаўся спрасонку Мiколка да мацi:

– Стаў самавар, мама, бацька едзе!

Але ставiць самавар не было патрэбы, i мацi ўгаворвала Мiколку:

– Спi, сынок, спi... Бацькаў цягнiк яшчэ далёка, далёка.

Днi цягнулiся за днямi, шэрыя, нудныя, халодныя. Толькi i было шчасця, калi прыходзiлi некаторыя рабочыя, суцяшалi мацi i дзеда:

– Не гаруйце, усё пройдзе, усё мiнецца, будзе свята калi-небудзь i на нашай вулiцы... Не ўсё ж iм ды iм.

Суцяшалi гэтыя рабочыя, дапамогу аказвалi. То грашыма, то дроў прыстараюцца, то змайструюць печку чыгунную, каб не так даймаў холад. I тады рабiўся весялейшы дзед, жартаваў з Мiколкам, падбадзёрваў яго:

– Не сумуй, унучак, дачакаемся i мы з табою лепшае долi...

Суцяшаў, суцяшаў дзед, але ад цяжкага жыцця захварэў, злёг. Неяк застудзiўся ён на рабоце, прастыў. Ледзь дахаты прыйшоў i злёг, з ложка не падымаўся.

I колькi нi даглядалi за iм мацi i Мiколка, аслаб зусiм дзед, да сябе паклiкаў:

Популярные книги

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Двойная ошибка миллиардера

Тоцка Тала
1. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Двойная ошибка миллиардера

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Чужая жена для полковника

Шо Ольга
2. Мужчины в погонах
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Чужая жена для полковника

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Вечный Данж V

Матисов Павел
5. Вечный Данж
Фантастика:
фэнтези
7.68
рейтинг книги
Вечный Данж V

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Покоритель Звездных врат 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат 2