Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ноч маладзiка (на белорусском языке)
Шрифт:

Раптам некалькi стэпавых канякаў разам спатыкнулiся, спалохана заржалi i пайшлi бокам, штурхаючы адна адну. Гэта навалiўся натоўп стэпавiкоў, якiя да гэтага часу не ўдзельнiчалi ў баi: такая была скучанасць працiўнiкаў вакол адчайнай дзяўчыны...

Яе акружылi з дружным вiскам, засланiлi лесам дзiдаў, калматымi прысадзiстымi спiнамi, шапкамi. Спатыкнуўся i ледзь не па-чалавечы крыкнуў белы конь...

О час, капрызны час! Навошта ўкаранiў ты ў простую i смелую душу закаханага воiна чужыя, распешчаныя, эгаiстычныя пачуццi далёкага нашчадка? Ужо магутны гняды скакун, як угневаны бог - заступнiк гарадзiшча, уварваўся

ў гурт стэпавiкоў. Ужо павярнулiся дзiкiя потныя твары пад малахаямi i кавалёва сякера жудасна трэснула па чыiмсьцi пераноссi. Ужо ляцелi насустрач, скрозь блытанiну чорных валасоў, раскрытыя ў захапленнi карыя вочы. Якая падзяка была ў iх, якое абяцаннеi Яна ўсмiхалася яму, яна тоненька крычала - ужо без шчыта з крывавай ранай пад левым вухам.

...О, якi моташны гэты пах - нямытай плоцi, гнiлых зубоў! Гэтая адрыжка зброджанага кумысу. Распораты кафтан, шчымiць садраная скура на баку. Руды дзяцюк з галавой, бы кацёл, без шыi, са сляпымi шчылiнамi вачэй на ўспухлым твары - ажыўлены каменны iдал стэпу - спрытным ударам сарваў верх шчыта. Гняды яшчэ круцiўся на месцы, паслухмяны вопытнай руцэ каваля - але, мабыць, сама прырода, маючы ў адным мозгу дзве свядомасцi, вывела "наверх" тую з iх, якая iмкнулася захаваць цела...

Далей, далей ад бязлiтаснай смяротнай сталi! Ён адчуваў сябе голым, безабаронным, як смоўж, выдраны з ракавiны. Скура, мышцы, косцi - усё здавалася такiм крохкiм.

Ён першы раз заўважыў, як страшэнна здранцвелi рукi, асаблiва правая, з сякерай, i якi гарачы боль у параненым баку i ў крыжы, адбiтым пры скачцы. Зблыталiся дакладныя баявыя рухi, некуды ў сумятню футраў, ботаў, шабляў паляцеў кiнуты чырвоны шчыт. Не помнячы нi пра што, акрамя свайго выратавання, утрапёна малоцячы гнядога абцасамi i тапарышчам, iрваўся Сяргей Iўчанка уласнай персонаю, без усялякiх там двайнiкоў!
– прэч з мiтуснi бою, дахаты, дахаты!..

...Светлая вада свiтання насычала сiнюю губку неба. Кажаны мiтусiлiся, ледзь не зрываючы начыненыя пухам галоўкi спелага чартапалоху. А Серж усё сядзеў, трымаючы руку Iрыны, якая яшчэ спала, i спрабаваў уцямiць, што гэта за белы будынак з купалам узвышаецца над лесам у тым баку, дзе Горад. Абсерваторыя, мабыць?

Прастора рабiлася па-ранiшняму неабсяжная, выразней вызначалiся дарогi i абрысы палёў. Маладзiковы сярпок ужо не асвятляў неба, а неяк дэкаратыўна прыткнуўся над зiхатлiваю рысаю ўсходу. Холад працiнаў да нутра. Дрыжучы i ляскаючы зубамi, Серж прымусiў сябе ўстаць i выправiўся шукаць сушняк.

На пад'ёме седлавiны Серж падабраў папяровы мяшочак i адразу з прыкрасцю кiнуў, бо папера аказалася мокрая ад расы.

Вярнуўшыся з ахапкам сухiх сцяблоў i вырашыўшы скарыстаць для распальвання пакеты з-пад ежы, ён раптам успомнiў. Мяшочак быў Iрын, у iм прынеслi з дому цукровае печыва. Мяшочак ляжаў далёка ад начлегу. Мяшочак быў пусты - значыць, печыва...

Шпурнуўшы галлё, ён кiнуўся назад да скамечанай паперкi, якая атрымала цяпер пагрозлiвае значэнне. Трава i канюшына вакол яе былi ўтаптаныя ў зямлю конскiмi капытамi...

Ён змоўк i стаў глядзець на мяне з такой просьбай, з такiм чаканнем, што я зблытаўся i адразу ж прыдумаў нейкае даволi складанае тлумачэнне. Маўляў, i ў мяне бываюць раскошныя сюжэтныя сны, я нават некаторыя запiсаў, а можа быць, гэта i не сон увогуле, а якая-небудзь "спадчынная iнфармацыя", абуджаная адпаведнымi абставiнамi, -

ёсць такiя гiпотэзы...

Белага каня, адпушчанага пасвiцца на начлег, Серж, вядома, кармiў, а ўсе наступныя падзеi - "сам разумееш"...

Ён не чакаў iншага адказу: падзякаваў, пацiснуў мне руку, мы пайшлi есцi марожанае, прычым Серж па маёй просьбе ўспамiнаў усё новыя падрабязнасцi прадметаў, але рабiў гэта ўжо амаль спакойна. Здаецца, я пераканаў яго больш, чым сябе. Ува мне штосьцi ныла, быццам я наўмысна схлусiў...

Што яшчэ я магу сказаць?

Да сну на гарадзiшчы мы з Сержам вярталiся неаднаразова. Урэшце ён адкрыўся i Iрыне.

Выслухаўшы, яна сказала менавiта тое, што мы ад яе i чакалi: "Ах, Сяргей ты, Сяргей, чаго ж ты мяне не пабудзiў, калi кармiў гэтага красуна? Можа быць, мы б з табою ўдваiх туды трапiлi!" Наконт маладзенькай "царыцы", якая iграла такую ролю ў прывiдах мужа, Iра заўважыла з наўмыснай няўважнасцю: "З дзяцiнства на канi - значыць, ногi ў яе як колы!" Але пасля ўсiх гэтых какетлiвых дробязей быў пушчаны ў ход адточаны Iрынiн iнтэлект. Яна сказала, што, маўляў, даўно задумваецца пра дынамiчную i складаную структуру часу. Што анiзатропнасць часу ў яе пад сумненнем i ў класiчную ўэлсаўскую машыну часу яна не верыць i ва ўсе парадоксы, якiя ўзнiкаюць з яе, накшталт забойства свайго прапрадзеда, не верыць таксама.

Магчыма, iснуе нейкi перанос iнфармацыi, калi субстрат, якi знаходзiцца ў мiнулым, кадзiруецца звесткамi з будучынi.

Карацей кажучы, наш сучаснiк можа трапiць у мiнулае толькi часова, пасялiўшы сваю свядомасць у целе аднаго з продкаў, а затым "перазапiсаўшы" яго назад з новым грузам памяцi...

Пазней я скемiў, што ўсе Iрынiны разважаннi - толькi данiна яе любовi да парадку i завершанасцi. Няхай яе з Сержам гняздо шырокае, няхай яно змяшчае i мiнуўшчыну i будучыню, але гняздо павiнна быць абаронена з усiх бакоў. Нiякiх трывожных нявырашаных пытанняў. Яснасць.

Мне ж Iрынiна гiпотэза здаецца вельмi няпоўнай, яна адлюстроўвае толькi адну грань iсцiны... Мы ж самi, рэчыва, з якога мы складаемся, - гэта, урэшце, i ёсць упарадкаваная прастора - час.

...I таму нельга падарожнiчаць у часе, як уэлсаўскi герой, а можна толькi iснаваць альбо ў адных каардынатах, альбо ў iншых, душой i целам...

Напэўна, каб разабрацца ў гiсторыi на гарадзiшчы, мала нашай фармальнай логiкi. Гэтая задачка - з падручнiка XXIII стагоддзя.

А самога Сержа ўся гэтая прамудрасць мала хвалявала. Ён успамiнаў радасць у вачах, якая блiснула насустрач збавiцелю. Ён пакутаваў ад сваёй нiкчэмнасцi i прагнуў...

Прагнуў выправiць промах.

Стварыць iншую сiтуацыю, iншы ўзор тканiны часу.

I ён знiк бясследна ў пагодлiвы вераснёвы дзень, выехаўшы з дому. На iм была гiмнасцёрка i палявая сумка цераз плячо. I, напэўна, цукар у сумцы. Iра падняла на ногi ўвесь горад, крымiнальны вышук збiўся з ног - дарэмна.

А наш iнстытут, не без маiх руплiвых захадаў у вярхах, нарэшце правёў раскопкi ў злашчасным гарадзiшчы амаль па ўсёй яго плошчы.

Мы знайшлi рэшткi драўляных iдалаў са слядамi аранжавай вохры. Мы знайшлi пахаванне каля самага горада: шкiлет маладой невялiкага росту жанчыны, чорнаглянцаваны збан i чарпак у галавах, доўгi вузкi меч, некалькi кручаных бранзалетаў i бронзавыя пацеркi з сердалiкавай падвескай. У жанчыны рассечанае цемя.

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Херсон Византийский

Чернобровкин Александр Васильевич
1. Вечный капитан
Приключения:
морские приключения
7.74
рейтинг книги
Херсон Византийский

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых