Чтение онлайн

на главную

Жанры

Палескія рабінзоны
Шрифт:

– Давай склеп рабіць, – не то жартам, не то сур'ёзна сказаў Віктар.

– Галоўнае не ў склепе, а ў солі, – адказаў Мірон.

– Тады давай сушыць на сонцы ды вэндзіць мяса, як гэта робяць іншыя ў такіх выпадках.

– Гэта было б добра, але як разрэзаць яго на тонкія лустачкі?

– Ну, тады давай будаваць клетку, – сыпаў прапановы Віктар.

– А! – сцяміў Мірон. – Гэта ўжо іншая рэч. І сапраўды: цецерукі былі жывыя, значыцца, лепш за ўсё было захоўваць іх жывымі.

– У такім разе, пакуль ёсць рыба, мы абодвух будзем гадаваць, – сказаў Мірон, – а дзеля гэтага зробім маленькі хлеўчык.

– Нават і не надта маленькі, бо, можа, і яшчэ завядзецца якая жывёліна, напрыклад, дзікае парася, заяц, медзведзяня.

– Карова, авечка! – перадражніў Мірон.

Як бы там ні было, а катушок будаваць трэба. Так парашылі хлопцы. І лепш за ўсё было прыбудаваць яго да шалаша. Тут яшчэ раслі кусты, з якіх можна было зрабіць «зруб». Форма будынка залежала не ад будаўнікоў, а ад таго парадку, у якім раслі кусты. Але гэта нічога не абыходзіла. У параўнанні з хатай пабудова катуха была ўжо лёгкай справай, і не болей як праз гадзіну ён быў гатовы.

Найбольш сур'ёзным аказалася пытанне з дзвярыма. Рабіць і прыстасоўваць так, каб яны зачыняліся і адчыняліся, без нажа было цяжка і марудна.

– Дык і не трэба турбавацца! – сказаў нарэшце Мірон. – Пасадзім і запляцём іх зверху. Калі трэба будзе, распляцём і выцягнем.

– А што ты будзеш рабіць з большымі жывёламі? – сур'ёзна сказаў Віктар.

Мірон зірнуў на яго, не разумеючы, жартуе той ці не, і сказаў:

– Ну, калі трапіцца цяля ці авечка, тады пабудуем хлеў з бярвенняў, на завесах, з замком.

– А чым карміць гэтых цецерукоў?

– Ды почкамі, маладым лісцем.

Такім чынам у іх гаспадарцы завялася першая жывёла.

Цяпер самым балючым пытаннем пасля нажа застаўся гаршчок. Гэтулькі дзён яны не елі нічога гарачага, калі не лічыць рыбы і мяса.

– Не, трэба ісці шукаць гліны! – рашуча сказаў Віктар. – Гэта ж сорам не знайсці такога дабра!

– Ты не кажы пра яе з такой знявагай, – сказаў Мірон. – Мы прывыклі так на яе глядзець толькі таму, што яе ў нас шмат, ды мы яе не выкарыстоўваем як належыць. На ёй можна развіць вытворчасць цэглы, чарапіцы, падземных труб. Хай замест драўляных дамоў усюды будуць камяніцы; хай замест саламяных і нават іржавых жалезных дахаў усюды будуць чарапічныя; хай усюды будуць пракладзены трубы для вады, каналізацыі, асушкі зямлі – і тады ўбачыш, што такое гліна.

Узялі на плечы свае дубіны і пайшлі. У Віктара аж рукі свярбелі, калі ён браў сваю «вожыкавую булаву».

– Эх, каб трапіць на якога добрага ворага! – казаў ён.

– Не надта рызыкуй, – стрымліваў Мірон. – Не думай, што твае калючкі небяспечныя для ўсіх.

Бліжэйшыя месцы былі ім ужо знаёмы, таму яны накіраваліся глыбей у лес. Пасля змрочнага бору, бадай што аднолькавага ва ўсе поры года, яны выйшлі ў шырокую сонечную зялёную лагчыну. Трава тут ужо вырасла настолькі, што хоць касі яе. Бяроза, альха, арэшнік, крушына шамацелі сваімі лісцямі, як улетку. То тут, то там над імі ўзвышаліся дубы, ліпы або адзінокія сосны з шырокімі верхавінамі. Здавалася, і сонца тут грэе мацней, чым там, на беразе.

Хоць нашы хлопцы і не думалі любавацца прыродай, але мімаволі спыніліся перад такім хараством і моўчкі пачалі азірацца. А праз некалькі хвілін пачулі, што ў кустах нехта… папярхнуўся і закашляўся. Сэрцы таварышаў моцна закалаціліся.

– Чалавек?!

Яны кінуліся ў той бок і… выгналі лёгкую прыгожую казулю.

– Няўжо гэта яна кашляла? – з крыўдай спытаў Мірон.

– А то хто ж? – панура адказаў Віктар, нібы ён быў вінаваты ў гэтай памылцы.

На некаторы час настрой хлопцаў быў сапсаваны…

Доўга яны блыталіся па лесе, заглядалі ў кожны куток, спуджвалі сваіх знаёмых суседзяў. Зноў бачылі дзіка і зноў пастараліся схавацца ад яго, хоць Віктар і гатоў быў уступіць з ім у бойку.

– Наогул я лічу, – разважаў ён, – што дарма кажуць і пішуць пра ўсялякія лясныя жахі. Вазьмі ты хоць гэтага дзіка: свіння і толькі, і нічога жудаснага няма, нават сам баіцца нас.

– Ты ж ведаеш, што і леў і тыгр ухіляюцца людзей, але ж ніхто не скажа, што яны не небяспечныя, – даводзіў Мірон.

Аднаго разу з кустоў выбегла і спынілася, задраўшы галаву, новая жывёла.

– Ці не сабака? – усцешыўся Мірон.

– Не, воўк! – адказаў Віктар і мацней сціснуў сваю булаву.

Воўк ляснуў зубамі і знік.

– Вось з гэтым дык мы маглі б справіцца са сваімі дубінамі, – сказаў Віктар. – Шкада, што ён не напаў на нас. Яны нападаюць толькі тады, калі іх шмат.

Нарэшце хлопцы натрапілі на адзін абрыў, дзе з-пад пяску відаць была гліна. Накапалі яе і пайшлі назад.

Па дарозе зацікавіліся адной нарой.

– Мусіць, лісіная, – заўважыў Мірон.

– Мабыць, так, – сказаў Віктар, прыглядаючыся да нары і слядоў, – але штосьці яна крыху завялікая. Пашукаем навокал другіх выхадаў.

І сапраўды, у розных месцах знайшлі яшчэ тры выхады.

– Вернемся сюды і паспрабуем выкурыць яе дымам, – прапанаваў Віктар. – Адзін стане каля аднаго выхада і будзе пільнаваць, другі будзе выкурваць праз другі выхад, а рэшту завалім.

– Добра! – згадзіўся Мірон.

Аднеслі гліну і зараз жа вярнуліся да гэтага самага месца з агнём.

Каля ніжэйшай, шырокай дзіры падрыхтавалі вогнішча, для ліса пакінулі самы далёкі выхад, а рэшту засыпалі і запхалі ламаччам.

– Пачакай, – сказаў Віктар. – Трэба добра пашукаць, бо могуць яшчэ быць выхады. Тады ўся наша праца будзе дарэмнай.

Пасля доўгага стараннага шукання сапраўды знайшоўся яшчэ адзін выхад.

– Ну, цяпер можна пачынаць, – сказаў Віктар. – Ты раскладай агонь, а я там буду пільнаваць.

Мірон разгроб нару шырэй, глыбей, так, каб агонь быў пад верхнім пластом зямлі, і падпаліў. Калі разгарэлася, Мірон пачаў кідаць вільготнае старое лісце, трухлявае галлё. Густы дым распоўзся каля нары, але, здавалася, зусім не ішоў усярэдзіну.

Популярные книги

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына