Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

Тады Мiколкава кампанiя крыкнула на ўвесь голас: "Крадзеная, крадзеная!" i ў адзiн мiг кiнулася наўцёкi. Што было далей з "буржуем", Мiколка не ведаў. Але быў вельмi задаволены - хоць чым-небудзь ды адпомсцiў ненавiснаму чалавеку.

– Будзе ведаць, як фарбы шкадаваць нашым людзям...

Царскiя арлы

Акрамя непрыемнасцей праз Бога, меў iх Мiколка i праз цара. Чуў ён пра яго i дома i ў школе. У школе нават спецыяльнай малiтве вучылi, дзе гаварылася аб тым, каб дапамог Бог яго iмператарскай вялiкасцi, каб захаваў яго жыццё i даў перамогу над супастатамi.

"Вось гэта дык асоба, калi ўсе моляцца аб ёй", - думаў Мiколка. Дома ён распытваў дзеда, хто такi цар.

– Ого! Цар - гэта, браце мой, цар, а не абы-што...
– адказваў дзед. Ён табе сядзе вячэру спраўляць, а навокал тысячу слуг... Не менш! Адзiн каўбасу падае, другi - гарэлку, трэцi - селядца, чацвёрты, браце мой, салоныя агуркi прэ.

– А пяты?
– пытае Мiколка.

– Пяты? Ну i пяты мае якую-небудзь справу, скажам, блiнцы падае, дранiкi або капусту тушаную...
– прыпамiнаў дзед стравы, каб даць абавязак для кожнага слугi.

– А цi есць цар прэжаны гарох?
– пытаўся Мiколка пра свой найлепшы прысмак.

Дзед доўга чухаў патылiцу, не ведаючы, як адказаць. Але потым, каб падтрымаць свой аўтарытэт, рашуча казаў:

– А што ж ты думаеш! Магчыма, есць... Ён, браце, усё можа... Захоча гароху - з'есць гароху, захоча смятаны - яму падаюць смятану... Яшчэ толькi ў думках у яго пра смятану, а тут ужо слуга перад iм з гладышом смятаны, хоць адбаўляй... Але, як мне здаецца, цару i без гароху добра жывецца... Гарох жа не панская яда.

Тады ўжо Мiколка кiдаўся ў спрэчкi з дзедам:

– Не можа быць, каб гароху не еў! Няма нiчога на свеце смачнейшага, як гарох. А цар, вiдаць, не дурны.

– Вядома, не дурны... Ён, браце, i хiтры, усё ведае, хто дзе жыве i што думае. Вось i пра нас з табой ён ведае. Сядзiць дзе-небудзь у Пецярбургу на троне, на карту зiрне, бачыць - станцыя наша... I адразу ў думках у яго: "Ага! А ў мяне там стары герой турэцкай вайны Астап жыве з унукам Мiколкам, а паказаць iх мне перад мае царскiя вочы!" I што ты думаеш! Ён усё можа. Захоча пакараць, адразу i скажа: "Ану, падайце мне сюды Мiколку, я яго жыцця рашу за непаслушэнства!" I чык-чырык - няма галавы ў Мiколкi... А захоча памiлаваць, скажа: "А што табе, Мiколка, даць - залатыя палацы цi цуда-камень самацвет?"

– Мне палацы залатыя непатрэбны...
– уздыхае Мiколка.
– От бы далi нам, дзеду, невялiчкую хату, каб табе на падлозе не спаць ды зiмой нам усiм не прастуджвацца...

– Бачыш, куды ты хапiў! Невялiчкую хату - гэта, браце, для цара цяжэй, чым залатыя палацы... Не любiць цар такой драбязой займацца.

Мiколка ўздыхаў, не згаджаўся з такiмi парадкамi.

Так гаварылi часта памiж сабой дзед з унукам. Мiколка i ў бацькi пытаўся пра цара i пра гарох прэжаны.

Бацька пасмейваўся, на дзеда мiргаў:

– Ты яго, Мiколка, слухай, ён табе казак нагаворыць, усё роўна як пра турэцкую вайну. Цар народ кулямi частуе, вось пра якi гарох ён дбае...

Кулi i гарох - незразумела гэта крыху для Мiколкi. Распытаў бы яшчэ пра цара ў бацькi, але той не асаблiва паважае такiя гутаркi.

– Адчапiся ты з царамi сваiмi... Трутнi яны, крывасмокi на нашым целе.

– Як буржуi?

– Ну, вось... Цар над усiмi буржуямi буржуй, вось хто такi цар...

Не шкодзiла б яшчэ каго распытаць пра цара, але няма ў каго. Не ў папа ж таго ў школе. Можа выйсцi горай Адама i Евы...

А неўзабаве давялося Мiколку з царом пазнаёмiцца, ды яшчэ як! Так пазнаў цара, што потым i другiм не раiў.

Аднае ранiцы панеслiся па вагонах чуткi, што заўтра цар будзе па чыгунцы ехаць. I сапраўды, яшчэ ўвечары ў вагон да Мiколкi ўвалiлiся салдаты i пара жандараў. I так па ўсiх вагонах пасёлка. Бацьку i дзеду далi спецыяльныя бляшкi, каб павесiлi на грудзi замест прапускоў. Гэта каб кожны бачыў, што яны служаць на дарозе, i не затрымлiваў на пуцях. I вельмi строга загадалi, каб не хадзiлi, аднак, без патрэбы па пуцях i каб нi кроку не рабiлi на станцыю. Ды загадалi яшчэ навокал вагона жоўтага пяску насыпаць. А мацi цэлы экзамен учынiлi, загадалi ёй вагон звонку адмыць i новымi хусткамi дзверы i вокны завесiць, каб не бачыў цар лахманоў гэтых тухлых, не псаваў бы настрою. I каб самi ля вокнаў не стаялi, iначай "страляць будзем".

– Ды глядзi, галадранца гэтага за дзверы не выпушчай, убача цар - у Сiбiр тады запяком!
– гэта ўжо ў дачыненнi да Мiколкi.

"Вiдаць, пабойваецца мяне цар, калi зiрнуць на мяне баiцца..." падумаў Мiколка, але змоўк, не сказаў нiчога.

I як прачнуўся Мiколка, так i пiльнаваўся акна, а цi скора царскi цягнiк пойдзе. Бачыў ён, як завiхалiся на пуцях рабочыя, якiх падганялi жандары. Рабочыя падчышчалi i падмяталi пуцi, замыкалi стрэлкi i наглуха забiвалi iх кастылямi. Гэта для таго, каб царскi цягнiк не павярнуў на другую дарогу i каб нiхто не мог павярнуць стрэлку не туды, куды трэба. I ўвесь таварны i пасажырскi рух спынiўся. Таварныя цягнiкi стаялi ў тупiках, а пасажырскi як стаў на трэцiм пуцi, так i не пайшоў далей. А ўсiх пасажыраў выгналi з вагонаў i пазаганялi на станцыю. Вiдаць, таксама, каб цар не ўбачыў...

Мiколка назiраў за пераездам цераз чыгунку. Там таксама iшла работа. Салдаты i жандары не давалi нiкому пераязджаць цераз чыгунку i заганялi ўсiх - i конных i пешых - далей ад чыгункi ў лагчыну. Наогул, у гэты дзень было багата работы жандарам i салдатам. I колькi ж iх нагналi! Паабапал усёй дарогi было поўна iх, усё ганялiся за людзьмi, адганялi iх ад чыгункi.

Вось урэшце паказаўся i цягнiк. Ён хутка прайшоў праз станцыю. Усе вокны былi завешаны фiранкамi. I як нi прыглядаўся Мiколка, ён нiчога не ўбачыў. I толькi ён сабраўся ўжо выйсцi з вагона, калi прайшоў цягнiк, як яго за руку схапiў салдат.

– Ты куды, падшывалец, назад!

Аказалася, што прайшоў толькi цягнiк з царскiмi генераламi i слугамi i хадзiць па пуцях яшчэ не дазвалялася. Праз якiя паўгадзiны паказаўся i царскi цягнiк. Вялi яго аж два паравозы, i на пярэднiм быў вялiкi двухгаловы арол. Усё роўна як той, што быў намаляваны на Мiколкавым вагоне над надпiсам: "40 человек, 8 лошадей". Але гэты арол быў надзвычай вялiкi i блiскучы, аж загледзеўся на яго Мiколка, на якую хвiлiну i пра цара забыўся. Вагоны ў цягнiку былi надзвычай прыгожыя, усё з шырокiмi вокнамi, блiскучымi, як люстэркi. Цягнiк iшоў вельмi марудна на стрэлках, нiбы воз якi з малаком цi з гаршкамi. Мiколка пiльна прыглядаўся да акон, каб угледзець цара цi хаця царанят. Але дзе ты ўбачыш на такой адлегласцi. А цягнiк усё iшоў цiха, паволi. I тады, не доўга думаючы, кiнуўся Мiколка маланкай да цягнiка, каб спрытней разгледзець усё. Ён ужо наблiжаўся да вагонаў, як за iм пабеглi аж два жандары i крычалi так, што не чутна было стуку вагонаў:

Популярные книги

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Двойная ошибка миллиардера

Тоцка Тала
1. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Двойная ошибка миллиардера

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Чужая жена для полковника

Шо Ольга
2. Мужчины в погонах
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Чужая жена для полковника

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Вечный Данж V

Матисов Павел
5. Вечный Данж
Фантастика:
фэнтези
7.68
рейтинг книги
Вечный Данж V

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Покоритель Звездных врат 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат 2