Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нелюбімыя гінуць
Шрифт:

– Возьмем толькі чайнік, – прапанавала Айшэ, бо і сама не хацела занімаць нечым рукі, баялася паваліцца. – Уладкуемся на новым месцы, і адразу ж прынясеш бутэлькі.

Хлопчык, капрызна падціснуўшы вусны, насупіўся, вачэй не падняў і ношу здымаў неахвотна, усім сваім надзьмутым выглядам паказваючы, што гэтае рашэнне яму не даспадобы. Праўда, ваду каля калонкі не пакінуў, аднёс бутэлькі да бліжэйшых руін і прыхаваў, засунуў у цагляную расколіну глыбы-мураванкі, далей ад старонняга вока.

Вярталіся тым жа шляхам, якім Айшэ ішла сюды. Нямко нёс чайнік і часта прыпыняўся, каб змяніць руку. На скрыжаванні павярнулі

на сваю вуліцу, абышлі паваленую жалезную тумбу, якая некалі служыла дошкай аб’яў і цяпер недарэчна зіхацела пашарпанымі каляровымі афішамі. Хлопчык, не азіраючыся, наўпрасткі праз дарогу, па завядзёнцы кароцячы шлях, скіраваў да іхняга сховішча. Айшэ, цяжка апіраючыся на палку, пасунулася ўслед, але не паспела зрабіць і трох крокаў, як зноў пачалі страляць, дзесьці ў дварах зусім побач прагучаў магутны выбух, і адразу сцены будыніны, каля якой знаходзіўся хлопчык, раскалоліся, над домам узнялося воблака чорнага злавеснага дыму. У наступнае імгненне дах здрыгануўся, здалося, што ён толькі памацаў канструкцыю на трываласць і, зразумеўшы, хто тут гаспадар, пачаў паволі, але настойліва прасядаць. Адразу ж захісталіся сцены, задрыжэла зямля пад нагамі, пасыпалася каменне… Не памятаючы сябе, Айшэ кінулася да глуханямога і, ухапіўшы малога за паліто, штосілы пацягнула прэч з гэтага пагібельнага месца…

Яна доўга не магла ачомацца, здавалася, нешта цяжкае і неабсяжна вялікае балюча навалілася на цела, сціснула грудзі, ды так, што ні ўдыхнуць, ні выдыхнуць. У нейкі момант нават прымроілася мора, быццам нырнула ў хвалю і ніяк не можа з яе выплыць. Кожны раз, як толькі галава з’яўлялася на паверхні, новая хваля, накатваючыся, сілком заганяла ў глыбіню, і яна не паспявала хватануць паветра. Мора не адпускала, яно, здавалася, гуляла з ёй у хованкі. Айшэ спрабуе калаціць па вадзе рукамі, нагамі, і не атрымоўваецца, бо не чуе ні ног, ні рук. Паветра небяспечна не хапае, а ёй патрэбен усяго толькі адзін глыток, хоць бы адзін, і тады ў яе хопіць моцы выкараскацца на паверхню, каб вызваліцца з вадзянога палону…

Расплюшчыла вочы, і адразу позірк зачапіўся за раскеўзаныя, як у тумане, абрысы Рыжага. На Айшэ ляжала нешта цяжкае, вялікае і цёплае, а нямко, бязгучна галосячы, тузаў яе за руку. Убачыўшы, што гаспадыня расплюшчыла вочы, глуханямы ўзрадаваўся, слёзы імгненна высахлі, ён асцярожна апусціў яе руку на зямлю і пачаў жэстыкуляваць, відавочна, спрабуючы сказаць нешта важнае. Айшэ глядзела на малечу праз бялюткае воблака туману і нічога не магла зразумець, ні пра што не думалася, у гэтую хвіліну турбавала адно: як вызваліцца ад непамернага цяжару і ўздыхнуць на поўныя грудзі. Убачыўшы, што яго не разумеюць, хлопчык учапіўся рукамі ў тое, што ляжала на Айшэ, заплюшчыў вочы і, сцяўшы зубы, з усіх сіл пацягнуў. Ягоны твар, шыя зрабіліся чырвонымі, і Айшэ імгненна дапетрыла: каб уздыхнуць напоўніцу, трэба дапамагчы малечы. Як толькі вольнай рукой яна ўперлася ў непадатлівую масу, якая ляжала на ёй, адразу зразумела, што гэта чалавек… Яна з цяжкасцю прыўзняла галаву, скасіла вочы і, убачыўшы плямістую зялёную матэрыю, з якой шыюць форму вайскоўцам, зразумела, што здарылася нешта кепскае. Зноў забалеў ніз жывата, толькі цяпер боль быў не рэзкі, а нейкі прытуплены, сутаргавата-скрыпучы, і адразу зашавялілася, нагадала аб сабе дзіця. Гэта надало рашучасці. Імгненна туман у вачах развеяўся, думкі прасвятлелі і, чапляючыся

адна за адну, цалкам аднавілі ў памяці апошнія падзеі, у тым ліку выбух і сцяну, якая падала на глуханямога, але вайскоўца не ўспомніла, як ні сілілася.

Часу на развагу і роздум не было, думкі пра дзіця прымушалі дзейнічаць. Айшэ зірнула на глуханямога, і хлопчык, зразумеўшы, што хоча ад яго гаспадыня, пацягнуў вайскоўца за паясны рэмень. Яна ўперлася вольнай рукой у плячо мерцвяка, і нарэшце цела зрушылася, трошкі спаўзло, дыхаць стала лягчэй. Айшэ змагла вызваліць прыціснутую левую руку, трошкі адпачыла і паспрабавала, прыўздымаючы мёртвае цела, знізу выслізнуць з-пад яго. Канешне, каб Рыжы не цягнуў вайскоўца за рэмень угору, наўрад ці тое атрымалася б.

Вызваліўшыся, Айшэ нейкі час сядзела на зямлі і ўтрапёна ўзіралася ў твар чалавека, які, відавочна, выхапіў яе і нямко з самага пекла. Праўда, самому не пашэнціла, праз усю спіну наўскос гузікамі чарнелі тры кулявыя раненні. Твар рускага быў спакойны, быццам ён спаў, па скроні цякла кропелька поту. Вось кропелька трапіла на ружовы крывулісты шнар праз усю даўнавата не голеную шчаку і застыла, не змагла пераадолець гэтую перашкоду.

Айшэ не заўважыла, як побач з імі з’явіліся вайскоўцы і адразу схіліліся над ляжачым.

– Што з ім? – падымаючыся на ногі, спыталася Айшэ.

Вусаты салдат знізу ўверх цяжка зірнуў на жанчыну і, злосна мацюкнуўшыся, крыкнуў:

– Валі адсюль, сцерва!.. З-за цябе камандзіра забілі!..

5

Люба расплюшчыла вейкі, пацягнулася, адразу ўзгадала ўсё, што адбылося ноччу, і, галоўнае, намер фрау Эльзы пабудзіць яе а шостай гадзіне. Пашукала вачыма гадзіннік, убачыла яго на тумбачцы і, згледзеўшы, што стрэлкі вось-вось стануць на шэсць, рэзка адкінула коўдру, а разам адкінула і рэшткі сну, неспакойнага, як забыццё. Стомленасці не адчувала, усе думкі былі скіраваны на запланаваную эканомкай сустрэчу з панам Гансам, цяпер ад ягонай прыхільнасці будзе залежаць далейшы лёс Любы. Хуценька прыбрала ложак, апранулася ў ружовы халат і ўжо накіравалася ў ванны пакой, як у дзверы даволі гучна і патрабавальна пастукалі.

– Люба, пара ўставаць, – гукнула фрау Эльза.

Люба крутнула ручку засаўкі і расчыніла дзверы. Эканомка была ў тым жа строгім, без адзінай складачкі, светла-шэрым гарнітуры, валасы гладка зачэсаныя і сабраныя на патыліцы ў кульку, на шчоках трошкі румянаў, вочы халодныя, быццам і не было паміж імі начной прыхільнай размовы, і ў дадатак – ледзь кранутыя бляклай памадай вусны, якія рабілі твар падобным на бяздушны манекен. Гэтую нязвыклую для Любы строгасць парушала бялюткая блузка з вясёлым карункавым каўнерыкам. Фрау Эльза заўважыла захапленне ў вачах пакаёўкі, і ледзь прыкметная ўсмешка кранула куточкі вуснаў.

– Ты, мілачка, пры поўным парадзе павінна сустракаць мяне ў шэсць гадзін раніцы на кухні, – уваходзячы ў пакой, незласліва паўшчувала Любу эканомка. – Але на сёння зробім выключэнне, нават касманаўты маюць права на адаптацыю.

– Мне б будзільнік, – зноў адчуваючы сябе вінаватай, насцярожана прамармытала Люба.

– У шафе знойдзеш уніформу, – прапускаючы міма вушэй Любіну просьбу, сказала эканомка і, відавочна падтруньваючы над новай пакаёўкай, дадала: – Усё, што прывезла з сабой, можаш выкінуць у сметніцу.

Конец ознакомительного фрагмента.

Поделиться:
Популярные книги

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод