Нешчаслiвасць (на белорусском языке)
Шрифт:
– Вядома ж, але гэты сполах - не самы важны. Найбольш баiшся - гэта калi думаеш, чаму ён з'явiўся. I гэты страх не знiкае. Ён
– Нервуючыся, я пачаў лiхаманкава мацаць па ўсiх сваiх кiшэнях.
– Калi Вы не баiцеся самога прывiду, Вы б маглi спакойна спытацца ў яго, чаму ён прыйшоў.
– Вы, бачу, нiколi яшчэ не гаварылi з прывiдамi. Ад iх нiчога па-сапраўднаму нельга даведацца. Гэта - адна марная мiтусня. Часам у гэтых прывiдаў бывае больш сумненняў наконт свайго iснавання, чымся ў нас; гэта й не дзiва, бо яны такiя кволыя.
– А я чуў, нiбыта iх можна выкармiць.
– А Вы добра дасведчаныя ў гэтым. Можна, вядома. Але ж хто будзе гэтым займацца?
–
– адказаў ён i перайшоў на прыступку вышэй.
– Ну, калi так, - сказаў я.
– Але нават тады ён не падыдзе для гэтага...
Я задумаўся. Мой знаёмы стаяў мiж тым ужо так высока, што, каб бачыць мяне, мусiў нагiнацца пад пралётам лесвiцы.
– I ўсё ж, - сказаў я яму, - калi Вы прагонiце адтуль, зверху, мой прывiд, мiж намi ўсё будзе скончана, назаўсёды.
– Ды не, я пажартаваў, - сказаў ён i зноў выпрастаўся.
– Вось гэта добра, - прамовiў я i мог нарэшце iсцi гуляць са спакойнаю душой.
Але яе, маю душу, апанавала самота; з гэтае прычыны я зноў падняўся ў свой пакой i лёг спаць.