Ноч маладзiка (на белорусском языке)
Шрифт:
За некалькi крокаў на ўсход была выяўлена магiла рослага мужчыны з панцырнымi лускамi
Я думаю, што гняды конь усё-такi прабiўся скрозь дзiды, што "царыца" недарма з такой надзеяй усмiхалася. Што Серж урэшце знайшоў у сабе мужнасць выкупiць сваю страшную вiну хоць бы тым, што сам загiнуў на месцы гiбелi кавалёвай каханай (хто ведае, цi не сваёй сапраўднай каханай...).
Iншы раз мне ўяўляецца дзiўная карцiна.
Улетку, у маладзiковую ноч, калi чарадзейны сон скоўвае i сёлы на раўнiне, i светлыя ставы, i кучаравы старадаўнi вал, пакатым схiлам, па калена ў разнатраўi, падымаюцца да магiл "царыцы" i каваля два канi - белы i гняды. Яны пачынаюць гульню на шырокай седлавiне ўзгорка, кусаюць адзiн аднаго i звiняць цуглямi.
А калi пачынаюць блякнуць зоры i досвiткавы холад дакранаецца да iх чулых спiнаў, конi скачуць побач па хрыбце грады i насустрач iм раскрывае свае абдымкi свiтанак.