Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

Не мiргнуўшы вокам, дзед адказаў:

– Ды, няйначай, дзе за сук засiлiлася жывотнае, ну... i адарвала слыхавы орган.

Дзед любiў пры зручным выпадку ўжыць навуковае слова.

Змаўчалi ўсе. Каму было ахвота крыўдзiць такога слаўнага рубаку. Толькi Сёмка-матрос, хiтра падмiргнуўшы, запытаў яго:

– Цi цэлы хаця сук той?

Гэта завельмi ахаладзiла дзеда да кавалерыйскай справы. А тут яшчэ падвярнулiся такiя падзеi, што дзед хоць i атрымаў перамогу над немцамi, але канчаткова рашыў перайсцi да пяхотнай справы. I не тое каб пешака хадзiць, скажам, але каб не кiдацца болей з дзедавым слабым здароўем у кавалерыйскiя атакi.

Неяк давялося дзеду паехаць раз у разведку. Паехалi ўтрох: Сёмка-матрос, Мiколка i дзед. Чуткi былi, што ў блiжэйшых вёсках грабяць нямецкiя коннiкi. Паехалi праверыць, цi праўда то, каб у выпадку патрэбы наляцець з атрадам. I толькi выехалi на ўскраек лесу, бачаць - едуць чалавек з восем нямецкiх кавалерыстаў. I проста насустрач едуць. Мiргнуў Сёмка Мiколку i дзеду, каб зараз жа хавалiся ў лесе. Не iсцi ж утрох супроць васьмi.

Але тут пачалi рабiцца несусветныя штукi з дзедам. Праўда, ва ўсiм ён i душой не быў вiнаваты, усё пачалося з каня. Цi той пачуў iржанне сваiх былых нямецкiх сяброў, цi якое другое лiха ўзбрыло яму ў галаву, але конь выказаў яўныя намеры кiнуцца ўперад, насустрач немцам. Дзед i так i сяк браўся за каня, усё намагаўся яго павярнуць убок да лесу. Але нiчога не дапамагала. I праз якую хвiлiну дзед горда iмчаў на немцаў, не трацячы, аднак, у глыбiнi душы надзеi, што, можа, як i ўдасца павярнуць шалёнага каня назад. Толькi i паспеў крыкнуць дзед: "Ратуй, Сёмка, старога артылерыста!" Ды, бачачы немiнучую сустрэчу з немцамi, прышпорыў з адчаем каня наскамi ботаў, выхапiў шаблю ды як закрычыць "ура", аж Мiколка не на жарты спужаўся.

Зiрнуў Сёмка на Мiколку - вось ашалеў дзед!
– ды, выхапiўшы гранату з кiшэнi, памчаў на ўвесь дух услед за дзедам. Не кiдаць жа старога рубаку ў небяспецы такой. Бачаць немцы, ляцяць на iх дзiўныя коннiкi, "ура" крычаць, шаблямi махаюць. А тут i трэцi памчаўся ад лесу. То Мiколка пусцiўся наўскач за дзедам, за Сёмкам. Павiнен жа i ён дапамагчы дзеду з бяды выбавiцца. Iмчыць Мiколка ды раз-пораз з карабiна страляе. Замiтусiлiся немцы, спынiлiся. А ўгледзеўшы Мiколку, зусiм спалохалiся. Iм паказалася, што прытаiлiся ў лесе несусветныя сiлы - выскакваюць адтуль адзiн за адным партызаны. I, не разважаючы доўга, пусцiлiся немцы назад, коней прышпорылi.

Але не такi дзед, каб адстаць. I хоць гатовы ён i каня нямецкага праклясцi, якi кiнуў яго ў такую страшэнную атаку, хоць гатовы ён i другое вуха яму адсеч за вялiкае непаслушэнства, але дзе ты ўжо дзенешся, калi шаблю выхапiў. Ляцiць вiхурай дзед, насцiгаючы немцаў, крычыць:

– Здавайцеся, пакуль не ўцяклi!

Бачаць немцы - не паласа, кiнулi карабiны, рукi ўгору. Тут i Сёмка падскочыў, падскакаў Мiколка, палонных пад канвой забралi.

Так неспадзявана рушыў дзед у кавалерыйскую атаку i, як бачым, атрымаў перамогу. Дзедаў аўтарытэт вырас яшчэ болей, i нiхто ўжо не пасмеў бы напомнiць дзеду аб яго джыгiтоўцы, аб няшчасным конскiм вуху i абсечаным хвасту яго скакуна. Але ўсе гэтыя падзеi вельмi дорага каштавалi дзеду, днi са тры прахварэў ад тых здарэнняў i расказваў пасля:

– Думаў я, што не прыйдзецца мне болей Мiколку пабачыць праз гэтага нямецкага скакуна, якi папёр мяне на нямецкi атрад. Але калi ўбачыў, што няма мне ўжо анiякага выхаду болей i што насоўваецца мая смертухна, рашыў я тады на хiтрыкi пайсцi i так грымнуў на iх, што аж сам быў спужаўся... А тут i Сёмка! А тут i Мiколка! Ну, думаю, цяпер падавай мне цэлую дывiзiю i самога генерала! Я iм пакажу, што знача дзед Астап i яго турэцкая шабля!

Сказаўшы пра шаблю, ды яшчэ пра турэцкую, дзед трохi пачырванеў i змоўк. Вiдаць, адчуваў сябе нiякавата. Ён сам убачыў, што трохi перабаршчыў. Пра шаблю ж ён наогул не любiў успамiнаць пасля трагiчных падзей з конскiм вухам. З крыху прыкрага маўчання вывеў Мiколка:

– А ты не зважай, дзед, калi там сёе-тое з шабляй у цябе было раней... Затое ж ты перамог! Усё ж такi здалiся немцы!

– Так, здалiся...
– прамовiў дзед.

Але ўсё ж прымушаны ён быў адмовiцца ад кавалерыйскiх атак.

Як-нiяк, адчуваў сябе вельмi нязручна з шабляй. Ды i гарцаваць на канi не дазвалялi ўжо гады i здароўе!

– Арудзiю б мне! Паказаў бы я вам, як ваяваць трэба!
– гаварыў часам дзед i марыў аб гарматах, аб сваёй колiшняй зброi.

I трэба сказаць, што гэтыя мары хутка спраўдзiлiся i дзед Астап стаў заўзятым артылерыстам, багата дапамогшы партызанам у iх барацьбе з немцамi.

Аб гэтым пасля.

Партызанскi браняносец

За часы Мiколкавага партызанства на яго роднай станцыi ў родным горадзе станавiлася ўсё горш i горш. Дзесяткi рабочых былi пасаджаны ў турмы. Некаторых саслалi на катаргу, некаторых у канцэнтрацыйныя лагеры. Каля дэпо стаялi часавыя, i рабочым ледзь не пад канвоем прыходзiлася станавiцца на работу. Пад канвоем вадзiлi машынiстаў на паравозы. За малейшае супрацiўленне пагражалi расстрэлам. За работу амаль не плацiлi, i сем'i рабочых жылi ў вялiкiм голадзе. I гэта ў той час, калi праз станцыю праходзiлi дзесяткi i сотнi эшалонаў з хлебам, з мясам, з жывёлай. Немцы рабавалi народ i ўсё, што рабавалi па гарадах i вёсках, адсылалi ў Германiю.

Але як нi горка жылося рабочым, яны не думалi здавацца немцам. Яны рабiлi ўсё, чым толькi можна было нашкодзiць нахабным заваёўцам, якiя марылi задушыць Савецкую краiну. Рабочыя псавалi паравозы, вагоны, чыгуначны шлях, каб перашкодзiць немцам вывозiць нарабаванае дабро. Уцякалi машынiсты з паравозаў, спынялi ў лясах цягнiкi i раздавалi назад сялянам адабраную ў iх жывёлу. Арганiзоўвалi рабочыя дружыны абароны. Даставалi зброю.

Нават дзецi рабочых удзельнiчалi ў гэтай барацьбе. I часта можна было назiраць на станцыях, як Мiколкавы таварышы, катаючыся на падножках вагонаў, сыпалi ў буксы вагонаў пясок, разлiвалi ў кандуктараў i змазчыкаў мазут, каб не было чым змазваць калёсы.

Барацьбой рабочых кiравалi бальшавiкi. Сярод iх быў i Мiколкаў бацька - Андрэй. Ён даўно быў у падполлi, i часам самыя блiзкiя людзi не ведалi, дзе ён знаходзiцца.

Часам, калi асаблiва зверскiмi рабiлiся немцы ў якiм-небудзь горадзе цi на станцыi, рабочыя рабiлi iм добрую ўзбучку, напамiнаючы гэтым, што рабочая сiла не зломлена. Вось i цяпер атрымаў з горада лiст Сёмка-матрос. Прачытаўшы яго, раiўся з дзедам Астапам, з другiмi партызанамi. Быў пры гэтай нарадзе i Мiколка. Чуў ён, што трэба атраду зрабiць налёт на горад i даць добрага пытлю немцам. Думалi i гадалi, як лепш правесцi налёт.

Да поўначы раiўся Мiколка з дзедам, як лепш справу зрабiць. Аж надакучыў дзеду сваiмi парадамi. Той i рукой махнуў:

– Адчапiся ты! Малы ты яшчэ, табе толькi варон бiць з карабiна ды штыком тваiм пячуркi з пяску рабiць...

I дзед паказаў на кiнжал, якiм так ганарыўся Мiколка. Абурыўся тут Мiколка, трохi нават узлаваўся на дзеда i з пагардай сказаў яму:

– Як вiдаць, ты, дзед, добра яшчэ мяне не ведаеш! Можа, я таксама ваяка... Iзноў жа: хто спаў каля пакгаўза, а хто лазiў у пакгаўз людзей вызваляць? Ага! Успомнiў! А хто каню вуха шабляй адсек?

Популярные книги

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Как сбежать от дракона и открыть свое дело

Ардин Ева
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.83
рейтинг книги
Как сбежать от дракона и открыть свое дело

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Последний попаданец 3

Зубов Константин
3. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 3

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии