Нераток
Шрифт:
Аксіння збіралася з’ездзіць, адведаць сястру. Але то “заслона жалезная” перашкаджала, то саму боязь ахопіць, што назад не выпусцяць. А пасля і здароўе стала не тое.
На партыю, аднак, працавала. Нават у прэзідыумах сядзела. Партыя не самай значнай выйшла, але характарам такая Аксіння - падабалася ёй, кяб з людзьмі і на людзях.
У таварыства на паях уступіла: насоўкі, гальштукі, кашулі розныя вырабляла. Акдыі банкаўскія купляла. Гэта значыць, каб на старасці спакайней было.
А Наташка Косціка-п’янтоса бэсціла ды Кольку ў людзі выводзіла. Цягала харч са сваёй сталоўкі, а грошы ў ашчадную касу на кааператыўную кватэру сыночку адкладвала. Колька добрым хлопчыкям рос: вучыўся старанна, нават на раённай алімпіядзе па фізіцы перамог. А пасля школы паступіў у інстытут
НАТАШКА - КОСЦІК
Прыхварэла Наташка і, здаецца, сур’ёзна. Дактары яе яшчэ перад родямі перасцерагалі - але куды ты дзенешся: прырода патрабуе! Спачатку неяк абышлося, і Міколка зусім дарослым стаў, прадаваў на сталічным заводзе. Толькі ўсё ніяк не жяніўся. Папракала сябе Наташка, што нагледзеўся, напэўна, яе сынок на Косціка дурнога ды на яе зачуханую - і вырашыў без сямейнага жыцця абысціся.
А як састарэла Наташка, так прыціснула, што ледзь Богу душу не аддала. Даведалася, што на лячэнне за мяжой тры тысячы рублёў патрэбныя, без уліку дарогі і прэзентаў розных. І былі ў Наташкі тысячы тыя! А хто дазволідь за мяжу - з такой біяграфіяй?! А як зусім без капейкі застадца? А раптам памрэ - хто пахавае? Колька - інжынер, чалавек без грошай, ды і нельга ад сына брадь, няхай рукі паадсыхаюць! Косцік, хоць часам і “страсаў” капейчыну на сваім кране, але так марнаваў, што душанька Наташчына слязамі аблівалася. Ды што скардзідца? Пра сям’ю не забываў: то палас прыцягне, які няма дзе пакласці, то цукру жоўтага - мех. Праўду сказадь, Кольку з кватэрай дапамог: на кааператыў грошай дадаў. Маленькая кватэрка, аднапакаёвая, а ўсё ж свая. І не абы-дзе - у Мінску!
А бывала і так: вынесе Косцік з хаты посуд ды на пляшку “чарніла” абмяняе. Жорсткі бываў, грубаваты: “Я рускі чалавек!
– крычыць.
– А вы тут усе палідаі і здраднікі!” А пасля праспіцца і пакаецца. І па гаспадарцы што-небудзь зробідь, змайструе. Добры чалавек, у рэшце рэшт. Гарлапан, вушы б не чулі і вочы б не бачылі!
Наташка сваім блізкім і не сказала нічога: калі балюча, то адшые Косціка-вяртлюга ды краёк коўдры пад храп яго львіны кусае ўсю ноч. А Косцік ёй асабліва і не назаляў. Здавалася, каму ён трэба, п’янтос дурны - а часам не толькі перагарам, але і чужымі духамі пахнуў.
А калі адчула Наташка, што смертухна яе чакае, паклікала Косціка, каб частушкі паспяваў.
Косцік не ў добрым настроі пасля п’янкі быў, аднак Наташку ўважыў:
Гаварыла баба дзеду:
– Я ў Амерыку паеду!
А дзед бабе адказаў:
– Дапаўзі хоць на вакзал!
У Пракуратуру Рэспублікі Генеральному Пракурору ад гр-на Салаўёва М. К., 1959 г. н., прапісанага па вул. Чапаева, 23-89
ЗАЯВА.
Звяртаюся да Вас, бо не магу больш спадзявацца на падначаленыія Вам структуры. Справа ў тыім, што за мной ужо тры месяцы сочыць нейкая. арганізацыія. Цяжка сказаць якая, але хутчэй за ўсё, злачынная. Як вызначыў: учора нейкі тып пытаецца, як на Чырвонагвардзейскую дабрацца, а ў самога на руцэ - наколка. Як сонейка ўзыходзіць. І ўсміхаецца так нахабна, быццам наскрозь мяне бачыць. А чаго мяне бачыць?
– я чысты!
Пазаўчора адзін у дзверы пазваніў, быццам пераблытаў адрас. А сам вачыіма па кватэры цікуе. Ледзь стрыімаўся, каб м.алаток з кладоўкі не схапіць і не адбіць ахвоту швэндацца па чужых пад’ездах
Прашу прыняць меры.
Да вышэй напісанага дадаю копіі зваротаў у ніжэйшыія інстанцыіі.
З надзеяй Салаўёў М. К. 15.06.2000 г.
Рэзалюцыя: У Першамайскі РАУС на разгляд.
МІКАЛАЙ КАНСТАНЦІНАВІЧ
Мікалай Канстанцінавіч, саракагадовы халасцяк, задрыпаны інжынер завода-гіганта, адчуваў, што губляе пачудцё рэальнасці. З-за сціпласці яму цяжка было параідца з калегамі, надзейных сяброў ён не меў, родных пахаваў, акрамя хіба што састарэлага бацькі- алкаголіка, для якога бутэлька віна і шматок сала даўно зрабіліся і хлебам надзённым і своеасаблівай рэлігіяй.
Салаўёў даўно з падазрэннем паглядаў на спадарожнікаў у тралейбусе і нават на касірак у магазіне. А звычайнае пытанне на вуліцы абуджала ў ім дыяпазон пачуццяў ад здранцвелай разгубленасці да нястрымнага шаленства. Жыццёвыя абставіны садзейнічалі падазронасці Мікалая Канстанцінавіча, хоць розум яго не хадеў страдіць раўнавагу і прыдумляў нейкія лагічныя тлумачэнні. Хамства ў натоўпе вялікага горада, уладальнік “наварочанай” машыны, які з упэўненасцю гаспадара жыцця абпырскаў адзінокага самотнага чалавека, шумныя кампаніі агрэсіўнай моладзі. І дома тое ж: брудны пад’езд, што сумяшчаў функдыі прыбіральні і распівачнай, столь, аблепленая гарэлымі запалкамі, урэшце - замок уласнай кватэры, які нейкі вырадак заляпіў жуйкай .
Салаўёў апошнім часам не заходзіў у кватэру, уважліва не паглядзеўшы на вокны з вуліцы. Сярод ночы, каб супакоіць нервы, мог узяць малаток і праверыць: ці не стаіўся хто на кухні, у ваннай, у кладоўцы, на балконе і нават у шафе. Выпадковы гук ці то ад суседзяў, ці то на пляцоўцы, нават з вуліцы ці невядома адкуль успышкай маланкі прымушаў напінадца нервы.
Часам Мікалай Канстанцінавіч праяўляў рашучасць. Ён браў паперу і пісаў чарговую заяву, бо спадзяваўся, што тыя, да каго ён звяртаецца, абавязаны не толькі абаранідь, але і супакоіць яго.
У Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі ЗАЯВА.
Паведамляю Вам, што мной цікавіцца міжнародная шпіёнская. арганізацыія. Са мной разліаўляюць на рускай мове, а паміж сабой - на нямецкай, здаецца. Мэты мне невядомыія.
Дадатковыія звесткі аб сабе: дзед, Трыфанчук Дзям’ян Аляксеевіч, быў рэпрэсіраваны ў 1939 годзе, пазней рэабілітаваны. Цётка, Трыфанчук Аксана Дзям’янаўна, пражывае ў Герм.аніі. Сувязей не падтрыімліваю.
Сёння не стрываў, даў аднаму ў морду - зацягнулі ў РАУС, выпісалі штраф і прыім.усілі прасіць прабачэння. А ў яго - толькі дакумент паглядзелі і сказалі “прэтэнзій не маю” напісаць. Хоць відавочна, што ён наняты, бо прапанаваў мне пераехаць у Герм.анію на м,есца пастаяннага жыхарства.
Усё, закругляюся, каб не адцягваць Вашу ўвагу ад больш сур’ёзных спраў.
З павагай Салаўёў М. К.,
вул. Чапаева, д. 23, кв. 89
ГПАП №143 - ПЕРШАМ АЙСКІ РАУС
Старшы лейтэнант Нікіценка наведаўся да Мікалая Канстанцінавіча не пра лёс талдычыць: з сабою ён меў прадпісанне на адміністрацыйнае затрыманне і судова-медыцынскую экспертызу. Справа ў тым, што тыдзень таму грамадзянін Салаўёў парваў плашч грамадзяніну Германіі Іосіфу Штукеру і растлумачыў свой учынак тым, што Штукер арганізаваў “праследяванне з нявызначанымі мэтамі”, хоць, згодна з прызнаннем Салаўёва М. К., асабіста ён са Штукерам незнаёмы. Інцыдэнт, здаецца, удалося замяць, аднак Штукер прама з РАУС адправіўся ў пасольства. І цяпер не адно крэсла магло захістадца. Да таго ж Жырноў паказаў пальцам у столь і сказаў, што званілі з патаемнай установы, цікавіліся Салаўёвым.
Гасцей гаспадар сустрэў, трымаючы ў правай руцэ цяслярскую сякерку, якую набыў учора, і з якой пакуль нават не зняў прамасленую паперу. Зрэшты, сякерка была адразу ж адкладзена на трумо, а Мікалай Канстанцінавіч папрасіў крыху пачакаць, бо ў момант затрымання пісаў ліст на самы верх, у якім скардзіўся на “непаваротлівасць ніжэйшых структур” і прасіў дапамагчы разабрадца разабрацца.
З дазволу псіхіятра, які прыйшоў разам з участковым, Салаўёву далі магчымасць дапісаць кляўзу. Пазней яе далучылі да справы, хоць участковы Нікіценка ў апошнім абзацы згадваўся як “галавадяп і разява”.