Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нелюбімыя гінуць
Шрифт:

Айшэ страціла прытомнасць, а калі расплюшчыла вочы, зразумела, што ляжыць на падлозе з раскінутымі рукамі. Ніякага болю не адчувала, наўкол цішыня, толькі шэры пыл, асядаючы на падлогу, быццам некага карагодзіў у нябачным танцы, і ў гэтую хвіліну Айшэ здалося, што яна чуе шоргат сукенкі, сатканай з пылінак.

Уставаць не хацелася, баялася, што боль паўторыцца, і ад гэтага душа напаўнялася невыразным, нейкім загадкавым страхам. Нешта няўлоўнае быццам падштурхоўвала да імгненных рашучых дзеянняў, і адначасова Айшэ баялася нават паварушыцца, цяпер яна прагла аднаго: цішыні і спакою.

Аднекуль здалёк даляцела: «вжык… вжык… вжык…», але свядомасць не ўспрымала

аніякіх гукаў. «Вжык» настойліва і неспакойна стукаўся да яе, вяртаў з небыцця, ажно пакуль Айшэ не зразумела, што гэта Лола падае знак, яна чакае дапамогі. «Жывая», – усцешана падумала пра свякроў Айшэ і паварушыла адной рукой, потым другой. Зноў грымнула, хоць і далекавата, але адразу трывожна ўскалыхнулася набрынялае пылам паветра, імгненна зрушыўся рытм танца, які толькі што прымроіўся.

Айшэ падцягнула пад сябе ногі, пачала паволі ўставаць і раптам адчула штуршкі ў жывот, спярша ціхія, нясмелыя, а праз хвіліну моцныя, нават балючыя. «А пра цябе я зусім забылася…» – абхапіўшы жывот рукамі, шчасліва засмяялася Айшэ. Цеплыня напоўніла грудзі, міжвольныя слёзы радасці пякучымі ручайкамі пакаціліся па шчоках. Неадчэпнае і свавольнае «вжык… вжык» прымусіла Айшэ азірнуцца.

Ложка Лолы на месцы не было, як не было і сцяны, каля якой яшчэ паўгадзіны таму ён туліўся. Праз яшчэ даволі шчыльную завесу пылу ў чорным пагрозлівым прадонні Айшэ ўбачыла толькі жалезную скасабочаную спінку з бліскучымі булдавешкамі па краях і руку свекрыві, падобную на ссохлую галінку, якая з апошніх намаганняў шкрэбла і шкрэбла напільнікам па правай булдавешцы. Востры халадок новай бяды імгненна падкаціў пад самае сэрца, стала горача, ліпкі пот засціў вочы, на сасмяглых вуснах адчула моташлівую, прытарную саленаватасць. Адразу быццам хто старонні чымсьці вострым цюкнуў у патыліцу: «Не даглядзела…»

Айшэ ўстала, зрабіла некалькі крокаў, галава кружылася, было млосна, ногі амаль не трымалі. Напэўна, яна павалілася б, але ў апошні момант паспела ўхапіцца рукамі за спінку ложка і нават дакрануцца да Лолы. Боль у патыліцы не праходзіў, ён пульсаваў і тузаў мышцы, па шыі цякло нешта цёплае. Айшэ, усё яшчэ трымаючыся за ложак, паклала руку на балючае месца і ад гэтага дотыку ажно ўскрыкнула. Яна азірнулася туды, дзе толькі што ляжала, і, убачыўшы невялікую чырвоную пляму і кавалак тынкоўкі памерам з кулак, зразумела, што павалілася і страціла прытомнасць невыпадкова.

З чорнага халоднага прадоння, куды рухнула сцяна і кульнулася палова Лолінага ложка, патыхнула сырасцю, гніллю і мярцвячынай, і адразу запяршыла ў горле, салёная прытарная сліна напоўніла рот, тузануўся жывот.

Айшэ званітавала, і нечакана стала лягчэй, у галаве прасвятлела, боль амаль знік. Яна толькі не магла прымусіць сябе прыняць з патыліцы далонь, баялася ўбачыць кроў. Пад матрацам, там, дзе высілася пакамечаная падушка, Айшэ хавала бінты, якімі карысталася, калі рабіла свекрыві кампрэсы і перавязкі. Не раздумваючы выцягнула велікаваты кавалак матэрыі, вольнай рукой склала яго ў некалькі разоў, хвіліну падумала і ўзяла з аптэчкі мазь Вішнеўскага, якой лячыла Лоліны пролежні. Зубамі скруціла з бутэлечкі накрыўку і вытрасла амаль палову змесціва на бінт. З вялікай перасцярогай і бояззю прыняла далонь, якой прыціскала рану, і адразу ж паклала на балючае месца гатовы тампон. Яшчэ некалькі хвілін пайшло на тое, каб забінтаваць галаву і сцерці з далоні кроў. Перавязку рабіла моўчкі, стоячы за спінкай ложка свекрыві, і Лола не бачыла нявесткі, таму, устрывожаная, зноў узялася за напільнік. Айшэ перахапіла руку хворай і як мага

спакайней, нават з ноткамі бадзёрасці ў голасе, гучна сказала:

– Будзем мяняць жытло, тут занадта шмат скразнякоў.

Потым павязала хусцінку, каб свякроў не бачыла бінтоў на галаве, і толькі пасля гэтага паказалася ёй на вочы.

Лола ашалелымі вачыма глядзела на кучу камення, натужліва стагнала, сілячыся нешта сказаць, і торкала напільнікам у пустэчу. На яе ссінелых вуснах больш, чым заўсёды, ружавелася пена.

– Не вытрымала наша сховішча, – выціраючы свекрыві вусны, сказала Айшэ і толькі цяпер заўважыла, што другая спінка ложка заціснута вялізнай каменнай глыбай.

Лола працягвала торкаць рукой у навіслую глыбу, і Айшэ хутчэй адчула, чым убачыла, што камень варухнуўся і ў наступнае імгненне галава свекрыві разам з ложкам хістанулася і папаўзла ўгору. Часу на роздум не заставалася. Айшэ ўхапіла хворую за тулава і сцягнула на падлогу. І якраз своечасова. Дзесьці ў глыбіні, амаль пад імі, бы ў якім ненажэрлівым чэраве, грукатала і сыпалася каменне, быццам правальваючыся ў бяздонную прорву, рушылася нешта вялікае і цяжкае, і адразу глыба, што трымала ложак, таксама зварухнулася, зарыпела і ў наступнае імгненне знікла з вачэй, як яе і не было, а ўслед і Лолін ложак кульнуўся лёгка, быццам пёрка, толькі трывожна дзынкнулі шклянкі з-пад лекаў. І амаль адразу промні зыркага сонца, прабіваючыся праз шчыльную завесу пылу, па-гаспадарску ўварваліся ў пакой, напоўнілі яго сліпучым мітуслівым святлом.

Калі пыл асеў, Айшэ з жахам убачыла, што палова дома разбурана, усё быццам правалілася ў агромністае бяздонне, над руінамі курэў шызы дым, з нетраў даносіліся енкі аб літасці, людскія стогны і крыкі. Столь над галавой пагрозліва прасела і ў некалькіх месцах чарнела крывулістымі расколінамі, у якія папросту мог улезці кулак.

«Зараз рухне і гэтая палова», – застукалі малаточкі ў скроні, і Айшэ, не раздумваючы, пацягнула Лолу да дзвярэй, якія цяпер, матляючыся, рыпелі толькі на ніжняй завесе, і на адным дыханні пераадолела некалькі крутых прыступак. Зноў нешта вострае і балючае рассекла жывот, і зноў сутарга ў костцы сціснула сухажыллі на нагах. Айшэ разам з Лолай як падкошаная рухнула на прыступкі і, абхапіўшы жывот, скурчылася, не заўважыла, як пракусіла губу, і гэты боль быццам перамог, узяў верх над болем у жываце і нагах.

Праз некалькі хвілін палягчэла, толькі прытарна-саленаваты прысмак напоўніў рот. Сплюнула чырвоным, убачыла кроў, і зноў закружылася галава. Узняла вочы і нечакана ўспомніла, што, каб апынуцца на паверхні, трэба пераадолець пятнаццаць прыступак, і адразу імпэту паменела, зразумела: без старонняй дапамогі свякроў не ўратаваць. Узгадала глуханямога. Апошнім часам, каб падыхаць свежым паветрам, яна магла ўскараскацца на паверхню, толькі апіраючыся на плячо хлопчыка, але ж яго не было, мо трапіў, бядак, у каменнае месіва і цяпер недзе ляжыць, расціснуты глыбамі… Дый не памочнік ён у гэтай справе, сам ледзь ногі цягае, трэба шукаць некага дарослага…

Думка, што яны маглі і яшчэ могуць апынуцца пад абломкамі разбомбленага дома, надала Айшэ рашучасці, прымусіла дзейнічаць, штурхала ў плечы, падганяла на паверхню, да людзей, і цяпер было ўсё роўна, хто прыйдзе на дапамогу: рускія ці чэчэнцы, абы толькі вырвацца з гэтай каменнай пасткі-труны. Але ж і Лолу адну боязна пакінуць, што, калі і на самай справе дом рухне, чуваць жа, як нешта над імі рыпіць і варушыцца.

«Добра, што хоць дзверы з сутарэння расчынены», – падумала Айшэ і ў спадзеўцы, што яе нехта пачуе, крыкнула:

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2