На ўсё ёсць прычына (на белорусском языке)
Шрифт:
Грамадою i з пашанаю праводзiлi крумкача да самага лесу. Вярнуўшыся, чакалi далейшых падзей. I ўсё iшло так,
– Брэшаш! Тут канец табе!
Але на высокiм вале была сухая трава. Па траве перакiнуўся агонь на другi бок, i сам камар задохся ў дыме. А па той бок раўчака для агню пачынаўся шырокi разгон.
I пачалася страшэнная сумятня на балоце.
– Пажар! пажар!
– галасiлi вароны.
Мышы i пацукi табунамi паперлi з балота, за iмi
– Сканчэнне свету!
– свiстаў бакас, кiдаючыся з куста ў куст.
Бусел, журавель i чапля пад шумок паляцелi на цёплыя воды, каб адпачыць ад згрызот i паправiць здароўе.
А на тым месцы, на балоце, дзе раней перайшоў агонь, пачала рунець новая лапушыстая трава i буяць сакавiтыя маладыя краскi.
Прафесар крумкач, публiчна абсаромiўшыся два разы, зашыўся ў густы лес i ўсё круцiць мазгi над пытаннем: чаму гарыць балота, нягледзячы нi на якiя перашкоды?
На ўсё ёсць прычына.
Як пачаў, так i канчаю.