Чтение онлайн

на главную

Жанры

Палескія рабінзоны
Шрифт:

Толькі ён прыстасаваўся лезці, як – бац! яму нешта па галаве ды як крыкне нехта над вухам! Зароў наш мядзведзь, шугануў убок, ледзь Мірона з ног не збіў і знік з вачэй. Напэўна можна сказаць, што мядзведзь нават і не бачыў, адкуль на яго звалілася бяда, але ён так спалохаўся, што адразу ў яго сапсаваўся жывот.

– Вось бачыш, якая простая справа! – урачыста прамовіў Віктар.

Мірон толькі плячыма паціснуў.

– Мусіць, толькі ў нас гэтак здараецца, – сказаў ён, – бо іначай людзі зусім не баяліся б мядзведзяў… А каб дастаць мёд, відаць, трэба спачатку выкурыць пчол дымам. Прыйдзецца ісці па агонь.

– Але спачатку пашукаем мядзведзя. Можа, у яго і другое вока выбіта, тады мы зможам забіць яго дубінамі.

– Каб было так, ён не ўцёк бы гэтак шпарка. Мусіць, бачыў.

Яны пайшлі ў той бок, куды пабег мядзведзь. Яго няцяжка было знайсці, бо ён пакінуў след ад сваёй раптоўнай хваробы… Праз некаторы час яны пачулі ў гушчары хруст, енк, нібы тузаніну. Падкраліся, зірнулі – курчыцца, валяецца мядзведзь, нібы яму трапілі ў жывот куляй. Калі ўбачылі гэта хлопцы, разам кінуліся да яго і пачалі малаціць дубінамі. Непрыемнае і цяжкое было гэтае «паляванне»… Нарэшце бездапаможны мядзведзь загінуў пад ударамі дубін. Хлопцы, засопшыся, паваліліся на траву.

– Мусіць, мы адзіныя ў свеце людзі, якім без ніякай зброі пашанцавала забіць мядзведзя, – прамовіў Мірон. – Такі выпадак варта запісаць у кнігу.

– Запісана ўжо, – адказаў Віктар. – У адной навуковай кніжцы я чытаў пра такое здарэнне: адзін паляўнічы заўважыў у аўсе мядзведзя. Той ляжаў на зямлі, нахіліўшы на сябе пук аўсяных каласоў, і спакойна ласаваўся імі. У паляўнічага стрэльба была набіта толькі шротам. Забіць мядзведзя шротам нельга, але паляўнічы захацеў хоць спудзіць яго, прагнаць з аўса і стрэліў проста ў паветра. Мядзведзь спалохаўся і «захварэў». Вось гэтак жа, як цяпер. А на другі дзень яго знайшлі за некалькі соцень крокаў мёртвым. Ён памёр ад перапуду. Я не думаю, каб і наш мядзведзь сканаў толькі ад перапуду. Але ў кожным разе гэта дапамагло нам справіцца з ім.

Як бы там ні было, а перад хлопцамі ляжала туша сапраўднага мядзведзя, здабыча, якой ганарыўся б кожны паляўнічы. Але як даступіцца да гэтай здабычы? Калі столькі пакуты было з зайцам і барсуком, то што будзе з мядзведзем?

– Хоць ты плач, гледзячы на багатую здабычу! – уздыхаў Мірон. – Трэба абавязкова дастаць каменняў.

– І зараз жа! – крыкнуў Віктар.

Але Мірон зрабіў «матэматычныя падлікі», па якіх выходзіла, што працу і час ім трэба размеркаваць інакш, чым яны думалі. Каменні шукаць, мусіць, прыйдзецца не адну гадзіну, нямала часу пойдзе, каб апрацаваць іх. А яшчэ разабраць мядзведзя, перанесці і ўпарадкаваць мяса. Апрача таго, трэба ж будзе за ўвесь гэты час і падсілкавацца.

– Адным словам, – скончыў свае падлікі Мірон, – сёння ўсё зрабіць мы не паспеем, не кажучы ўжо аб тым, што наш агонь за гэты час можа загінуць.

Праз некалькі хвілін два хлопцы валаклі па лесе мядзведзя. Адзін трымаў яго за правую пярэднюю лапу, другі – за левую, а мядзведзь ехаў па зямлі на спіне мордай наперад. Хоць і невялікі быў звер, але для галодных і аслабелых хлопцаў ён быў значным грузам.

– Колькі мы тут валачэм непатрэбнага цяжару, які добрыя людзі пакінулі б на месцы! – скардзіліся хлопцы.

У гэты дзень яны паспелі толькі набраць каменняў ды наладзіць іх «апрацоўку». У лесе пачулася лясканне, нібы хто брукаваў вуліцу. Праз некаторы час хлопцы ўжо мелі «нажы» і «сякеры» каменнага веку. Але ж якія гэта былі прылады! Хлопцы глядзелі на іх і казалі:

– Першабытны чалавек засмяяў бы нас, каб убачыў такія прылады.

– І ў музеі такіх не знойдзеш.

– Але мы не вінаваты, што крэменю няма.

– Мусіць, і з крэменю мы не здолелі б зрабіць так, як яны.

– А ўсё-такі ямчэй будзе, чым зубамі!

На другі дзень раненька ўзяліся за працу. Дапамагчы каменныя прылады дапамаглі, але толькі з удзелам сухога вострага кораня ды ўсялякіх іншых прыстасаванняў. У выніку атрымалі столькі мяса, што не ведалі, куды яго дзець.

– Што рабіць? – у роспачы казаў Мірон. – Без солі яно і тры дні не пратрымаецца.

– Тады трэба наесціся на запас, – не то сур'ёзна, не то жартам сказаў Віктар.

І сапраўды, яны так пад'елі, што ўвесь дзень і глядзець не хацелі на мяса.

– Зноў мы зрабілі памылку! – сказаў Мірон. – Нам трэба было напаследак гэтак наесціся. Тады і добра было б, што не хочацца есці. А цяпер свежае мяса дарма гіне.

– Давай тады акурым яго, – запрапанаваў Віктар.

– І то праўда! – суцешыўся Мірон. – Хоць без солі ўсё роўна доўга не будзе трымацца, але напэўна даўжэй, чымся так.

Змайстравалі з жэрдак козлы, скруцілі з лыка вяроўкі і павесілі шынкі.

– За адзін заход павесім і свае гаршкі, – сказаў Мірон, – мусіць, яны падсохлі ўжо.

Гаршкі ляжалі ў ямцы, выкапанай у пяску пад коранем дрэва. У цяньку яны падсохлі досыць добра і не мелі аніводнай шчарбіны. Прыладзілі і іх, але вышэй, чым мяса, каб да іх даходзіў толькі лёгкі дух.

– Рызыкоўная справа з гэтым чарап'ём, – мармытаў Мірон. – Трэсне – і ўсё прапала.

Стаянка прыняла зусім гаспадарчы выгляд. На дрэве вісела скура мядзведзя, на жэрдках акурваліся шынкі, каля вогнішча і будана ўвіхаліся жыхары.

– Акурат як у людзей! – радасна казалі хлопцы.

Пад вечар усё ж такі яшчэ пад'елі мяса і паляглі спаць у самым добрым настроі.

XVII

Зноў дарэмная спроба. – Апрацоўка запасаў. – Па мёд. – Гібель гаспадаркі. – Змаганне з роспаччу. – Звярыныя недаедкі.

Цяпер ужо можна было пачынаць пошукі дарогі. Першы дзень яны бадай увесь і патрацілі на гэтую справу. След бандытаў паказаў, што праход быў недзе за суседнім востравам. Значыцца, адразу адпадала патрэба шукаць за гэтым. За першы ж дзень яны добра агледзелі трэцюю частку ўсяго берага, які ім належала абследаваць. У адным месцы яны прасунуліся досыць далёка, аднак далей усё роўна была такая дрыгва, што прайсці праз яе і думаць нельга было.

Але хлопцы і не спадзяваліся на хуткі поспех і вярнуліся дадому, задаволеныя ўжо тым, што частка задачы выканана. У дарозе яны выкарыстоўвалі кожны выпадак, каб скубануць чаго-небудзь расліннага: ці аеру, ці шчаўя, ці сыраежку, ці якую зялёненькую лісцінку.

Популярные книги

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Ренегат

Губарев Алексей
4. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ренегат

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Последний попаданец 8

Зубов Константин
8. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 8

"Колхоз: Назад в СССР". Компиляция. Книги 1-9

Барчук Павел
Колхоз!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Колхоз: Назад в СССР. Компиляция. Книги 1-9

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала