Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

Там варушылiся ля каменданта салдаты. Яны вызвалiлi яго ад уссеўшай на яго бочкi, разабраўшы яе па клёпцы. То была самая звычайная бочка пажарная, якая стаяла на пакгаўзнай страсе, на самым вiльчыку, з вадой. Калi пачалi салдаты грукаць у дзверы i трэсцi сцены пакгаўза, бочка скранулася ад стуку з месца, пахiлiлася трохi. Вось адкуль былi тыя струменьчыкi вады, якiя лiлiся з гары за каўнер каменданту, хоць быў такi цiхi i ясны дзень. А калi салдаты ўзялiся за слуп i ўзялiся не на жарты за дзверы, бочка зусiм пахiснулася i, пакацiўшыся з грукатам нанiз, нагнала вялiкага перапалоху на каменданта.

Ад нечаканасцi той падумаў, што тут цэлая дывiзiя варожая наступае.

Калi салдаты вызвалiлi каменданта з яго вымушанага палону, яны зноў узялiся за перарваную справу.

Якiя нi моцныя былi пакгаўзныя дзверы, але падалiся яны пад тэлеграфным слупам, бразнулi засаўкi, разляцелiся. Каб падтрымаць свой крыху падмочаны аўтарытэт, камендант храбра кiнуўся ў насцеж раскрытыя дзверы, высока трымаючы, аднак, перад сабою неразлучны рэвальвер.

– Ану, выходзь, бандыты, рукi ўгару!
– грозна скамандаваў камендант па-нямецку. Але ў пакгаўзе было цiха, як у магiле. I толькi пары з дзве галубоў са свiстам пранеслiся мiма падмочаных каменданцкiх вусоў, прымусiўшы яго для перасцярогi разы са два стрэлiць у пусты пакгаўз. Ды клубы пылу, узнятыя галубамi, паволi плылi з дзвярэй, i ад гэтага пылу папярхнуўся начальнiк, зачыхаў. Зачыхаў i ўзлаваўся.

– ...Смiрна!
– зароў начальнiк i тут жа - "чых... чых... чых!".
– На плячо-о-о!.. чых... чых... чых... Шагам... арш... чых-чых-чых...

Выстраiлiся салдаты i, каб замаскiраваць свой вялiкi рогат над начальнiкам i залiшне яго не канфузiць, пачалi дружна чыхаць. Так i пайшла, што называецца, з носам чыхаючая каманда. I кожны ўяўляў сабе расправу, якую ўчынiць генерал над незадачлiвым камендантам, не сумеўшым усцерагчы арыштаваных бальшавiкоў.

А на станцыi была абвешчана ваенная трывога. Замiтусiлiся немцы, наладжваючы пошукi ўцекачоў. Але дзе ты iх зловiш! Сядзеў, сядзеў Мiколка на вадакачцы i ўрэшце наважыўся падацца ў больш спакойнае месца, блiжэй да дзеда. Каб не папасцiся пад гарачую руку немцам, Мiколка з дзедам рашылi перасядзець у лесе ночы са тры, пакуль кiнуць немцы пошукi ўцекачоў.

Стрэл на паляне

То ж гэтыя мацi!

Яны заўсёды плачуць. Бацька на катарзе быў - мацi плакала. Бацька ад немцаў уцякаў - мацi ў слёзы. Вось i цяпер, калi сабраўся дзед з Мiколкам рушыць у паход, мацi таксама пусцiлася ў слёзы:

– I куды ж вы пойдзеце? Каб забiлi дзе-небудзь, такi ж час неспакойны...

– Не заб'юць...
– казаў важна дзед.
– А калi тут сядзець, то можна да немцаў у лагер канцэнтрацыйны трапiць... А гэта горай, чым заб'юць...

I дзед паказваў мацi нямецкую адозву да рабочых-чыгуначнiкаў. У ёй нямецкi генерал пагражаў рабочым куляй i катаржнымi лагерамi, калi яны будуць выступаць супроць нямецкага войска, няспраўна працаваць на чыгунцы. I асаблiва калi будуць падтрымлiваць бальшавiкоў i думаць аб нейкай там свабодзе.

Мацi не спрачалася доўга. Яна ўжо звыклася з такiм неспакойным жыццём, гатовая кожную хвiлiну да яшчэ горшага. Перад тым як пайсцi ў лес, дзед схадзiў да Мiколкавага брата Паўла, якi хаваўся дзесьцi ў горадзе, i вярнуўся адтуль са зброяй. Ужо ў лесе паказваў дзед Мiколку сваю зброю. Гэта быў стары пiсталет, якi мог бы справядлiва канкурыраваць з дзедавай славутай "арудзiяй", якая калiсьцi ўзарвалася ад Мiколкавага стрэлу. Пiсталет быў вялiкi i цяжкi, але дзед любоўна пачысцiў яго, прывязаў рэмень, пералiчыў i перацёр патроны i схаваў зброю за пояс.

Так i пайшлi.

Ужо цямнела, як прыселi яны адпачыць у лесе, недалёчка ад чыгункi. Адзiн за адным iшлi таварныя цягнiкi. Часта з вагонаў чуваць быў роў жывёлы, рохканне свiней, гагатанне гусей.

– Куды гэта такую процьму жывёлы вязуць?
– запытаў Мiколка ў дзеда.

– Куды? У Нямеччыну, куды ж iначай...

– А дзе яны бяруць гэтую жывёлу?

– Як дзе? У сялян, па вёсках... Рабуюць немцы ўсё, што трапляе пад рукi, сялян жабракамi пускаюць, адбiраючы ўсё да нiткi.

– Ну, я б iм паказаў, як рабаваць!

– А што б ты зрабiў?
– запытаў дзед.

– А пастраляў бы ўсiх!
– I Мiколка мнагазначна паглядзеў на дзедаву зброю.

– Вось у тым-то i бяда, што мала ў нас зброi, цяжка з ёй супроць нямецкай вiнтоўкi ды кулямёта выступаць... Вось калi арганiзуемся як след, тады нiякi вораг нам не страшны...

Цiха гутарылi Мiколка з дзедам, адпачываючы на ўскрайку лесу. Але, заўважыўшы нямецкi патруль на чыгунцы, рашылi падацца глыбей у лес, каб выбраць дзе зручную мясцiну для начлегу.

Несцi пiсталет, вiдаць, было ў вялiкi труд дзеду, i ён часта спыняўся, папраўляючы сваё не досыць зручнае "аружжа". Тады Мiколка прасiў дзеда даць яму паднесцi пiсталет, каб крыху ён, дзед, адпачыў. I Мiколка ўрачыста нёс зброю, любоўна пагладжваючы вялiкую чорную рулю, праўда, вельмi заржавелую i аблупленую. Мiколка цэлiўся з пiсталета ў дрэвы, у прыдарожнае каменне i быў вельмi задаволены такiм важнецкiм "аружжам".

"Усё роўна як вiнтоўка i страляе, мусiць, як з гарматы... Цяпер нiякiя немцы нам не страшны... Вось бы паспрабаваць ды пекануць з яго!"

I Мiколка прыстаў, як смала, да дзеда:

– Давай паспрабуем, цi спраўна страляе!

Не было асаблiва ахвоты дзеду займацца стральбой, але дзе ты адчэпiшся ад унука.

– Ну, добра, вось раскладзем агонь, тады i паспрабуем...

Месца для начлегу выбралi надзвычай добрае. Старыя ялiны высока ўзнеслi свае лапы ў чорнае неба, на якiм мiгцелi рэдкiя зоры. Пад ялiнамi быў сухi ўзгорак, на якiм густа разраслiся верасы, папарацi i блiскучы бруснiчнiк. Яловыя лапы так моцна перапляталiся, што праз iх цяжка было прабрацца. Пад iмi было цiха, утульна. Сюды не дасягалi вятры, што глуха гулi ў верхавiнах дрэў, i нiякi дождж не прабiўся б тут праз густыя яловыя нетры.

На ўзгорак нацягалi сухога лiсця, моху i, падаслаўшы на зямлю яловых лапак, змайстравалi такiя мяккiя пасцелi, што дзед аж крактануў ад вялiкага задавальнення.

– Гэта, браце, лепш, чымся твой тапчан у вагоне! Прастор, чыстата, мякка i пах якi духавiты, ну, не раўнуючы, як буржуйская пасцель!

– А ты калi-небудзь спаў, дзеду, на буржуйскай пасцелi?
– запытаў Мiколка.

– Спаць не спаў, але думаю, што пасцелi ў буржуяў важныя, мяккiя... Нязручна ж з iх тоўстым пузам ды на падлозе спаць, як нам з табой.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница