Нераток
Шрифт:
самай справе немец прачнецца.
А як адышліся трохі, Грыша пачаў да Аксінні пядлябуньвятитя : “Давай, маўляў, адстанем, пасля дагонім. Ёсць тут мясцінка ўтульная, дзе бярозавіку ўдосыць папідь можна”.
Так і гэтак вяртлюжыла Аксіння, усё нешта выштукоўвала.
Не стрымаўся палідай, спыніў баб, паклікаў Ваську для сакрэтнай размовы.
– Ты вось што, Васіль. Мне з Аксінняй па адной справе тут недалёка на хутарок заскочыць трэба. Адзначыш у Глотаўцы ў оберлейтэнанта Крыгера спіс, а Аксіння, - Грыша пастукаў пальцам па прозвішчу “Трыфанчук”,- скажаш, захварэла. “Кранк” па-іхняму. А вяртацца будзеш - зойдзеш да мяне дакласціся. Я ў Антона Склюда буду.
–
– А ў цябе - вінтоўка!
– Не буду ж я па іх страляць.
– У неба стрэльні! Напалохаюцца - паслухмянымі станудь.
І ўжо ўголас:
– Слухай маю каманду! Старэйшым канвоя назначаецца Васіль Ляўчук. Слухацца, як мяне. Аксіння пойдзе разам са мной, нам тутака на хутар у Жалы зайсці трэба. А астатнія - марш. Марш!
У Жалах жыў Грышкаў сваяк, пчаляр. Траюрадны брат Антон, якому ў наваколлі далі мянушку “Склюд” за тое, што ўказальны палец на правай рудэ сякерай адсек, каб яшчэ на першую вайну з немцамі не забралі. Гарбузная радня, канечне. Аднак самагонкай пачастуе - нікуды не дзенецца! Ды і мядку жонцы і старой маці вымантачыць можна, бо Грышка чалавек цяпер не абы-які - і ў чыне, і пры ўладзе. Ды і бярозавічку кісленькага паспытадь не лішнім будзе.
Бабы падягнуліся далей, і толькі чуліся выказванні ў адрас Аксінні: ад асуджальнага - “Курва!” да апраўдальнага - “А чяму ж не? Бацьку выслалі, жаніха расстралялі.”
Як быццам самі пры чалавекях былі!
– Ну што, залётнік, можа, ношку маю возьмеш? Змарылася я.
– Аксіння хітравата ўсміхнулася і паказала на посцілку, у якую былі запакаваны адзенне, посуд і ежа.
– Зараз, Ксіначка, зараз, - дагодліва выслужваўся Грышка.
.Не ўтрымаў Васька баб, разбегліся. Спачатку прасілі-малілі, а ён усё ныў: “Не магу я, загадана мне.”
Надакучыла бабям ныццё слухадь. “Гайда дахаты!” - вырашылі.
Ужо і стрэльнуць Васька намерыўся, ды затвор заклініўся. Ці то ад спёкі, ці то яшчэ з якой трасцы.
Плюнуў Васька і сам пацягнуўся ў Жалы Грышку даклададца.
Унтэр-афіцэра Курта Ветцэля адправілі на фронт, каб службу з мёдям не блытаў. Апынуўся ён у арміі генерал-фельдмаршала Эрыха фон Манштэйна, але доўга паваявяць не давялося: злажыў галовачку сваю арыйскую ў мёрзлую зямлю пад Сталінградам.
Ваську Леўчука ў конюхі перавялі - няхай коням хвасты крудідь, калі людзі яго не слухаюцца. А як савецкае войска ў наступленне перайшло, перабег да партызанаў. Нават не пасадзілі пасля вайны! Хоць, калі па-людску паглядзець, і садзідь не было за што.
Грышку рабога высцебалі дубцамі і ў чыне да простата паліцая панізілі. А як запэцкаўся чужой крывёю, то зусім лютым зрябіўся - ні старога, ні малога не шкадаваў. Так і звярэў, пакуль партызаны ноччу не забілі і ў хаде не спалілі з усёй сям’ёй.
А баб усё роўна у Германію адправілі. Куды ж ім было падзецца?
– усе ў сваю Альхоўку вярнуліся. І Аксінню Трыфанчук, дачку ворага народа і нявесту агента дэфензівы, таксама вывезлі. Але гэтым разам канвяіравалі іх толькі немцы, ды яшчэ з аўчаркамі.
Начальніку Першамайскага РАУС ад грамадзяніна Салаўёва М. К.
ЗАЯВА.
Прашу Вас прыняць меры для аховы майго жыцця. Паведамляю, што раней звяртаўся ў апорны пункт №143. У адказ на мой зварот прыслалі ўчастковага, які прапанаваў правесці сігналізацыю і ўзяў распіску, што папярэдзіў мяне. Толькі не сказаў, дзе мне грошы на сігналізацыю ўзяць. Ды і не трэба яна: калі б хацелі вычысціць, даўно б ужо вычысцілі. Яны палююць на мяне.
P.S. Магчыіма, гэта не м,а.е ніякіх адносін да справы, але з маёй паштовай скрыні сталі знікаць газеты. Званіў на пошту - кажуць, мы ні ў чыім не вінаватыія, м.ожа, суседзі крадуць.
З павагай Салаўёў М. К. 19 красавіка 2000 г.
Рэзалюцыя: ГПАП №143.
Разабрацца з гр-нам Салаўёвыім і яго праблемамі.
Маёр Слабадзін
АКСІННЯ - НАТАШКА
Пашчасціла Аксінні - нават на “агульных” работах не была, а трапіла адразу да бюргершы фрау Хелены. Нельга сказаць, што здзекавалася фрау (неблагая пані была), але форс трымала. А там і грошыкі пладідь пачала. Невялікія грошыкі, затое дакладна і спраўна: дзень у дзень, марку да маркі. Вырашыла Аксіння ў сорак пятым у свае лясы не рэпатрыіравацца, бо чула, што і ў Сібір загрымець можна. Па сястрычцы сваёй, праўда, увесь час сумавала. Малодшанькая Наташка (ёй у вайну, калі Аксінню ў Нямеччыну забралі, дзесяць гадкоў было) на сірочым хлебе ў чужой хаде ўзгадавалася.
“Пэўна, ужо ў нявестах, а можа, і ў замужжы”.
Прызвычаілася Аксіння да гаворкі нямецкяй і апранацца, як яны, навучылася. А пасля і грамадзянства прыняла. У партыю ўступіла.
Фрау Хелена праз нейкі час сканала і пра Аксінню не зябылася
– пакінула і грошы нейкія, і маёмасць. Зрабілася цяпер Аксіння сама бюргершай, домік купіла. Ды большы, чым іх даваенны сельсавет!
Дзяцей не было - ці то ад зімы лютай і гялоднай у трыццяць дзевятым, ці то Бог не ашчаслівіў. А як сказаў пра тое доктар Аксінні, яна і вырашыла жыць адна - навошта тая сям’я, калі дзяцей няма?
А Наташка ў сваёй Беларусі насямрэч у замужжа падалася. Не так хутка, як сястра разлічвала, толькі ў пяцьдзесят шостым - пакуль фабзавуч скончыла, пакуль на свой хлеб узбілася. Спавіў яе лёс адной вяровачкай з Косцікам Салаўёвым, трыццацігадовым халасцяком. Косціка адразу ж пасля вайны ў вобласць накіравалі для ўздыму народнай гаспадаркі як кваліфікаваняга чыгуначніка. А родам ён быў з-пад Варонежа. Хоць якім “родам”?
– дзіцячы дом яго там стаяў да вайны.
Карацей, так спакусіўся Косцік дзявочай вабнасцю Наташкі, што і паходжаннем не пягрэбаваў. Тым больш, Сталін на той час тры гады як пямёр - нейкае паслабленне ад Хрушчова рэпрэсіраваныя атрымалі. Хоць есці поедям перасталі ды вочы калоць.
Бадька Аксінкі і Наташкі так і не вярнуўся - дзесьці сваімі костачкамі Беламорканал вымасціў. Ні духу, ні почуту - і не шукаў ніхто. Ды і каму шукадь было?
Напісала Аксіння ў шэсцьдзесят пятым ліст у Альхоўку Наташцы. Паўгода адказу чакала. Прыйшло пісьмо з Глотаўкі, рызыкнула Наташка - адпісала. Маўляў, жывуць яны з Косцікям, не бядуюць. Колька ў іх, сынок, хутка ў школу пойдзе. Косцік цяпер на кране працуе, зарабляе добра, а яна, Наташка, - паварыхай на заводзе. Жывуць у любові ды згодзе, цёпла і заможна.