Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

Афiцэр, спяшаючыся, чытаў прысуд:

– "За пасягненне на маёмасць i жыццё мясцовага пана... за парушэнне закону аб уласнасцi... за супрацiўленне iмператарскiм нямецкiм войскам... за падбухторванне сялян супроць падаткаў... батрак Сямён, былы матрос i член былога бальшавiцкага савета, па загаду яго iмператарскага вялiчаства iмператара ўсяе Германii Вiльгельма II прысуджаны ваенным судом да расстрэлу..."

Двое салдат кiнулiся да чалавека пад хвояй i сталi надзяваць яму мяшок на галаву. Але чалавек рашуча скiнуў яго i, кiнуўшы мяшок у твар афiцэру, крыкнуў:

– Прэч, нягоднiкi!.. Не мне баяцца смерцi, як вам, сабакам... Але памятайце, нават з магiлы я падыму свой кулак, як грозную перасцярогу вам... I многа яшчэ жывых...

Далейшыя словы былi не чутны. Нешта грозна крычаў афiцэр. Бразнулi затворы вiнтовак. Мiколка сцяўся ў халодны камяк, нiбы ўлiп у зямлю. Яго слых абвастрыўся да таго, што ён чуў, як шархацiць пясок на магiле, як скочваюцца каменьчыкi на дно ямы. Ён чуў, здаецца, сваё ўласнае дыханне. Ён бачыў, як непакойна стаў варушыцца дзед, дастаючы нешта з-пад пояса. I гарачыя слязiнкi павiслi на раснiцах. Вось-вось расплачацца Мiколка, выдасць сябе i дзеда ў гэтай лесавой схованцы.

Грымнуў стрэл. Празрысты дым пасцiлаўся над палянай. У iм гублялiся фiгуры салдатаў. Бачыў Мiколка: чалавек як стаяў, так i стаiць. Вось яшчэ цэляць салдаты, але бачыць Мiколка, як няўпэўнена ходзяць iх рукi, як дрыжаць вiнтоўкi, паднiмаючыся то задужа высока, то нiзка. Яшчэ грымнуў залп, а чалавек усё стаiць пад хвояй, i вочы яго гатовы, здаецца, спапялiць усё перад сабой, да таго гараць яны палаючым бляскам. I вось бачыць Мiколка, як азвярэлы афiцэр кiдаецца да салдат, выхоплiвае ў аднаго вiнтоўку i пачынае цэлiцца ў чалавека пад хвояй.

I не заўважыў Мiколка, як над самым яго вухам грымнуў незвычайны стрэл. Афiцэр упаў як падкошаны, нязграбна раскiнуўшы рукi на жоўтым пяску. Выразна бачыў Мiколка падэшвы яго ботаў з прыстаўшай да iх зямлёй. Ды яшчэ бачыў, як кiнулiся ўбок напалоханыя салдаты ды блiзка каля iх шпарка прабег той чалавек, што стаяў дагэтуль пад хвояй. Чалавек, якому хацелi завязаць вочы, каб нiколi-нiколi не бачыў ён нi зары, нi яснага сонечнага ўсходу, нi чыстых зор, нi ўсяго, што ёсць на прыгожай зямлi. Гэта быў адзiн толькi момант, калi, здавалася, нiбы прыкуты быў да месца Мiколка, не мог скрануцца, паварушыцца.

– Пойдзем хутчэй адсюль, унучак! Не варта тут доўга аставацца...

Дзед быў узрушаны не менш, чым Мiколка, i таропка хаваў сваю зброю за пояс.

I тут не вытрымаў Мiколка. Ён кiнуўся дзеду на шыю, церабiў яго сiвую бараду, ласкава гладзiў шурпатыя шчокi ў маршчынках i, штораз цалуючы, гаварыў, гаварыў:

– Якi ж ты, дзед, слаўны чалавек... Якi ж харошы, дзядуля... Якi ж ты, мой дзеду, храбры.

Але дзед тут паморшчыўся крыху.

– Пра храбрасць ты кiнь... Не ў ёй справа, унуча. Кожны павiнен дапамагчы свайму чалавеку, якi з мазаля жыве i якога крыўдзяць.

Мiколка з дзедам, спяшаючыся, пайшлi ад таго месца, дзе вызвалiлi яны ад смерцi чалавека, якога нават не ведалi, пра iмя якога нiколi не чулi. Вызвалiлi таму, што на чалавеку было зрэбнае палатно, у чалавека былi мазалi, чалавека хацелi забiць насiльнiкi, прыгнятальнiкi.

Мiколка з дзедам трапляюць у бяду

Ужо вечарэла, калi Мiколка з дзедам натрапiлi на незвычайную стаянку ў лесе. Тут было некалькi дзесяткаў сялян з сем'ямi, з маёмасцю, з коньмi, з каровамi. Збоку ўсё было падобна на вялiкi цыганскi табар. Стаялi калёсы з паднятымi ўгору аглоблямi. На аглоблях былi панадзяваны розныя дзяругi, коўдры. Пад гэтымi дзяругамi спалi на лахманах дзецi. Плакалi жанчыны то голасна, то цiха, наўзрыд. Плакалi па-рознаму, але словы былi адны:

– А што ж то будзе далей? Хiба жывымi ў магiлу класцiся?

Ля калёс гарэлi агнi. Сухое вецце хвой патрэсквала ў полымi i сыпала ўгору снапы iскраў. Нiбы раiлiся залатыя пчолы, падымалiся ўсё вышэй i вышэй, аж пад самыя верхавiны маўклiвых сосен, ялiн. Ад сядзеўшых ля агню сялян мiтусiлiся навокал палахлiвыя ценi, яны скакалi па дрэвах, па кустах i знiкалi, праглынутыя чорнымi змрокамi ночы. Усюды было трывожна. Гэта вiдаць было i па плачу жанчын, i па гутарках сялян, па iх трывожных позiрках навокал. Некалькi чалавек было з старымi паляўнiчымi стрэльбамi. Яны вартавалi жывёлу - тут жа ў лесе пасвiлiся конi, каровы, свiннi.

Мiколку з дзедам спынiлi некалькi чалавек, акружылi, запыталi сурова:

– Што вы за людзi? Чаго паначы швэндаецеся па лесе?

– А вы хто?
– перапытаў у сваю чаргу дзед.

– Мы сяляне, уцяклi ў лес ад немцаў...

– Ну дык i мы ўцяклi ў лес... А самi мы рабочыя, чыгуначнiкi.

Слова за словам - пачалася гутарка. I тут убачыў Мiколка, што аднолькава прыходзiцца ад немцаў i рабочым i сялянам. I тым i другiм прыходзiцца хавацца, ратаваць сваё жыццё, апошнi свой кавалак хлеба. Рабочага пад канвоем немцы вядуць на працу ў дэпо, на паравоз. За гэтую працу амаль нiчога не даюць, прымушаюць галадаць. У селянiна немцы адбiраюць апошнюю карову, апошнi хлеб, паляць яго хату, калi селянiн не захоча добраахвотна аддаваць гэты хлеб. А паспрабуй ты выступi супроць гэтых парадкаў, цябе расстраляюць або закатуюць да смерцi.

– Адным толькi панам настала цяпер вялiкае жыццё...
– гаварыў адзiн з сялян.
– Толькi немцы прыйшлi, з'явiўся i пан. I такую расправу ўчынiў нам, што мы i не снiлi нiколi... Вось i сядзiм цяпер у лесе, укрыўшыся небам. А Сёмку-матроса, якi быў у батрацкiм камiтэце, выдаў пан немцам. Тыя прысудзiлi Сёмку да смерцi за тое, што ён нiбыта падбухторваў сялян да паўстання. Сёмка быў ворагам паноў. За гэта, вiдаць, i судзiлi. I хто ведае - жыў цяпер Сёмка цi не...

Да самае поўначы гаварылi каля агню. Тут жа i ўлеглiся спаць. Хто пад калёсамi, хто пад хатнiм скарбам, прывезеным сюды. Хто тут жа каля агню, падклаўшы пад галаву торбу цi шапку-кучомку. Тут жа спалi i Мiколка з дзедам.

А перад самай ранiцай узнялiся ў лесе таропкiя стрэлы. Папрачыналiся напалоханыя людзi, беглi куды папала, крычалi:

– Ратуйцеся, немцы ў лесе!..

Але хавацца было ўжо недзе. З усiх бакоў акружылi немцы паляну, дзе размясцiлiся ўцекачы-сяляне. I калi намагаўся хто праскочыць праз густыя зарасцi хмызнякоў, насустрач яму высоўваўся шырокi нямецкi штык i чуўся грозны воклiч:

– Стой! Назад!

Сяляне кiдалiся назад, але ўсюды iх сустракала адна i тая ж грозная каманда, шэрыя каскi салдат i ашчацiненыя штыкi. I тады ўбачыў Мiколка, як таропка хавалi сяляне ў кусты свае старыя стрэльбы, як дзед Астап, прыгнуўшыся да зямлi, хаваў у стары абамшэлы корч зброю, старанна абкруцiўшы яе старой хусцiнкай.

Популярные книги

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Последняя Арена 3

Греков Сергей
3. Последняя Арена
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
5.20
рейтинг книги
Последняя Арена 3

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат