Чтение онлайн

на главную

Жанры

На ўсё ёсць прычына (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ага!.. Так, так!
– казаў сам сабе "прафесар" i яшчэ болей распаляў зацiкаўленасць грамады.

Нарэшце, скончыўшы з аглядам, "прафесар" узляцеў на галiну нябожчыка дуба, заняў найвыгаднейшую пазiцыю на сваёй кафедры i зрабiў самую мудрую мiну.

– Вось што значыць вучоны!
– у захапленнi зашаптала сарока.
– У кожным руху вiдаць прафесарская вучонасць.

А "прафесар" для яшчэ большай важнасцi працёр лапаю вочы.

– Шаноўныя грамадзянкi i шаноўныя грамадзяне!
– пачаў "прафесар".

Я разумею ваш непакой i вашу трывогу. Тое, што мы бачым цяпер у зародку, можа пагражаць нам у сваiм далейшым развiццi.

Ад гэтых слоў у сарокi набеглi на вочы слёзы.

– I зусiм натуральна жаданне ваша даведацца аб прычынах катастрофы. Навука, ад iмя якой я выступаю, можа зусiм правiльна, зусiм дакладна высветлiць i растлумачыць вам усё. Да кожнай з'явы на свеце трэба падыходзiць са словамi: чаму? i з чаго? Бо гэта ёсць пачатак мудрасцi i фiласофii. А гэтая фiласофiя нам кажа: на ўсё ёсць прычына. Паяснiм гэта некаторымi канкрэтнымi прыкладамi. Калi я маю з вамi гутарку, то, значыцца, на гэта ёсць прычына. Калi вы сабралiся тут, то i тут таксама ёсць прычына. Як бачыце, на свеце ёсць на ўсё прычына, i кожная прычына мае сваю прычыну i ў аснове кожнай прычыны ляжыць таксама прычына.

– Матухны мае, як проста i ясна гаворыць прафесар! Цяпер для мяне становiцца зразумела ўсё, - азвалася галка.

– Цяпер, узброiўшыся навукаю, паглядзiм на тую з'яву, што так моцна занепакоiла нас, - тлумачыў далей "прафесар".
– Дык вось. На гэтым месцы загарэўся агонь, што мае сваю пэўную прычыну. Гэта дубава смерць абрала сабе такую форму, каб скончыць яго жыццё на зямлi. Дуб ляжыць на балоце, мы бачым труп яго i дым каля таго месца, дзе дуб стаяў. Дым - гэта дубава душа. Выйдзе душа, i агонь патухне.

– Ура! ура! прафесар!
– крыкнулi вароны, галкi i сарокi.

А "прафесар", яшчэ раз зiрнуўшы на грудок, што дымiўся, i на лагчынку нiжэй грудка, - ён быў пэўны, што агонь не пяройдзе праз лагчынку, - сказаў з поўнаю перакананасцю:

– Агонь патухне, дойдзе да лагчыны i...

Крумкач раптам сарваўся i не скончыў таго, што меўся сказаць: падзьмуў вецер i запарушыў прамоўцу вочы. Крумкач сарваўся з галiны i паляцеў, як непрытомны, немаведама куды, што вельмi здзiвiла грамаду.

– Што з iм сталася?

– З вялiкай вучонасцi нешта прыключылася, - чулiся галасы.

– На ўсё ёсць прычына, - уздыхнула сарока.

– Балван!
– шыкнуў злосна цецярук.

Разышлося, разляцелася i распаўзлося балотнае грамадства, заспакоенае ўсё ж такi словамi крумкача.

Чакалi далейшых падзей, чакалi з цiкавасцю. Балота ж дымiлася i дымiлася. Цёмна-шэрая пляма навокала дубовага пня ўсё расла i расла. Пень i ўсе рэшткi ад дуба сатлелi. Увесь груд, дзе стаяў дуб, выгараў дашчэнту. Тысячамi нявiдных сцежачак наступаў агонь на балота; далёка чуўся пах гары, а лес i гакi засцiлалiся дымам.

– Глядзiце: агонь даходзiць да лагчыны!

Лагчына пачынае гарэць!

– Агонь пераходзiць лагчыну!

– Насланне нейкае: як гэта можа гарэць лагчына?
– дзiвiўся бусел.

– Справа дрэнь! Справа дрэнь!
– гракала варона.

– А крумкач пацяшаў, што агонь далей лагчыны не пойдзе, - скардзiўся перапужаны драч.

– Крумкач - дурак!
– прамовiў журавель.

– Трэба нешта рабiць!
– пiшчаў камар.

– Трэба, трэба, - цвiркаў конiк.

– Так, так!
– згаджалася качка.

– Нядружны ў нас народ, - азвалася галка.

– Паслухайце мяне, грамада!
– выступiў бусел.
– Агонь вады баiцца. Давайце насiць ваду на агонь!

– Насiць, насiць!
– загула грамада.

Усе рынулiся па ваду. Бусел камандаваў i падымаў дух у грамады. "Патушым пажар! Спынiм варожую сiлу!" - пакрыкваў ён i паддаваў ахвоты.

Цэлы дзень да самага цямна насiлi ваду, лiлi на агонь i цешылiся, што цяпер-то, напэўна, патухне. Але як здзiвiлiся назаўтра, калi пабачылi, што балота гарыць далей.

Бусел звесiў свой доўгi нос. Смутак апанаваў усiх. Зноў пачалiся нарады, разважаннi i, як i раней, стаяла тое ж неразгаданае пытанне: чаму гарыць балота?

I ў момант самай цяжкай роспачы нечакана з'явiўся крумкач. Усе незвычайна ўзрадавалiся.

– Нешта скажа! Нешта скажа! Напэўна прыляцеў з добраю весткаю!
– насiлася ў грамадзе.

– Прафесар будзе гаварыць! Прафесар скажа нешта незвычайнае!
– затрашчала сарока.

А "прафесар" цiшком аглядаў балота i заўважыў маленькi ручаёк, што цёк праз балота. Ён быў упэўнены, што праз гэты раўчак агонь не перакiнецца. Вось ён i прыляцеў сюды, каб падтрымаць сваю рэпутацыю вучонага.

– Грамадзяне!
– пачаў крумкач.
– Вы, напэўна, былi здзiўлены, калi я ў мiнулы раз змушаны быў перарваць сваю прамову, - на тое была свая прычына, як i казаў я вам, што ўсё на свеце мае сваю прычыну.

– Я так i казала, - у захапленнi затрашчала сарока.

– Усё на свеце мае сваю прычыну. Што гэта значыць? А гэта значыць - усё i нiчога. Усё - для вучоных, нiчога - для невукаў. Вы дзiвiцеся, што агонь не гасне, i гэта вас непакоiць i трывожыць. Чаму не гасне агонь? Не гасне таму, што дуб быў вялiкi i душа яго вялiкая. А след ад вялiкай душы застаецца на свеце доўга.

– Ах, родненькiя мае! Як гэта ён складна гаворыць!
– у скуры не тоўпiлася сарока.

– Але памятайце маё слова: агонь дойдзе да таго цёмнага вала, што цягнецца па краi балота, i далей не пойдзе.

– Ура! ура! Няхай жыве прафесар!
– гучна крычала грамада.

Адзiн толькi цецярук скептычна азваўся:

– Шалдуй-балдуй!

На развiтанне "прафесар" сказаў:

– Аставайцеся здаровы, будзьце пэўныя i не трывожцеся дарэмне: агонь пагасне - на ўсё ёсць свая прычына!

123
Поделиться:
Популярные книги

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Дайте поспать! Том III

Матисов Павел
3. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том III

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений