Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ноч маладзiка (на белорусском языке)
Шрифт:

Ужо не ўпершыню адчуваючы нядобрае ў гэтым расказе, я запытаўся ў яго: як выглядалi рукавы ў кашулi?

Ён задумаўся на iмгненне i адказаў:

– Доўгiя, з чырвонай вышыўкай - такi двайны радок каля запясця.

– А канцы, канцы рукавоў? Зашпiльвалiся?

– Не, суцэльныя, вельмi цесныя. Калi адзяеш альбо здымаеш, ледзь-ледзь кiсць прасунеш.

Прызнацца, гэтая дэталь уразiла мяне больш, чым усе чары ў Сержавым расказе. Узнаўляючы вопратку жыхароў гарадзiшча, якое належала да вялiкай правабярэжнай культуры, мы бiлiся над шматлiкiмi пытаннямi, у тым лiку - пра зашпiльку рукава. Мастакi, iлюстраваўшы нядаўна

вялiкi акадэмiчны зборнiк, старалiся "хаваць" запясцi воiнаў, найчасцей за шчытом... Толькi нядаўна выказалi найбольш абгрунтаванае меркаванне, што кашулю шылi з шырокiм рукавом, якi ўшываўся па руцэ воiна. Серж пра гэта ведаць не мог...

Я змоўчаў. Але, праўду кажучы, пачаў куды больш уважлiва слухаць блытаную аповесць, часцей задаваць пытаннi. Сам таго не ведаючы, Серж ператвараў кучу разрозненых археалагiчных ведаў у гарманiчную, стройную сiстэму, адною без асаблiвай увагi кiнутаю дэталлю ён запаўняў прагалы, якiя дзесяцiгоддзямi мучылi навуковы свет. Мiмаходам разбiў ён многiя гiпотэзы, зноў-такi яму невядомыя, бо адкрытых публiкацый не было. А паасобныя, у тым лiку - о радасць!
– i мае, пацвердзiў. Марозам апякала мне спiну, як у Сержа ноччу ад звону аброцi, калi ён пачынаў апiсваць якi-небудзь прадмет збруi, зброi, побыту, нават не ведаючы яго назвы, i пры гэтым выяўляў надзвычайную дакладнасць!

Карацей кажучы, пакуль Серж гаварыў, мае пытаннi былi сур'ёзныя, а адказам я верыў i памiж волi прыкiдваў, якую буру могуць выклiкаць некаторыя адкрыццi...

З'ехаўшы з узгорка, воiны пускалi коней у галоп. З гучным гоманам i посвiстам iмчалiся па мокрай, раз'езджанай капытамi раўнiне. Лебядзiнымi крыламi ўскiдваючы грыву, наводшыбе ад гнядых i буланых слаўся белы гiпагрыф, у думках празваны Сержам "Машынай часу". Можна было разабраць, як кучаравяцца чорныя валасы маленькай амазонкi i сонца ўспыхвае на яе поясе...

Правёўшы яе вачыма да голага, чорнага, як на гравюры, лесу, дзе ў далёкай будучынi ўзнiкне сяло Х..., Серж адвярнуўся i ўпэўнена пайшоў да брамы. Яшчэ колькi крокаў, i ён убачыў скучаны, як чараду куранятаў пад крылом у квахтухi, дымны горад. Дымiла зборышча двухсхiльных дахаў, якiя раслi проста з зямлi. У велiзарнай калюжыне пэцкалiся дзецi, ухутаная баба цягнула вядро з калодзежа. На тым канцы сяла палiлi салому ў яме - мабыць, дзеля ганчарскiх патрэб. Серж знайшоў вачамi сваю хату i ўспомнiў, што абяцаў малодшым братам засекчы сёння пеўня. Што ж, ён быў кавалём i ювелiрам, i яго прызначылi ў коннiцу рэзерву на той выпадак, калi атрад будзе разбiты i давядзецца абараняць падыходы да гарадзiшча.

Мне здалося, што я нечага не ўлавiў. Серж растлумачыў, што, пачынаючы з моманту, калi ён абмацаў на сабе скураны даспех, ён несупынна адчуваў нейкае раздваенне свядомасцi. Прычым асоба Сяргея Iўчанкi, металафiзiка XX стагоддзя, саступiла ў цень, толькi кантралюючы душу архаiчнага славянiна - маладога каваля i кармiцеля шматдзетнай сям'i, да самазабыцця закаханага ў "царыцу". Бадай, менавiта бяздзейнасць асабiстых пачуццяў зберагла ў першыя часы майго сябра ад жаху перад адлегласцю ў шмат стагоддзяў памiж жыццём цяперашнiм i мiнулым...

Такiм чынам, чалавек з двайною свядомасцю, расплюхваючы ботамi дарожную гразь, увайшоў у агароджу з масiўных завостраных калодаў. На круглым цэнтральным насыпе тырчалi нязграбна вычасаныя, рознай вышынi кумiры, быццам сям'я апенькаў на пнi: зубы ўстаўлены сапраўдныя, мядзведжыя, вочы абведзены кругамi вохры.

