Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

– Стой! Стой! Страляць будзем...

Мiколка бачыў, як заварушылiся фiранкi на вокнах вагонаў i нечыя палахлiвыя твары схавалiся за iмi. I, каб не папасцiся ў лапы жандараў, Мiколка як дуж сiгануў на падножку вагона i кiнуўся далей, у тамбур.

"Пад'еду, - думаў, - за станцыю, а там i саскочу ля семафора..."

Толькi ён падумаў гэта, як яго i схапiлi за рукi ў вагоне двое салдат-вартавых, што стаялi непрыкмечаныя iм каля выхаду. А нейкi сiвы-сiвы, увесь у золаце, у медалях, у звёздах ды ў блiшчастых эпалетах, наставiў на Мiколку пiсталет i, трасучыся i адступаючы назад, крычаў не сваiм голасам:

Стой! Стой! Рукi ўгару!

А дзе ты падымеш гэтыя рукi, калi iх сцiснулi так, што косцi занылi.

– Не варушыся, застралю!
– не сунiмаўся стары.
– Звязаць злачынца, абшукаць, адабраць зброю!

Моцна скруцiлi Мiколку рукi назад, аж уелiся рамянi ў цела. Павалiлi Мiколку на падлогу, абшукваць пачалi. Але што ты там знойдзеш у Мiколкавых кiшэнях. Высыпалася з iх штук з дваццаць розных гузiкаў, дзве невялiчкiя гайкi, пара цвiкоў, кавалачак каляровага шкла, драбок цукру, што ўзяў у дзеда, ды кавалак "зайцавага хлеба".

Сiвы генерал, а можа, мiнiстр - не было асаблiва часу Мiколку даведацца дасканала пра ўсё, - трымаючы над Мiколкам пiсталет, другой рукой у пальчатцы асцярожна дакрануўся да гузiкаў, да цвiкоў. Ён нiбы баяўся, што гэтыя гузiкi ўзарвуцца адразу i разнясуць на мэтлахi ўвесь царскi цягнiк.

– Што гэта?
– грозна спытаў ён Мiколку, паказваючы на гузiкi.

– Гузiкi... Вось гэта пара ад штаноў дзеда Астапа, а гэта...

– Маўчаць!
– i так грозна крыкнуў сiвы, што ў Мiколкi i дух заняло. А гэта што?
– i сiвы асцярожна дакрануўся пальцам да хлеба.

– "Зайцаў хлеб"...
– ледзь прашаптаў ад страху Мiколка, адчуваючы сябе нi жывым нi мёртвым пад грозным пiсталетам.

– Панюхаць!
– скамандаваў салдатам сiвы.

Тыя добра панюхалi па чарзе, паклалi назад i грымнулi ў адказ, як па камандзе:

– Хлеб, ваша сiяцельства!

Сiвы недаверлiва паглядзеў на хлеб, дакрануўся да яго яшчэ раз пальцам i, наморшчыўшы нос, загадаў:

– Пакласцi ўсё назад у кiшэнi злачынца. А яго прывесцi ка мне на допыт...

I вось стаiць Мiколка перад генералам, а можа, перад мiнiстрам, i ўспамiнае дзеда. Эх! Хутчэй бы да яго, да бацькi, да мацi. А цягнiк iдзе. Толькi чуваць, як пастукваюць колы: цiк-так-так, цiк-так-так... Праз завешанае акно нiчога не было вiдаць. Абапал Мiколкi стаяць два салдаты, трымаюць яго за рукi. Генерал пытае сурова:

– Дык чаго ж ты скочыў у вагон?

– Убачыць хацеў...
– выпалiў адразу Мiколка. Ён ужо смеласцi пачаў набiрацца, узгадаўшы, як храбра лавiў ён рака ў дзедавай барадзе. Дый баяцца ён кiнуў гэтага сiвога, якi, бачыш ты, не разумее, што такое гузiкi i што такое "зайцаў хлеб". Дый баiцца, вiдаць, яго гэты сiвы. Не стаў бы звязваць Мiколку, пiсталетам яму пагражаць.

– Каго ж ты ўбачыць хацеў?

– Цара! З царом хацеў пазнаёмiцца...

– Ах жа ты рыштант!
– аж пачырванеў тут ад злосцi сiвы i ад злосцi той бараду сваю торгаў.
– Ладна, я пакажу табе цара, добра пакажу, каб нiколi не забыўся ты на гэта знаёмства...

На суседняй станцыi, дзе спынiўся на хвiлiну цягнiк - паравоз дровы браў, - з'явiлася ў вагон цэлая група жандараў i ўзяла з сабою Мiколку. На станцыi яны доўга распытвалi яго: хто ён, адкуль, чый сын. Доўга званiлi па тэлефоне на Мiколкаву станцыю i ўрэшце запыталi:

Дык хочаш цара ўбачыць?

– Не трэба цяпер мне вашага цара, мне б дзеда хутчэй цi бацьку...

– Не... Чаму ж... мы пакажам... Загадана паказаць табе як след.

I так паказалi цара Мiколку, што ён i цяпер не любiць асаблiва ўспамiнаць аб гэтым. I плачу было тут, i слёз, i рову. Так спаласавалi хлопца папругамi, што месца жывога не пакiнулi. А адзiн усё банькай ад папругi стараўся.

Ледзь жывым вярнулi Мiколку на родную яму станцыю, куды накiравалi яго таварным цягнiком, даручыўшы галоўнаму кандуктару. А на роднай станцыi ён патрапiў яшчэ ў рукi свайго жандара. Той наверх усыпаў, прыгаворваючы:

– Гэта табе за замах на свяшчэнную асобу гасудара-iмператара. Гэта за гузiкi ад штаноў дзеда Астапа, якiмi абразiў ты яго сiяцельства, вялiкага князя... Гэта табе за вялiкiя непрыемнасцi мне, што парушыў ты, супастат, наладжаны мною парадак на станцыi...

Хацеў Мiколка ў зубы даць жандару, усё намацваў свае гайкi ў кiшэнi. Але не хапала сiлы, так быў збiты. Ледзь жывога вярнулi яго ў вагон да дзеда, да мацi, да бацькi. Ахнулi яны, жахнулiся. Раздзелi Мiколку, цёплай вадой пабоi змачылi. Дзед прыгледзеўся, збялеў аж:

– Глядзiце-ка, па ўсяму целу нiбы царскiя арлы павыбiвалi, няйначай хто казённай банькай стараўся...

А назаўтра дзед, узброiўшыся сукаватым кiем, пайшоў на станцыю i, напаткаўшы жандара, збiў яго на горкае яблыка. Патрушчыў i шаблю i пiсталет паламаў. I хоць уся станцыя i ўсё дэпо падтрымалi голасна дзеда пры гэтай баталii, аднак на другi дзень арыштавалi дзеда i пасадзiлi ў турму. Праўда, праз месяц якi выпусцiлi дзеда, з прычыны яго старасцi, на волю, але са службы ў дэпо прагналi як "небяспечнага злачынца". Дзед спрабаваў пахвалiцца крыху, што таму выпусцiлi яго з турмы, што ён герой, што ў яго два медалi за турэцкую вайну. Бацька слухаў гэтую пахвальбу ды папракаў дзеда:

– Кiнуў бы ты, стары, свае турэцкiя байкi. Герой! Не нам з табой пакуль што ў героях хадзiць, i медалi веку ў цябе ўварвалi... Аддаў бы лепш малому на цацкi, чымся вешаць гэтыя бразджолкi на грудзi...

Маўчаў дзед, не адказваў нiчога. Але, вiдаць, згаджаўся з сынам. I, вiдаць, галоўная прычына гэтай згоды была ў царскiх арлах, што павыбiвалi жандары на Мiколкавым целе.

Так пазнаёмiўся Мiколка з царом.

Так пазнаў яго.

Цяжкiя гадзiны

Некаторым можа паказацца, што Мiколку заўсёды жылося весела i бесклапотна: то ракаў ён ловiць, то з дзедам на паляванне ходзiць, то ласуецца "зайцавым хлебам", то ўрэшце з "iмператарскiм вялiчаствам" знаёмiцца, самога Мiкалая Другога хоча за руку пацiснуць. Але гэта толькi так здаецца.

Мала было вясёлага ў Мiколкавым жыццi. Усю зiму мерзлi ў халодным i цесным вагоне, марачы аб цёплых летнiх днях. У дадатак да холаду даймаў i голад, асаблiва калi пачалася вайна. А тут i бяда насцiгла Мiколкаву сям'ю. Неяк аднае ночы ўвалiлася ў вагон цэлая група жандараў. Пабудзiлi ўсiх. Шукалi нечага, нават дзеда паднялi з падлогi i ператрэслi мяшок з саломай, на якiм спаў дзед.

Дзед стаяў пануры, злосны, з жандарамi лаяўся:

– Што вы шукаеце тут, чаго не палажылi?

Адзiн з iх, той самы, якога пабiў некалi дзед на станцыi, штурхануў яго ў грудзi:

Поделиться:
Популярные книги

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Искатель. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
7. Путь
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.11
рейтинг книги
Искатель. Второй пояс

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Предатель. Вернуть любимую

Дали Мила
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Предатель. Вернуть любимую

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2