Нераток
Шрифт:
ПРАШУ РАЗАБРАЦЦА...
ФАНТ АЗІЯ-ДАСЬЕ
Ва ўстойлівасці, у каранях наша моц, нават калі яна грэбліва называецца “каровінай”. Калі карані падгнілі ці знішчаны злой сілай, што патрабаваць ад кроны? Шторабіць, калі ўсёжыццё бачыў адно, чуў другое, думаў трэцяе, гаварыў чацвёртае, разлічваў на пятае? Не верыць нікому? І так не верым. А калі няма за што зачапіцца, а хістанула так, што самому не ўтрымацца?
Аўтар
Начальніку
ЗАЯВА.
Прашу Вас прыняць меры для аховы майго спакою, а магчыма, і жыцця. На працягу апошняга тыдня я назіраю з-за штораў маёй кватэры за нейкім падазроным тыпам, які ў сваю чаргу сочыць за маёй кватэрай і за мной.
Відавочна, што яго м.эта - кра.дзеж, і цяпер ён вывучае мой распарадак. Язразумеў гэта адразу і спрабую яго за.блытаи,ь, хоць на работу не хадзіць не магу і пасля працы спяшаюся дадому. За ўвесь час сустракаў яго чатыры разы. Учора, 26 сакавіка, падышоў да яго і папрасіў цыгарэту, на што ён адказаў: “Курэнне шкодзіць здароўю”. Здаецца, з каўказскім акцэнтам, але на каўказца не па.добны.
Яго прыкметы: 30-35 га.доў, руса.вал.осы, карычневая. скураная куртка, такога ж колеру чаравікі. Асаблівая. прыкмета - пярсцёнак з надпісам лацінскім шрыфтам “GMV”.
Прашу выста.віць пост каля пад’езда - м,агчыма, гэта адпудзіць дамушніка. Ці, м.ожа, патруль няхай праходжваецца часцей.
Паведамляю, што ў вуснай форм.е звяртаўся да ўчастковага, які адказаў мне: “Мала хто там і для чаго сядзіць? Няхай спачатку “грохнуць” тваю хату, а та.ды і разбірацца будзем”. А сам нават не пачакаў, пакуль ён зноў з’явіцца, кабправерыць дакументы.
З павагай Салаўёў М. К. 27.03.2000 г.
Рэзалюцыя: Участковаму Нікіценку!
Прапанаваць гр-ну ўстанавіць сігналізацыю.
Капітан Жырноў
ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ. 1942, ліпень
Унтэр-афідэр Курт Ветцэль сцягнуў са стрыжанай галавы пілотку, выцер ёю ўспацелы лоб і гартанна-гучна, але млява скамандаваў: “Хальт, бабы! Эрхолюнг. Адзіхат.”
Да станцыі Глотаўка, куды камендант даручыў Курту даставіць з Альхоўкі дваццаць жанок-дзяўчат, прызначаных для адпраўкі на работу Ў трэці рэйх, было яшчэ не менш за шэсць кіламетраў.
Курт зрабіў знак “сцерагчы” двум паліцаям з тутэйшых, а сам адышоўся да каламутнай рачулкі Альшанкі, якую і ўвесну ў гэтым месцы каровы пераходзілі, вымя не замачыўшы. Паклаў аўтамат на пажоўклую пад бязлітасным сонцам траву, расшпіліў верхнія гузікі кіделя і, фыркаючы ад задавальнення, спаласнуў галаву і шыю. Расшнураваў чаравікі, сцягнуў смярдзючыя шкарпэткі, апавіў рэменем аўтамата правую руку, улёгся на спіну і закрыў твар
Праз хвіліну унтэр-афідэр усвядоміў, што ніякая сіла (хіба што камандзір!) не прымусіць яго ісці далей. Але камендант быў далёка і, напэўна, таксама хаваўся ад знясільваючай сухмені. А тут камандзірам з’яўляўся ён, унтэр-афіцэр Курт Ветцэль. Таму паклікаў старэйшага паліцая: “Ком цу мір, Грыша!”
Кругленькі карантыш, трасучы чырвонымі вяснушкаватымі шчокамі, падбег да гаспадара, выцягнуўся, дагодліва схіліў галаву і ўзяў пад казырок. Шчаўчок абцасамі не ўдаўся - правы чаравік зачапіўся за нейкі каменьчык.
– Шлюшат майн бэфель: “Ду музт цум банхоф Клётавка бэгляйтэн.”
– Ніхс фэрштэйн, гер лейтэнант.
– О донэр вэттэр! Бабы стацыён Клётовка э. сдат оберлейтэнант Крыгер унд фэрмеркэн дызе дакумент.
Ветцэль выцягнуў з нагруднай кішэнькі спіс і, не падымаючыся, падаў паліцаю.
– Майнэ дыслацырунг іст хір, здэсь, ін зэхсундцэн ур. Шаснацат, фэрштэйст ду?
Унтэр прыўзняў левую руку і прадэманстраваў гадзіннік- компас.
Грыша пакруціў валасатымі запясцямі - як бы паказаў, што не скраў нічога.
– Іх ніхт ур, няма, гер Ветцэль.
– Ір алес зайд швайнэн, шмутцыген швайнэн.
Для даходлівасці Ветцэль даволі натуральна парохкаў.
– Марш! Шнэль! Шайзэ.
Унтэр-афідэр зноў паклаў пілотку на твар.
Грыша крутануўся на мысках чаравікаў і, валюхаючыся, пайшоў да баб, якія лямантавалі на другога паліцая.
– І куды вы нас ведзяце? На пагібель? Ірады, прападзём жа ў той Нямеччыне.
– Пад’ём, каровы!
– Грыша адчуў паўнату перададзенай яму ўлады.
– Фюрэр паклапоціцца пра вас, будзе вам і праца, і ежа. Мне немцы расказвалі, што горш, чым у нас, нідзе ў Еўропе людзі не жывуць. У іх у самага прапашчага ровар ёсць, і траву сеюць, каб хадзідь па ёй.
– Ах ты, чорт рабы! Чаго ж сам не едзеш?
– накінулася на Грышу Аксіння Трыфанчук, басаногая дваццацігадовая маладзіца.
– А вось вас адпраўлю - і сам услед, - спрабаваў усё звесці на жарт паліцай.
– Балабоняць яны табе, а ты вушы - лапухамі! А чаго ж ім тут трэба, калі ў іх так добра? Якой халеры прыперліся?
– не сунімалася Аксіння.
– Ты ў планы камандавання не лезь, не дурнейшыя за цябе там!
– абсек яе Грыша.
Другі паліцай, маладзенькі хударлявы Васька, прыдуркавата ўсміхаўся і збянтэжана адводзіў позірк ад лёгка апранутых распараных бабскіх целаў.
Раптам Грышка ўзлаваўся:
– Ану, транты свае сабраць і шагам марш! Бо прачнецца немец
– будзе і вам, і мне. Донер вецер.
Каб пераканадь у сваёй рашучасці, сцягнуў з пляча вінтоўку. Завохкалі бабы, падхапілі клункі і зноўку пацягнуліся басанож па гарачай палявой дарозе.
І толькі Аксіння Трыфанчук, гарэза, зіркнула на рабога нахабнымі вачыма:
– У цябе ўсё так спраўна настаўляецца ці толькі ружжо?
Пырснулі смехам бабы, ды сціхлі адразу: чаго добрага, і на