Брама ахоўвалася. Серж (ён бо каваль) перакiнуўся салёным жартам з вартавымi. Розум кантраляваў майго сябра, але ўлоўлiваў, аднак, не столькi мову, колькi агульны сэнс i настрой.

Здаецца, што шустры воiн рэзерву ледзь не да захаду сонца жлукцiў са збана хмельнае пiва пад павеццю, заядаў хлебам з часнаком, гуляў з таварышамi ў косцi ды бегаў да агароджы па малой патрэбе, бо пiва было выпiта вельмi многа. (Як я i меркаваў, гулялi на iншаземныя срэбныя манеты.) Маладзейшыя воiны гарачылiся, хапалi адзiн аднаго загрудкi; старэйшыя, час ад часу выцiскаючы хмель з доўгiх вусоў, трымалiся спакойна i разважлiва, нават калi прайгравалi. З iх пахвальбы ў застоллi Серж зразумеў, што каваль ужо не раз панюхаў крывi дзёрзкiх качэўнiкаў: сякерай выбiваў iх з сядла, калоў кiнжалам, стрэламi тапiў плыўцоў. Дачакалiся вясны, зноў набеглi - дык што ж, павесялiмся як мае быць...

Урэшце, бойку пачалi менавiта старэйшыя.

Руды рымар абвiнавацiў паважнага хлебапёка ў махлярстве i запусцiў у яго iгральныя косцi. Хлебапёк няспешна адцiснуў пiва з доўгiх вусоў - i раптам каршуном кiнуўся на крыўдзiцеля. Абодва пакацiлiся па земляной падлозе. У гэты момант з дзiкiм крыкам на ўпараным канi падляцеў вястун...

Прыйшла Сержава чарга спускацца на рослым гнядым жарабцы па слiзкiм схiле, левай рукой з наматанымi павадамi трымаючы дзяржальна чырвонага шчыта, праваю сутаргава сцiскаючы тапарышча.

Вiр конскiх i людскiх цел, уздымаючы пырскi снежнай калатушы, кiпеў на раўнiне, але няўхiльна перасоўваўся да ўзгоркаў. Гняды Сержаў конь сам прыбавiў хады. Плясканне соцень капытоў, iстэрычнае ржанне сталi аглушальнымi. Мiльгацелi чырвоныя плямы шчытоў. Абаронцы гарадзiшча маўчалi i толькi рэзка хакалi, выкiдваючы паветра пры ўдары, - затое стэпавiкi, якiя адцяснялi невялiкi атрад, старалiся запалохаць яго, шалёна равучы.

Гэты страшны вiр разбiўся на асобныя паядынкi. Напэўна, нервы ў Сержа як у гараджанiна атамнай эпохi не вытрымалi б вiхравага наскоку двух вiскучых малайцоў са старэчымi тварамi тытунёвага колеру, абвешаных лiсiнымi хвастамi. Але Серж-каваль, п'яны ад крыважэрнага азарту, падняў гнядога на дыбкi, i той сваёй масай павалiў прысадзiстага стэпавага конiка... Штосьцi захрабусцела i правалiлася пад капытамi... Правым повадам ён завярнуў каня на месцы i паспеў шчытом адбiць шаблю другога працiўнiка.

Потым iнтэлiгентны двайнiк з дваццатага стагоддзя, вiдаць, упершыню перайшоў ад кантролю даўмяшання ў душэўны лад каваля. Да тае пары сумленны прашчур i не здагадваўся, каго ён цягае ў сваiм хударлявым мускулiстым целе. Не лязом, а чамусьцi бокам упала, дрыгануўшы, сякера на малахай стэпавiка. Аглушаны, быццам заснуўшы на хаду, той торкнуўся носам у грудзi.

Баюся, што прычынай усёй пазнейшай трагедыi, а значыць, i знiкнення Сержа праз месяц, было абвостранае пачуццё самазахавання майго сябра. Узяўшы на нейкi час лейцы свядомасцi, каваль волатаўскiм наскокам прабiўся на гарачую лiнiю, дзе нашым удалося згуртавацца i стрымлiваць нацiск асноўных сiлаў качэўнiкаў. Там, з тварам, аблепленым мокрымi валасамi, адчайна секлася маладзенькая "царыца". Серж бачыў, як ададзьмула яна з губ непакорную мокрую пасму i зноў, прыкрываючыся знявечаным шчытом, наводмаш выкiдала тонкi меч. Пунсовыя кроплi, пунсовыя ручаi змешвалiся з патокамi гразi на малочнай скуры яе каня.

Поделиться:
Популярные книги

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Девочка по имени Зачем

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.73
рейтинг книги
Девочка по имени Зачем

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи