Чтение онлайн

на главную

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

– Туды вельмi цяжка забрацца, бо пакгаўз новы, ды часавых стаiць аж два - ад станцыi i ад горада, - чуў Мiколка, як гаварыў адзiн з рабочых. Пачуў i не сцярпеў. Саскочыўшы з тапчана, падбег да рабочых.

– Я магу залезцi ў пакгаўз, нягледзячы i на часавых...
– хутка выпалiў ён i пачырванеў нават, цi то ад нечаканае свае храбрасцi, цi ад сарамлiвасцi.

Рабочыя аж ахнулi.

– Казаў жа я вам, каб гаварыць цiшэй... А то вось аб усiм i даведаўся гэты падшывалец.

Мiколку страшна ўкрыўдзiла такое слова. Ён скоса зiрнуў на гаварыўшага, працадзiў праз зубы:

– Каму падшывалец, а каму Мiколка, бальшавiкоў сын...

– Ну, то iдзi да немцаў i скажы iм, што бацька твой - бальшавiк!

– Няма такiх дурных!
– увязаўся ў гутарку Мiколка.
– Калi вам кажу, ведаю каму. А немцы пра бацьку i так ведаюць, што ён бальшавiк, бо не сталi б лавiць яго, нехта ж падказаў... А пакгаўз я ведаю, як свой вагон, мы вунь колькi разоў туды лазiлi галубоў ганяць...

– "Галубоў, галубоў!.." - перадражнiў яго адзiн з рабочых.
– Тут, бачыш, не галубамi пахне, а куляй, а ты яшчэ дурань малы.

Хацеў тут Мiколка абазваць гэтага рабочага таксама дурнем, але ўбачыў, што той абзывае яго так не злуючы, а проста жартам.

– Няхай сабе i малы, але мне куды спрытней у пакгаўз залезцi, чым катораму з вас вялiкаму...

На гэтым i разышлiся, строга-настрага наказаўшы Мiколку, каб нi слова, нi гуку нiхто не пачуў ад яго аб тым, пра што ён чуў.

– Ну, што вы, маленькiя якiя, цi што...
– не на жарты ўсердаваў Мiколка.
– Цi буржуй я, цi меншавiк, па-вашаму...

Чуў Мiколка пра меншавiкоў як пра вялiкiх паскуднiкаў, якiя любому буржую гатовы заўсёды боты лiзаць. Таму i памянуў пра iх.

– Ну, глядзi ж, - яшчэ раз сказалi яму на развiтанне.

А ранiцай, яшчэ сонца не ўзышло, было яшчэ цёмна, пабудзiў Павел Мiколку, сказаў яму пацiху:

– Ну, уставай, бальшавiк! Пойдзем сваiх ратаваць. Глядзi ж не падкачай... Зловяць, скажы - за галубамi палез.

Якiя ж галубы па начах!
– папракнуў Мiколка брата за такое выключнае няведанне галубовай справы.

– Тады скажы, што за семечкамi палез.

– За семечкамi яшчэ можна...
– згадзiўся Мiколка з такой прапановай.

Станцыя хавалася ў прадранiшнiм змроку. Сям-там мiгацелi стрэлачныя лiхтары, пыхкалi парай паравозы ля дэпо, збiраючыся ў дарогу. Сям-там на пуцях стаялi адзiночныя таварныя вагоны, платформы з лесам ды з iншымi грузамi. Каб не быць заўважанымi нямецкiмi часавымi, Мiколка з рабочымi прабiраўся каля вагонаў, хаваючыся ў iх доўгiм ценi.

I тут ля вагонаў заўважылi i дзеда Астапа. Ён iшоў следам за ўсiмi, не адстаючы нi на крок. На яго накiнулiся ўсе:

– Куды табе, дзеду, iсцi! Iдзi кладзiся спаць!

Аднак дзед аж узлаваўся:

– За каго вы мяне прымаеце? Каб я ды пакiнуў унука свайго ў небяспецы?

I колькi нi спрачалiся з дзедам, нiчога не выйшла. Дзед не адступiў i рашуча iшоў услед. Вось i пакгаўз. На iм паблiскваюць цьмянымi аганькамi два-тры лiхтары, вiдаць шырокiя дзверы. Ля iх стаiць, не зварухнецца, нямецкi часавы. Дзесьцi далёка за пакгаўзам паблiскваюць у небе агнявыя зарнiцы - вiдаць, недзе немцы вёску паляць. На гэтыя зарнiцы загадкава пазiрае часавы. Водблiскi iх мiгцяцца на шырокiм блiскучым штыку, на цяжкай, чорнай уначы, касцы салдата.

Задумаўся часавы, абапёрся на вiнтоўку, не зварухнецца.

А побач з пакгаўзам - вялiкiя штабелi дроў. Сюды i дабралiся Мiколка, Павел i другiя рабочыя. Адсюль добра вiдаць пакгаўз i часавы, добра сачыць за кожным яго крокам. Мiколка бачыць, як у руках яго таварышаў з'яўляюцца рэвальверы. Людзi становяцца кожны на сваё месца, загадзя яму вызначанае. А самога Мiколку цiха вядуць да пакгаўза блiжэй, пад самы апошнi штабель дроў.

– Ну, цяпер дзейнiчай сам! Ды глядзi ж, не патрап пад вiнтоўку!
– дае апошнiя парады брат Павел.

Мiколка ўзiраецца ў часавога, да яго якiх трыццаць цi сорак крокаў. Вiдаць толькi спiна салдата ды кончык штыка. Прыпаўшы да самай зямлi, цiха пасоўваецца Мiколка да пакгаўза, хаваючыся за раскiданыя побач каменнi. Мiколка паўзе i думае: што будзе з iм, калi заўважыць салдат, i куды трапiць нямецкая куля. Добра, каб у галаву - адразу i ўсё табе тут... А калi ў жывот?.. Гэта ж будзе балець!

Падумаў Мiколка i аж улiп у зямлю, халодным потам аблiўся, замёр на якую хвiлiну-другую. Не з-за страху за свой жывот - якi там у яго жывот! а баяўся за справу. Зварухнуў нагой нейкую бляшанку па дарозе, i яна чыркнулася аб камень, забрынчала. Салдат павярнуў галаву, нават руку да вуха прыставiў, каб спрытней учуць. Але дзе ты ўчуеш, дзе ты ўбачыш. Ляжыць Мiколка нi жывы нi мёртвы i толькi чуе, як моцна б'ецца ды вырываецца з грудзей яго маленькае сэрца.

"Эх! хаця б ды супакоiлася, а то яшчэ ўчуе немец..." - думае Мiколка ды праз шчылiну мiж каменнямi сочыць за часавым. Той ужо супакоiўся, нейкую песеньку пачаў цiха напяваць. Папоўз Мiколка далей. Вось i ганак пакгаўза. Пад ганкам можна пралезцi пад насцiл, на якi выгружаюць з вагонаў багаж, грузы. I праз якую хвiлiну быў ужо Мiколка пад ганкам i прабiраўся праз дзiрку ў цаглiнах пад самую падлогу пакгаўза. Ледзь не крыкнуў ён з перапуду, трапiўшы рукой у нешта слiзкае i халоднае. Але ўспомнiў, што i днём тут хаваюцца часам жабы, супакоiўся. Месца пад падлогай, кожную дошку самой падлогi Мiколка ведаў як свае пяць пальцаў, бо не раз рабiў ён налёты сюды са сваiмi таварышамi. Вось i гэтая дошка, якая падымаецца ўгору разам з цвiком.

Мiколку здаецца, што праходзiць цэлая гадзiна, пакуль удаецца яму падняць адзiн канец гэтай дошкi i прасунуць у дзiрку галаву. Спачатку нiчога не бачыць Мiколка, i толькi прыгледзеўшыся, ён заўважае групу людзей, якiя згрудзiлiся ў кутку на ахапках гнiлой саломы. Недалёка на сценцы мiгае закапцелы чыгуначны лiхтар. Пад iм ляжыць чалавек i, як вiдаць, не спiць, бо часта варушыцца i ўздыхае. Прыгледзеўся да яго Мiколка i пазнаў - гэта найлепшы бацькаў прыяцель, стары машынiст Арлоў. Разам з бацькам колькi пачысцiлi яны на сходах эсэраў ды меншавiкоў, тыя прымушаны былi заўсёды ледзь не ўцякаць ад рабочых пад гучны свiст, вострыя жарты i кепiкi.

Популярные книги

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Аленушка. Уж попала, так попала

Беж Рина
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Аленушка. Уж попала, так попала

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак