Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

...Тах-тах-тах... тах-тах-тах...

Зiрнуў Мiколка ўперад, i валасы ў яго дыбам - проста на iх ляцiць, наблiжаецца семафор. Вялiкi, чырвоны. Як кроў, гарыць яго зыркае вока. А паравоз усё шпарчэй i шпарчэй, аж заходзiцца сэрца, дыхаць цяжка. Збiраецца з сiлай Мiколка, намагаецца крыкнуць. Але цяжка перамагчы страшэнны бег паравоза, гэты грукат сталi, жалеза, гэтае гудзенне шалёных вятроў. Яшчэ секунда i, перамагаючы страх, крыкнуў Мiколка:

– Бацька, стой! Стой, стой, семафор вунь чырвоны...

Крыкнуў i прахапiўся, вочы адкрыў. Разам з iм прачнуўся дзед, прачнулiся ўсе, што спалi з iм разам. Спачатку нiчога не маглi ўцямiць. У склепе было вiдна, але святло было нейкае дзiўнае. Маленькае акенца ўзiралася ў iх распаленым чырвоным вокам...

– Пажар!
– схамянулiся ўсе i кiнулiся да акна.

Нечаканае вызваленне

Кавалак неба, якi вiдзён быў праз акенца, цяпер здаваўся жывым. Нiбы трапятаў ён, калыхаючыся ў чырвоных пералiвах. Чырвань то набракала крывёю, то рабiлася цьмянай, то раптам успыхвала на ўсю шырыню залацiстымi водблiскамi. Водблiскi цямнелi, гаслi, знiкалi i зноў успыхвалi з новаю сiлай, паланiлi ўсё неба. I здавалася, плавiцца неба, робiцца вадкiм, празрыстым. Вось-вось успыхне яно i ападзе на зямлю мiльёнамi iскраў i ззяючага вугалля. Нiбы аграмадная птушка ўзмахвала агнявым крылом, i яно бiлася, трапятала, параненае, цяжка прыпадала да зямлi, рассыпаючы па небу залатыя пер'i.

Глуха шумелi цяпер барвовыя кроны лiп. То ўзняўся вецер i грозна гудзеў у садзе, па сценах палаца, па даху. Чамусьцi не вiдаць было часавога, не чутна яго цяжкага кроку.

– Пажар!
– крыкнулi людзi.
– Але дзе гэта гарыць? Няйначай, пачалося з панскiх гумнаў, адтуль ляцяць iскры.

I толькi сказалi гэта, як страшэнны выбух адкiнуў iх ад акна. Блiснула асляпляючым полымем, i, уздрыгануўшы, глуха загудзелi сцены склепа. Пасыпаўся тынк са сцен, са столi. Чутна была бязладная тупатня ног наверсе, чыесьцi крыкi, i зусiм недалёчка раздалося некалькi адрывiстых стрэлаў. Потым раптам нiбы ўсё змоўкла на хвiлiну, i злавесная цiшыня павiсла над домам, над садам.

Мiколка зiрнуў у акно. I першае, што ён убачыў, гэта нямецкую каску. Яна ляжала ля самага акенца, уткнуўшыся казырком у пясок. Ля ганка, на каменнi ў нязручных позах раскiнулася некалькi чалавек, ляжаў абернуты кулямёт, цьмяна паблiсквала стужка з патронамi. Людзi ляжалi нерухома.

– Дык вось яно што!
– ускрыкнулi разам усе людзi ў склепе.
– Пажар-то вiдаць не просты, наш пажар, партызанскi...

Раптам раздалiся з грукатам дзверы на ганку, i цэлая група людзей з'явiлася там. Яны выходзiлi з панскага палаца. Уперадзе iшоў звязаны палкоўнiк, разам з iм клыпалi некалькi афiцэраў, трымаючы рукi ўгору. Iх канваiравалi каля дваццацi чалавек з вiнтоўкамi, з драбавiкамi. У аднаго Мiколка заўважыў звычайную сякеру. Палкоўнiка i афiцэраў павялi кудысьцi за вугал, у цёмную лiпавую алею.

Тут жа, ля ганка, стаяла група абяззброеных нямецкiх салдат. Яны стаялi без канвою, аб нечым гаварылi, спрачалiся. Чуваць былi асобныя словы, смех, паасобныя вясёлыя выкрыкi.

Дзесьцi ў садзе грымнула некалькi стрэлаў.

Салдаты замоўклi на хвiлiну, некаторыя махнулi рукой.

I тут толькi зразумелi людзi, якiя сядзелi ў склепе, што яны вольныя цяпер, што наканаваная смерць прайшла мiма iх, стараной. I, абняўшы радасна адзiн аднаго, расцалаваўшы малога Мiколку, яны пабеглi да акна i пачалi бiць па яго жалезных кратах. На стук прыбеглi некалькi нямецкiх салдат. Яны зiрнулi ў акенца i кiнулiся кудысьцi за дом. Хутка цэлая група людзей паказалася адтуль. Бразнулi засовы дзвярэй, i палоннiкi склепа адзiн за адным выйшлi на вольны прастор. Развiднела ўжо. Вось-вось пакажацца сонца над блiзкiм лесам. Але ясней сонца ўзнялося пад самае неба гучнае i радаснае "ўра".

I здавалася Мiколку, што вылецiць яго сэрца з грудзей ад вялiкай радасцi. Ён кiнуўся на шыю матросу, якi, вiдаць, камандаваў усiмi людзьмi.

– Ого! Якi ж ты яшчэ маленькi, а так ужо немцаў укрыўдзiў, што яны табе смерць рыхтавалi...
– усмiхнуўся матрос i, падхапiўшы Мiколку, падняў яго высока-высока, пад самыя шаты нерухомых лiп.

Нiчога не адказаў Мiколка, увесь захлынуты радасцю збавення, радасцю перамогi. I толькi ўгледзеўшыся ў матроса, ён крыкнуў дзеду:

– Дзед, а гэта ж той чалавек, што пад хвояй стаяў i якога ты ад расстрэлу выбавiў.

I што тут было, хiба апiшаш! Дзед абняўся з матросам. Яны кiнулi вобземлю шапкi i разы тры пацалавалiся, моцна абняўшыся. Аж войкнуў дзед, да таго моцна сцiснуў яго ў абдымках Сёмка-матрос. I бачыў нават Мiколка, як заплакаў дзед i - якi ж ён хiтры!
– неўпрыкметку выцер слязу кончыкам барады. Не сцярпеў тут Мiколка, папракнуў дзеда:

– А здаецца ж, не малы ты ўжо, дзед, i трэба ж так...

– То ж гэта не сляза, унуча, гэта радасць...
– сканфузiўся дзед.

Ну, што ты зробiш тут з гэтым дзедам!

Сёмка-матрос запытаў iх, адкуль яны, што за людзi i якiя прычыны прымусiлi дзеда смела заступiцца за яго, Сёмкава, жыццё. I калi ўсе даведалiся, што дзед Астап - бацька памочнiка машынiста Андрэя, а Мiколка сын Андрэеў, агульнай радасцi не было канца-краю.

– Гэта ж мой найлепшы прыяцель, твой бацька!
– гаварыў ён Мiколку. Твой жа бацька самы смелы бальшавiк! Мы з iм, ды з другiмi рабочымi, ды з нашымi вось партызанамi добра правучым паноў... будуць ведаць, як вёскi грабiць, бальшавiкоў ды беднату выдаваць немцам на расправу... А прыйдзе час, возьмемся як след i за немцаў!

Панскi палац пачаў ужо гарэць з аднаго канца. Вострыя языкi полымя вырывалiся з верхнiх акон, узнiмалiся чорныя клубы дыму.

– Важнецкi гарыць. Усё пайшло пылам-дымам... Мала было яму ўсё, гаду... Ад хцiвасцi на нашыя вёскi пайшоў, праз яго пагарэлi. Немцаў наслаў. Няхай жа гарыць, выгарае, каб i кораня панскага не засталося...

I тут хапiўся матрос:

– А гэтага самага тлустага д'ябла, самога пана мы яшчэ не злавiлi.

– Схаваўся, гад, недзе...

– Выкурым, нiдзе дзенецца!

I тут заўважыў Мiколка, як з верхняй веранды скочыла на зямлю нешта белае, грузнае. Ён як дуж кiнуўся ўслед. За iм пабег дзед. Белае, грузнае кiнулася ў зараснiкi бэзу, акацый. Вось яны наганяюць ужо, толькi лыткi ўцекача мiльгаюць у роснай траве, а спынiцца каб, дык не. Гэта быў пан. Ён выскачыў у адной сарочцы i цяпер пабег, засопшыся, наважыўшыся праскочыць сад i даць лататы да лесу.

– Стой, пузан, а то выстралю!
– крыкнуў на бягу дзед i размахваў карабiнкай, якою надарыў яго Сёмка-матрос.

Популярные книги

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Последняя Арена 3

Греков Сергей
3. Последняя Арена
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
5.20
рейтинг книги
Последняя Арена 3

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат