Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

А дзед ужо iдзе з Мiколкам да дэпо i павучае ўнука:

– Ты, браце, заўсёды, калi туга табе давядзецца з Багародзiцай, дык iмчы ў дэпо. У нас, браце, багi не ў пашане, ураз iм крыллi абскубуць.

I сапраўды, хоць i вiселi ў дэпо сям-там абразы, але не бачыў Мiколка, каб дужа малiлiся перад iмi, шапкi скiдалi. Усё больш завiхалiся ля паравозаў, ля паравозных колаў, кляпалi паравозныя печы, расточвалi цылiндры. I такi грукат стаяў там, што любы Бог, як думаў Мiколка, адразу павiнен быў аглухнуць. А якая пашана iм, глухiм. Вiсяць вось на сценах, копацi набiраюцца. I не дзiва,

што дэпоўцы не паважаюць багоў. Вось i Мiколкаў бацька, калi надакучала мацi яму сваiмi жалобамi на сынава бязбожнiцтва, звычайна агрызаўся:

– А кiнь ты са сваiм дурным Богам!

Дзiвiўся тады Мiколка: у мацi Бог разумны, у бацькi ж ён выходзiць дурным. Каму ж верыць? Вiдаць, бацьку, бо той усё ведае, той свет аб'ехаў на паравозе. I ўсё большае непавагi набiраўся Мiколка да багоў, хоць i цярпеў за гэта не раз вялiкiя непрыемнасцi. I не толькi ад маткi, але асаблiва ў школе, куды давялося яму ў хуткiм часе патрапiць. Тут адразу ўткнуўся ён у дыскусiю з папом, не ведаючы спачатку, што такiя дыскусii заўсёды канчаюцца для вучняў вельмi кепска. Поп, заўважыўшы новага вучня, адразу спытаў Мiколку:

– Хто ты такi?

– Мiколка...
– крыху нерашуча адказаў ён.

– Дурань!
– накiнуўся чамусьцi поп.
– Перш за ўсё ты раб Божы...

– Ну, гэта ўжо хлусня, усё роўна, што ў дзеда пра туркаў, - набраўся смеласцi Мiколка.
– А мы не рабы божыя, а рабочыя-дэпоўцы...

Чуў Мiколка пра рабочых, а пра нейкiх рабоў яму чуць не даводзiлася. Тут i ўсхадзiўся поп.

– Хто, хто?
– перапытаў ён, набiраючыся злосцi, i ўжо запусцiў свае пальцы ў Мiколкаў вiхор.

– Паравознiкi мы, во хто мы...
– пераказаў яшчэ раз Мiколка, горка плачучы, бо поп не на жарты ўзяўся за яго чуб.

А другi раз такая дыскусiя закончылася яшчэ горш для Мiколкi. Расказваў поп, як Бог займаўся будаўнiцтвам, як будаваў i стварыў свет, неба, зямлю, раслiны i жывёлу i як урэшце ён чалавека стварыў, Адама, а з яго рабрыны жонку гэтаму чалавеку, Еву. Слухаў, слухаў Мiколка ды - у рогат. Так i пусцiўся ў смехi, аж да скамейкi прысядае. Раз'ярыўся поп, наступае грозна на Мiколку:

– Ты чаго, iрад, з Божага слова смяешся?

А Мiколка не сцiхае, рагоча, залiваецца. I як не смяяцца яму. Узгадаў ён пра Адама i Еву. Не пра тых, з якiмi Бог займаўся, а пра самых звычайных. Пра стрэлачнiка Адама i прыбiральшчыцу Еву, якая дэпо падмятала. Худзюшчыя абодва, толькi рэбры ды косцi. А "буржуй" вунь тоўсты-тоўсты, ледзь у дзверы пралазiць, калi ходзiць па складу. А поп ужо за вуха Мiколкава ўзяўся:

– Кiнь смяяцца, кажу!

– То як жа кiнуць, калi смешна... Калi Адам i Ева ў нас такiя хударлявыя, што Богу i клопату не было з iмi, цi доўга iх стварыць... А вось як гэта Бог "буржуя" стварыў, няйначай тры днi пацеў.

– Якога "буржуя"?
– вытарашчыў поп вочы.

– Ды нашага, што складам пры дэпо i нашымi вагонамi, дзе мы жывём, загадвае... Такi ж таўшчэзны. I злосны, гад, як прыйдзе, дык усё лаецца.

Поп учапiўся, як абцугамi, за вуха i пацёг Мiколку ў кут на каленi.

– Станавiся тут i не варушыся!
– i як бразне Мiколку аб падлогу, у таго аж iскры пасыпалiся з вачэй.

А ты не бiся, чорт кудлаты!
– не сцярпеў тут Мiколка ды як хопiць зубамi за папоўскую руку, той аж падскочыў на месцы.

I чаго-чаго не было тут пасля. Даўся ў знак Мiколку гэты "буржуй". Пацярпеў i чуб, i вушы, i каленi, хапiла яшчэ i па патылiцы. А ў дадатак да ўсяго загадалi бацьку паклiкаць у школу. I доўга ўпрошваў бацька папа, каб не злаваў ён дужа на дзiця, якое нiчога не разумее i вярзе часам тое, у чым само добра не разбiраецца. I калi iшлi са школы, бацька ўгаворваў Мiколку:

– Ты ўсё ж дужа не задзiрайся з папом... Вось выганяць са школы, дык будзе зусiм дрэнна i будзеш зусiм ты цёмным чалавекам. А што ён, поп гэты, гаворыць там, дык ты слухай i маўчы, лiха з iм.

– Калi ж гэты "буржуй" дужа смешны... Каб Бог ды стварыў яго.

I рашыў Мiколка адпомсцiць калi-небудзь "буржую" за ўсе непрыемнасцi, панесеныя праз яго. А тут яшчэ i прычыны былi новыя. Ужо даўно працякаў дах, прагнiлi некаторыя дошкi ў вагоне. I колькi нi прасiў бацька "буржуя", каб той загадаў дах пафарбаваць ды вагон падправiць, "буржуй" заўсёды аднекваўся ды лаяўся яшчэ:

– Набярэшся тут на вас на ўсiх фарбы, калi на паравозы ды на вагоны не хапае...

Адмаўляў.

А зрабiць ён быў павiнен. I ведалi ўсе, што крадзе гэты загадчык усё са склада, прэ цэлыя бочкi - алiву, фарбу, скрынкi цвiкоў, шкло, жалеза, што нi трапiць пад руку. Збывае потым, прадае гандлярам. Затое i дом, якi будаваў сабе за крадзеныя грошы, - палац цэлы. Дзе ж ты тут дапросiшся ў яго?!

– Узяў бы я яго ды з пузам у бочку, у бочку з мазутай цi з фарбай... Ведаў бы тады ён.

А што ён ведаў, Мiколка i сам добра не разумеў.

Але ў хуткiм часе Мiколка сапраўды адпомсцiў "буржую". I хоць помста была i нядужа вялiкай, але давялося ўсё ж "буржую" перажыць некалькi непрыемных хвiлiн. Было гэта тады, калi "буржуй" скончыў будаваць свой дом. Дом быў яшчэ не агароджаны, стаялi толькi некалькi сарайчыкаў з рознымi матэрыяламi, i, як падгледзеў Мiколка з групай сваiх дружбакоў, былi там i бочкi з фарбай. З прычыны завяршэння будаўнiцтва дома гаспадар наладзiў урачысты баль, склiкаў шмат гасцей. Тут быў i начальнiк дэпо, i некаторае дарожнае начальства, усе вялiкiя шышкi на чыгунцы. Госцi весялiлiся ў невялiкiм садку, выпiвалi, закусвалi. Тут жа круцiўся ля стала i вялiкi пушысты кот, любiмец "буржуя". Мiколкава кампанiя доўга завiхалася ля садка, пакуль iм не ўдалося заманiць ката да сябе i злавiць яго.

А злавiўшы, усе забралiся ў адзiн сарай i наладзiлi кату хрышчэнне ў бочцы з вадкай зялёнай фарбай, якой фарбуюць звычайна пасажырскiя вагоны. Акунуўшы ката разы са два ў бочцы так, што з яго цякла з усiх бакоў фарба, Мiколкава кампанiя задала лататы i, схаваўшыся за садком, назiрала, што будзе рабiць кот. Той адразу ж кiнуўся да гасцей i, не доўга думаючы, скочыў на каленi да свайго гаспадара i пачаў атрасацца ад мокрае фарбы. "Буржуй" не заўважыў спачатку нiчога, усё гаварыў нешта з гасцямi. Але потым да Мiколкавай кампанii данёсся выбух рогату: то смяялiся госцi над катовымi ўчынкамi. Увесь летнi касцюм гаспадара быў канчаткова сапсуты.

Поделиться:
Популярные книги

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Искатель. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
7. Путь
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.11
рейтинг книги
Искатель. Второй пояс

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Предатель. Вернуть любимую

Дали Мила
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Предатель. Вернуть любимую

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2