Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ноч маладзiка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Не дрэйфi, стары. Няма лiха без дабра. Здаецца, з часоў будатрада не спала на траве, пад адкрытым небам. Давай тут заначуем!

– Проста тут?

– Ага! Я стамiлася страшэнна. А месца якое! Бачыш гваздзiкi?

– Вось iменна, я не ведаю, якое гэта месца...

Iрына з размаху села ў траву i пастукала далонню па зямлi:

– Даставай падсцiлку. Ну? Да ранiцы зямля будзе халодная i мокрая...

Тут Серж перапынiў свой расказ, каб патэтычна ўсклiкнуць, хапаючы мяне за руку.

– I я ж усiм нутром адчуваў, што нельга тут заставацца, а ўсё ж такi застаўся! Ну, цi не баба я? Апошняя баба!

Iрына заснула першая,

моцна абняўшы мужа i прыцiснуўшыся да яго ўсiм целам. Яе цёплае дыханне, рытмiчна дакранаючыся да Сержавай шчакi, паступова заваражыла яго...

Ён прачнуўся да рэзкага холаду. Iрына варочалася ў сне, адкацiлася i ляжала цяпер, скруцiўшыся абаранкам, каленi да падбародка, напалову па-за падсцiлкаю. Серж паспрабаваў асцярожна, каб не разбудзiць, перацягнуць яе назад. I раптам пачуў цiхае металiчнае пабразгванне. "Быццам нехта падтрэсваў вязкаю ключоў".

Трывога, якую не развеяў i сон, прымусiла яго замерцi на месцы. Маладзiковая ноч разгарнулася над вышынямi ўзлахмачаных узгоркаў, дражнячы халодным ветрыкам. Толькi па адсутнасцi зораў можна было пазнаць шапку гарадзiшча. Серж падняўся на каленi, потым устаў.

Унiзе, на раўнiне без агнёў, пазнавалiся толькi светлыя плямы сажалак, дарога i многа далей, за масiвамi чорных лясоў, сам гарызонт, абведзены электрычным зарывам Горада. Горад быў недасягальны, як задыякава святло. Ад нябачнай бахчы, дзе перад захадам сонца весялiлася Iра, нагой качаючы слановыя чарапы гарбузоў, нехта ўзбiраўся па схiле, цмокаючы i брынкаючы металам. Жах праняў Сержа да кончыкаў пальцаў, ён ледзь быў не закрычаў на ўвесь голас, але стрымаўся, прыкусiўшы костачкi рукi.

Цяпер ён выразна бачыў, як падымаецца на ўзгорак высокi белы конь, напружыўшы мышцы лапатак i дужай шыi. Конская галава кiвалася пры кожным кроку, падкрэслiваючы, якiх намаганняў каштуе яму пад'ём.

Як i ўсе гараджане, Серж ведаў, як гукаюць сабаку цi кошку, але звяртацца да каня, натуральна, не ўмеў. Таму ён не знайшоў нiчога лепшага, як памахаць рукою, свiснуць i прахрыпець тэатральным шэптам:

– Гэй, ты! Хадзi сюды!..

На здзiўленне, конь спынiўся i натапырыў вушы. Потым павольна павярнуў галаву да Сержа, быццам нечага чакаў.

– Зараз, галубок, зараз, мiлы, - замармытаў ён, вызваляючы сваю сумку з-пад Iрынай нагi, стаў лiхаманкава рыцца ў ёй. Сёння ўдзень яны з Iрынай наелiся булкi з сочывам i таму праiгнаравалi мяшочак цукровага печыва. Ах, як гэта печыва цяпер дарэчы.

Серж абышоў Iру, якая спала, i з мяшочкам у выцягнутай руцэ, з нейкiм супакойлiвым лепятаннем, пайшоў насустрач госцю.

Як толькi ён наблiзiўся ўсутыч, да яго вярнулася цёмнае, непрыемнае пачуццё - небяспека. Конь быў неверагодна прыгожы. Сельскiя працоўныя канякi гэтак не глядзелiся... Узняўшы шыракалобую галаву з раздзьмутымi ноздрамi, фанабэрыста глядзеў з-пад аксамiтных вейкаў даўганогi месячна-белы конь, варты Георгiя Перамоганосца. Капыты яго зграбна прытанцоўвалi, сталёвая пругкасць адчувалася ў круглых бабках. З-за крыжа, акрэсленага, як амфара, выбiваўся пышны, аж да зямлi, снежны хвост. Шыя над магутнымi грудзьмi, з ямачкай пад горлам, нагадвала пра лебедзя i казачнага змея. Конь капрызна страсянуў галавой, i велiчэзная шаўкавiстая грыва, узвiхрыўшыся, застыла на iмгненне, як пры запаволенай кiнапраекцыi. У непраглядных вачах адбiлiся два маладзiкi, надаўшы яго погляду выраз дзiкай неўтаймоўнай волi.

Адступаць было позна. Серж паклаў на руку печыва i падаў яго. Далiкатныя, сухiя, халаднаватыя губы слiзганулi па далонi. Дзiўнай

аброццю ўтаймоўвалi гэтага жарабца: пад падбародкам матлялiся, выклiкаючы знаёмы звон, мудрагелiстыя нашараваныя цуглi, на шчоках блiскалi фiгурныя бляхi... Прафесiйнае Сержава вока нават пры скупым месячным святле ўмомант вызначыла бронзу.

Зрэшты, у паводзiнах каня не было нiчога казачнага;

Злiзнуўшы адно печыва, ён стаў абмацваць губамi мяшочак, а калi Серж адняў руку, каб дастаць новую порцыю, нецярплiва застукаў нагой...

Далей Сержаў расказ стаў дзiўны i не вельмi складны. Сябра блытаўся, па некалькi разоў вяртаўся да аднаго i таго ж, змаўкаў, упарта гледзячы сабе пад ногi, i штохвiлiнна то задаваў мне пытанне: "Няўжо так з'язджаюць з глузду?", то малiў не лiчыць яго вар'ятам, таму што "ўсё было так рэальна".

Здаецца, быў нейкi недаступны свядомасцi iмгненны пераход i ноч, поўная ўрачыстай цiшынi канца лета, стала вiльготным няяркiм сакавiцкiм днём. Шлёпалi капыты, распырскваючы калатушу бруднага снегу, хвацкiя воклiчы вершнiкаў перакрывалi ржанне. Коўзаючыся i прысядаючы крыжамi, конi з апаскаю спускалiся па схiле. Кучаравыя даўгавухiя воi, апранутыя ў скуру з грубымi жалезнымi пласцiнамi, у простыя круглыя шлемы, з усяе сiлы нацягвалi павады, i вiселi каля сядла пунсовыя шчыты.

Белы жарабец гарцаваў перад Сержам. Коннiца абыходзiла яго з двух бакоў. Але цяпер д'ябальскi конь быў асядланы, i на iм, боцiкамi ўпiраючыся ў страмёны, сядзела маленькая жанчына-коннiк з вялiкiмi вачыма.

Мяркуючы па ўсiм, уражанне, зробленае ёю на майго сябра, было неверагоднае. Ён называў тую жанчыну "царыцаю", хоць яна была кiмсьцi накшталт камандзiра коннага атрада. Юны твар, круглы i шыракаскулы; лёгкi шрам, якому нос быў абавязаны сваiм задраным кончыкам; неадкрытыя смаляныя валасы да лапатак - забаўка золкага ветру. У яркiх цёмна-карых вачах вясёлае шаленства, напышлiвасць, гарэзлiвасць. Гледзячы на ма ленькiя i абветраныя рукi, якiя ўладна трымалi павады, Серж падумаў, што вершнiцы будзе радасна адным дакладным ударам развалiць плячук ворага. Яна выклiкала страх i вабiла, як маланка. Зверху кальчугi - расхiнутая безрукаўка з сiвае воўчае шкуры, да бронзавага пояса прывешаны меч, якi звужаўся па ўсёй даўжынi.

Жанчына кiнула Сержу адну толькi фразу, кароткую i звонкую, нiбы каманда. Цi то тыя словы былi ўсё-такi падобныя да расейскай мовы, цi то па iншай, толькi пазней угаданай прычыне, але ён зразумеў, што "царыца" паўжартам пагражае яму сваiм гневам, калi падвядуць падковы... Потым яе ўвагу адцягнулi крыкi i рогат воiнаў. Маладзенькi коннiк з тонкай шыяй i недарэчна шырокiмi пад бычынай скурай плячыма, амаль хлопчык, памылiўся i даў шэнкеля на слiзкiм схiле, замест таго каб асадзiць... Iрвануўшыся, конь павалiўся на каленi, i юнак кулём вылецеў з сядла. Пакацiўся шлем, "царыца" фыркнула, нiбы дзеўчанё. Воiны дражнiлi юнака, клiчучы па iменi: "Усясвет, Усясвет!"

Потым жанчына, ужо не цiкавячыся Сержам, абцасамi выцяла каня i стала спускацца разам з усiмi, пагойдваючыся станам. Белабрысы Ўсясвет нязграбна паднiмаўся, абцiраў рукавом гразь з твару. Хтосьцi, праязджаючы, торкнуў яго тупым канцом дзiды, i маладзён выцягнуўся дагары iзноў...

Апамятаўшыся пасля сустрэчы з "царыцаю", Серж выявiў, што i сам апрануты ў цесны сырамятны каптан з нагруднымi пласцiнамi зверху шэрай палатнянай кашулi навыпуск, што за поясам у яго сякерка з доўгiм вузкiм лязом, на пальцы бронзавы пярсцёнак, скураныя штаны ўвабраны ў мяккiя боты накшталт каўказскiх.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора