Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

– А дарэмна ты, дзед, у атаку хадзiў!

– Як так дарэмна?

– А для чаго ты турэцкiя дывiзii лажыў, людзей бiў? За цара ваяваў? А ты ж вось уведаў пасля, што гэта за птушка твой цар?

– Дык вось у тым-та i справа, што пасля... А цар? Якi ён мой?

– Ну, вось!
– пераможна сказаў Мiколка i, захапiўшыся, яшчэ колькi хвiлiн ушчуваў дзеда за яго турэцкiя прыгоды. Дзед спачатку ўсё аднекваўся, апраўдваўся сваёй мiнулай цемнатой, але потым у спрэчкi ўкiнуўся:

– Добра табе так разважаць, калi ты ўсяго старога жыцця не бачыў, а пражыў бы з мае гады...

Слова за слова, спрэчкi набылi такi гарачы характар, што нашы субяседнiкi i не заўважылi, як апынулiся пасярод нямецкiх салдат, якiя акружылi iх i чакалi далейшай каманды рыжавусага i надзвычай злоснага на вiд нямецкага каменданта.

– Ну, вось i прыехалi...
– сказаў з перапуду дзед i змоўк.

Маўчаў i Мiколка, праклiнаючы ў думках дзедавы арудзii i турэцкiя бастыёны, праз якiя так нечакана трапiлi ў нямецкiя лапы. "Гэта ж трэба, надумалiся дзе спрачацца з дзедам!"

Па загаду каменданта iх прывялi да пакгаўза.

А справа ўся адбылася такiм чынам. Нямецкi камендант, якi прыйшоў з атрадам салдат, каб пераправiць арыштаваных з пакгаўза ў арыштанцкi вагон, учуяў гучныя спрэчкi Мiколкi з дзедам. Наяўнасць лiшнiх людзей ля пакгаўза паказалася яму падазронай, ды i хто наогул мае права блiзка хадзiць ля такога месца... Так натрапiў ён на Мiколку з дзедам i, каб высветлiць, што яны за людзi, затрымаў iх да пары да часу. Нельга сказаць, каб Мiколка з дзедам адчувалi сябе зручна пад нямецкiмi штыкамi, але далейшыя падзеi намнога ўзнагародзiлi iх за якiя паўгадзiны нечаканага палону.

Паставiўшы дзеда i Мiколку каля пакгаўза, камендант важна рушыў да дзвярэй, сарваў пячатку на замку, адамкнуў замок i пацягнуў дзверы. Дзверы не паддавалiся.

Мiколка сачыў за камендантам, за яго работай i хiтра падмiргваў дзеду. Але дзед Астап быў не ў гуморы i ў адказ на Мiколкавы падмiргваннi так сурова зiрнуў на яго i так рашуча ўзяўся парадкаваць пяцярнёй сваю бараду, што Мiколка палiчыў за лепшае "не падсыпаць дзеду солi на раны", як казала часам мацi. Калi дзед бярэцца за бараду, гэта значыць, што ён узрушаны, узлаваны.

А камендант усё завiхаўся ля дзвярэй. Ён i пыхцеў i соп, аж каплi поту ўкрылi яго лысiну, а дзверы ўсё не паддавалiся. Ён ужо некалькi разоў грозна крычаў, мусiць, прапануючы арыштаваным адразу ж адчынiць дзверы i не заводзiць такой непрыемнай бузы.

"Як жа, адчыняць табе..." - пасмейваўся сам сабе Мiколка, успамiнаючы, як, уцякаючы ноччу з пакгаўза, вызваленыя iм арыштаваныя асцярожна, каб не пачуў часавы, замкнулi дзверы знутры на вялiкую жалезную засаўку.

Камендант грымнуў каманду, адышоў убок, i чалавек з дзесятак салдат наляглi на дзверы. Але яны - нi з месца, як моцна нi калацiлi па iх дзесяткi чалавечых рук. Яшчэ спрытней наляглi салдаты на дзверы, увесь пакгаўз тросся ад моцнай калатнечы, але дзверы не паддавалiся. I толькi са страхi пралiлiся некалькi струменьчыкаў вады i трапiлi за каўнер каменданту. Той падняў галаву ўгару, разгублена паглядзеў на неба, адкуль то дождж. Але ярка свяцiла сонца, на небе не вiдно было нi воблачка, над пакгаўзам мiрна ляталi белагрудыя ластаўкi, нiдзе не было анiякага, хоць бы маленечкага, намёку на дождж.

Пакруцiў галавой камендант, пацяў плячыма недаўменна, на салдат накiнуўся з лаянкай. Тыя яшчэ дружней узялiся за працу, i цэлы струмень вады iзноў ёмка трапiў за каўнер каменданта. Аж ашалеў тут камендант, хапiўшыся рукой за спiну, дзе пад мундзiрам пацяклi халодныя струменьчыкi вады. Тут i салдаты пазiралi на яго, як на цуд, глядзелi ўгару, але неба па-ранейшаму было чыстае i яснае, без воблачка, без хмурынкi.

А Мiколка з дзедам закрывалi раты далонямi рук, каб не засмяяцца голасна, не прарвацца шалёным рогатам. Хто-хто, а яны-то ведалi, адкуль бярэцца нечаканы дождж.

– Узяць бервяно!
– закамандаваў тут па-нямецку камендант. Прынеслi тэлеграфны слуп, якi ляжаў на пакгаўзным двары. Узялiся дружна салдаты i давай дзяўбцi слупам у дзверы. Такi стук паднялi, што народ пачаў збягацца, усiм хацелася падзiвiцца на незвычайную работу. I тут здарылася такое прадстаўленне, што дзед, расказваючы аб iм пасля, за бакi хапаўся ад вялiкага смеху. Толькi гэты слуп разышоўся як след па дзвярах, як на страсе нечакана раздаўся страшэнны грукат. Ледзь не абамлеў ад страху камендант, але паспеў грымнуць каманду:

– Лажыся! Агонь!

I выхапiў рэвальвер з кабуры.

Ляснуў вобземлю слуп. Салдаты маланкай сiганулi ўбок i заляглi на зямлю, нацэлiўшы вiнтоўкi на дзверы. I ў гэты момант скацiлася са страхi нешта круглае, чорнае, вялiкае, абдаўшы каменданта цэлай рэчкай вады. Яшчэ секунда - i гэтае круглае, чорнае, прабiўшы дно аб камендантаву каску, уссела на каменданта. Той толькi i паспеў, што пекануў разы са два з рэвальвера па гэтаму страшнаму ворагу. А потым стаяў як мыла з'еўшы, лыпаў вачыма. З вусоў лiлiся струменi вады, i ўвесь ён быў такi прыгажун у гэту хвiлiну, такi ваяўнiчы з выгляду, што цяжка было салдатам захаваць строгую дысцыплiну ў такi ўрачысты момант. Яны залiвалiся дружным рогатам. Дзед i Мiколка не прамiнулi тут даць драпака.

Дзед бег так шпарка, што зачапiўся за кастыль i пакiнуў на iм палавiну адарванай падэшвы. Ды ў дадатак згубiў красала, якiм выкрэшваў заўсёды агонь для свае пiпкi. Гэтае красала, як i ўсё ў дзеда, пачынаючы з яго медалёў i канчаючы пiпкай, было, па яго словах, вельмi гiстарычным. Таму зразумелы тыя вохi i ахi, якiя апанавалi дзеда, калi ён не далiчыўся красала. Яно заўсёды было прывязана танюткiм раменьчыкам да пояса.

– Гэта ж не са звычайнага жалеза, а з турэцкай крывой шаблi была зроблена гэтая рэч. А шабля належала самаму заядламу турэцкаму салдату-янычару...
– успамiнаў пасля дзед пра сваю страту i вельмi ж сумаваў i жалкаваў.

– Яно i вiдаць!
– падтакваў дзеду Мiколка.
– Калi ты пачынаеш красаць, дык нiбы шабляй махаеш, i не падыходзь блiзка.

I сапраўды, калi дзед выкрэсваў агонь для пiпкi, дык махаў так заўзята рукой, што лепш было адысцiся далей, каб не атрымаць па лбу. Ды i выгляд тады ў дзеда быў надзвычай суровы i грозны.

Так закончылiся ўцёкi для дзеда. Мiколка ж кiнуўся ў другi бок. Як маладзейшы i спрытнейшы, ён пабег пацiху памiж вагонаў, перабег пуцi i схаваўся за вадакачку. Апынуўшыся тут, ён не мог уцярпець, каб не паглядзець, а чым жа ўрэшце скончыцца ўся пакгаўзная справа. Па вiтай чыгуначнай лесвiцы ён спрытна забраўся на вадакачку i, прымасцiўшыся пад самай страхой, пiльна сачыў за пакгаўзам.

Популярные книги

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Аленушка. Уж попала, так попала

Беж Рина
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Аленушка. Уж попала, так попала

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак