Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Трохi счакаўшы, яна сцямiла, што трэба сустракаць госця, i, прыдушыўшы ў сабе сарамлiвую збянтэжанасць, адчынiла дзверы. Ён з усмешкай зiрнуў на яе, далiкатна пераступiў парог, зняў кепку i пачаў старанна выцiраць аб палавiчок забруджаныя чаравiкi.

– Дзень добры, гаспадынька. Са святам! З жаночым днём! Вось здумаў, што адна, прыйшоў павiншаваць, бо я таксама адзiн...

Яна, усе яшчэ бянтэжачыся, запрашала яго садзiцца, падстаўляла табурэтку, тупала сюды-туды. Ён, перш чым сесцi, паклаў пакункi, выняў з кiшэнi бутэльку гарэлкi, паставiў на стол. Фрузына здзiвiлася i спалохалася, не ведаючы, навошта гэта i што яно можа азначаць, але прыкiнулася, што не заўважае тае незвычайнасцi, i дрыжачымi ад хвалявання рукамi круцiла рагi

хусцiнкi.

Ён быў нязвыкла прыбраны - пры гальштуку, паголены, нейкi вясёлы, не падобны на будзённага, запэцканага i сур'ёзнага Пархомава. Цi то з прычыны сваей прыўзнятасцi, цi мо разумеючы стан гаспадынi, ён нi аб чым не пытаўся, а ўсё гаварыў сам.

– Думаю, што будзе жанчына адна марнець у гэткае свята? Дай, думаю, з'езджу, добра, недалёка.

– Ого, недалёка, - упершыню ўсмiхнулася яна, не ведаючы, куды дзець свае вялiкiя нязграбныя рукi.

– А якое там далёка? Тры-чатыры кiламетры - не адлегласць для чалавека, так сказаць, аўта-фота-мота. Ну, як ты тут жывеш?
– спытаўся ён i агледзеў пакойчык.
– Што, цячэ?
– кiўнуў ён на мокрую пляму ў столi.
– Рамонту дабiвацца трэба, а то што ж гэта такое - жаночае свята, а ў жанчыны дах працякае. А можа, проста дзiрка, трэ паглядзець. Э, ды i падлога тут рук просiць. Пераслаць бы, калi яшчэ лагi не згнiлi, а то што ж?

Ён закурыў, па-гаспадарску расклаўшы на стале курэцкiя прылады - блiшчасты партабак з папяросамi, запалкi. У пакоi прыемна запахла духмяным дымком добрых папярос, i ад гэтага паху Фрузыне чамусьцi стала лягчэй i весялей на душы. Яна ўжо перамагла ў сабе першае замяшанне, зразумела ўсё, што трэба было ёй рабiць, i, счакаўшы колькi хвiлiн, пачала даставаць са стала сякi-такi посуд.

Пархомаў ахвотна апавядаў пра свае шафёрскiя справы, пра парадкi ў гаражы, а яна па-маладому лёгка завiхалася ля стала - дастала гуркоў, дробнымi кольцамi парэзала каўбасу з пакунка, абчысцiла селядца. Да гарэлкi, аднак, яна не дакранулася, бутэлька ўсё стаяла, дзе была пастаўлена. Фрузына расставiла талеркi, напаследак дастала шклянку i невялiчкi кiлiшак. Пархомаў добра не адмытымi ад мазуты пальцамi ўзяў кiлiшак, пакруцiў у руках, незадаволена адставiў убок.

– А што ж гэта? Хiба большай няма?

– Няма, - схлусiла яна, зноў прысоўваючы кiлiшак. Ён з жартоўнай падазронасцю зiрнуў на яе i ўзяўся за бутэльку.

– Ну што ж, давай адзначым жаночае свята. Сядай, чаго там, - запрасiў ён. Яна паслухмяна i няўпэўнена, бы ў гасцях у чужой хаце, прысела на лаўку.

Яны выпiлi - ён паўшклянкi, яна са свайго кiлiшка. Пархомаў пачаў апетытна закусваць селядцом, яна таксама ўзяла кольца агурка i пацiху жавала. Першы кiлiшак узняў у ёй цэлы рой добрых, iмклiвых пачуццяў, адразу стала радасна i светла, але яна хавала гэта ў сабе i толькi ўсмiхалася. Ён ветлiва падсоўваў ёй талерку з каўбасой i, быццам яна была яго госцяй, запрашаў:

– Ты еш, каўбаса смачная, маскоўская, самы раз: не цвёрдая, i сала ўвакурат.

Пасля яны выпiлi яшчэ...

Нiколi ў жыццi ёй не было так хораша i па-маладому весела. Пархомаў добра еў; аж пачырванеў з твару ад выпiтага i з'едзенага i з нейкай лёгкай сяброўскай шчырасцю абыходзiўся з ёю. Ён нешта гаварыў i гаварыў усё, але яна дрэнна ўнiкала ў сэнс яго слоў. Яна ўся аддалася ва ўладу сваiх пачуццяў цiхага шчасця ад прывабнай цеплынi блiзкай чалавечай душы.

Урэшце, вiдаць, наеўшыся i напiўшыся, Пархомаў адсунуў ад сябе талеркi, адчынiў партабак. Яна, поўная замiлавання да гэтага чалавека, усё пазiрала на яго памаладзелы ўпарты твар, якi заставаўся па-ранейшаму разважны i цвярозы, быццам гарэлка не мела нiякай улады над iм. А Пархомаў, смачна зацягнуўшыся, падсунуў лаўку блiжэй да яе табурэткi i раптам проста, упэўнена, але зусiм не груба i не абразлiва прыгарнуў яе да сябе.

I яна не вырывалася, не супрацiўлялася, не аднеквалася, яна, як да жаданага, падалася да яго ўсiм целам, прыцiснулася да яго шырокiх, разагрэтых хатнiм цяплом i гарэлкай грудзей i ўтулiла ў яго пiнжак свой гэткi ж гарачы твар. Ён моўчкi i моцна тулiў яе, гладзiў па плячах сваiмi шорсткiмi далонямi, а яна, здавалася, гатова была памерцi за тыя хвiлiны незвычайнага, нiколi не зведанага шчасця чалавечай блiзкасцi. Нейкая хваля шчаслiвай бяздумнай знямогi ахапiла яе, узняла на страшную вышыню, ад якой зацяло дух i панесла, аж покуль яна перастала адчуваць сябе...

Уранку, ледзьве памыўшыся i дужа спяшаючыся, Пархомаў сабраўся i пайшоў. На парозе ён пацалаваў яе ў лоб, таропка прыгарнуўшы да сябе, i скупа сказаў на развiтанне:

– Ну, будзь здарова. Не смуткуй, нiчога. Харошая ты, праўда.

Яна начала наводзiць дома парадак, прыбрала пасцель, перамыла посуд. Увесь час яе перапаўнялi ўзнёслыя, радасныя адчуваннi ад усяго, што здарылася, ад таго, што ёсць гэткi просты i гэткi цудоўны чалавек на зямлi. Ёй вельмi прыемна было адчуваць, што яна, - як i ўсе жанчыны, не якая-небудзь пагарджаная няўдалiца, а таксама вось прывабная i любая мужчыне, што ён аддаў ей столькi пяшчоты i шкадуе яе. Ураз знiкла тая застарэлая маркота, якая ў адзiноце гэтулькi год дапякала ёй, - Фрузына адчула незвычайную дзявочую лёгкасць, зухаватасць, - здавалася, вярнулася яе даўняя забытая маладосць.

З гэтымi новымi радаснымi адчуваннямi яна прыйшла на працу, змянiла ў вестыбюлi Драздову, замяла падлогу, выцерла падаконнiкi i не ведала, куды яшчэ падзець сваю сённяшнюю iмклiвую энергiю. Як заўсёды, за акном бразнулi дзверцы i паўз яе, важна сапучы, прайшоў Iван Кузьмiч. Яна павiталася з iм, але ўжо не тым палахлiвым голасам, а з нейкай годнасцю i незалежнасцю ў тоне. Неўзабаве мякка, па-кацiнаму ступаючы на тоўстых падэшвах, прайшоў Петрачэнкаў, i ён не здаўся ёй сёння такiм недасяжным i далёкiм, як заўсёды. I калi, адстукаўшы абцасiкамi на ганку, у вестыбюль з'явiлася Нонка, Фрузына не вытрымала i на прывiтанне ветлiва адказала:

– З мiнулым святам вас, Нона Васiльеўна!

Увесь гэты дзень Фрузына з прытоеным бляскам шчаслiвых вачэй усмiхалася знаёмым. Хацелася ёй, каб хто спынiўся, загаманiў з ёю, нешта вялiкае бруiла ўвесь час у яе душы, не змяшчаючыся там, i жанчыне карцела падзялiцца з людзьмi радасцю, толькi дзялiцца не было з кiм.

З таго дня Пархомаў стаў часта наведваць яе. На працы ва ўстанове, сустракаючыся з ёю, ён быў ранейшы - па-дзелавому строгi, заклапочаны, нават трошкi няласкавы - як i ўсе. Яна не падыходзiла ўжо да яго, як раней, толькi вiталася пры сустрэчах - i ўсё. Здавалася ёй: тое, што сталася мiж iмi, трэба берагчы ад старонняга вока, i не таму, што хтосьцi можа перашкодзiць iм, а так, проста было неяк сорамна ад людзей. Яна чакала суботы, нядзелi, калi ў яго i ў яе супадалi выхадныя, прыбiрала ў пакоiку, апранала сваю сiнюю з мярэжкамi сукенку i садзiлася ля акна. Ён заўсёды прыходзiў перад вечарам, часам прыносiў бутэльку, а болей iшоў так. Яна ўсё па-ранейшаму хвалявалася, сустракаючы яго, а ён ужо асвойтаўся ў яе пакоi, трымаў сябе роўна i ўпэўнена. Пакуль яна гатавала на дваiх вячэру, ён, каб не сядзець без справы, браў сякерку, малаток i ладзiў што-кольвечы па гаспадарцы - замасцiў дзiркi ў падлозе, затулiў дах, паправiў лаўку на прызбе. Суседкi перашэптвалiся i хiтра ўсмiхалiся, сноўдаючы на панадворку, але яна не саромелася iх. Наадварот, яна цiха таiла ў сабе стрыманую жаночую гордасць, гордасць за сябе i за чалавека, якi стаў поруч з ёю.

У доўгiя гадзiны пяшчотнай блiзкасцi яны болей маўчалi. Ён часта прытульваў яе да сябе, гладзiў, зрэдку ўздыхаючы - здагадвалася яна - шкадаваў яе. Ён амаль нiколi не казаў нiчога пра свае пачуццi, нi пра сям'ю, якая, яна ўжо ведала, была ў яго ў Баранавiчах. Хоць ёй i вельмi хацелася ведаць пра ўсё гэта, але яна не пыталася, каб не парушыць чым свайго нечаканага, няпэўнага, толькi трошкi зведанага шчасця. Яна вельмi берагла i вельмi баялася за тое шчасце - чула яе душа, што яно кволае i кароткае, як усё неспадзяванае, цудоўнае...

Поделиться:
Популярные книги

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Совок 11

Агарев Вадим
11. Совок
Фантастика:
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Совок 11

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Иван Московский. Первые шаги

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

"Фантастика 2024-104". Компиляция. Книги 1-24

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-104. Компиляция. Книги 1-24

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф