Чтение онлайн

на главную

Жанры

Палескія рабінзоны
Шрифт:

– Ну і добра. А калі яны сунуцца, то ў нас жа ёсць чым сустрэць іх, – сказаў Віктар.

Калі скончылі з гэтай справай, пайшлі ўпарадкаваць свой лагер. Трэба было зрабіць усё так, як было раней.

– Раней тут рыба вісела, а цяпер – няма, – заўважыў Віктар.

– Гэта праўда, – задумаўся Мірон. – Дзе ж цяпер яе дастаць? Ты не памятаеш, колькі было?

– Рыбін з пяць. Але не можа быць, каб яны іх лічылі.

– Прыйдзецца тады павесіць некалькі рыбіных галоў і касцей. Можна ж падумаць, што іх птушкі

падзяўбалі, жукі, чарвякі з'елі.

І яны пачалі развешваць рыбу.

– Каб хто-небудзь убачыў, што мы робім, – смяяўся Віктар, – то, напэўна, падумаў бы: здурнелі хлопцы.

А калі павесілі рыбныя рэшткі, то прыпомнілі: у будцы ж была яшчэ і палова зайца. Але з ім справа вырашалася прасцей: зайца лёгка мог дакончыць кожны драпежнік.

– Трэба толькі крыху касцей параскідаць навакол.

– А таксама ўбраць лішнія мядзведжыя і казуліны косці, – дадаў Мірон.

Упарадкавалі косці. Потым прыпомнілі яшчэ, што чарапашына павінна валяцца каля будкі, як кінуў яе той бандыт.

Нарэшце ўзяліся за вогнішча.

– Здаецца, прыблізна было гэтак, – казаў Мірон, калі раскладаў галавешкі.

– А я ўсё-такі пазнаў бы, што тут нехта гаспадарыў, – прамовіў Віктар.

– І кожны пазнаў бы, каб тады спецыяльна прыгледзеўся, – усміхнуўся Мірон. – Але дзеля гэтага трэба было ўжо тады ўсё ведаць і прадбачыць.

Цяжэй было вырашыць пытанне з агнём. Пагасіць вогнішча, безумоўна, трэба. Трымаць на сваім назіральным пункце агонь, безумоўна, нельга. Няўжо зусім адмовіцца ад яго?

– Гэта немагчыма! – ускрыкнуў Віктар. – Адмовіцца ад агню, потам і крывёю здабытага, сваімі рукамі выгадаванага, захаваўшага наша жыццё! Я нават збіраўся ўзяць яго з сабой дадому, бо ў нас зусім не такі агонь, горшы.

– Таму, што лёгка здабыты запалкамі, – дадаў Мірон.

Пасля досыць доўгага абмеркавання вынеслі такую пастанову: знайсці такі дзікі куток, куды ніякаму бандыту не было б ахвоты соваць нос, і такі густы, каб і зблізку нельга было заўважыць у ім ні агню, ні дыму. Там і захоўваць агонь. І туды пасля дзённай варты прыходзіць спаць.

Узялі свой гаршчок, палажылі гарачага вуголля і пайшлі. Трымаліся бліжэй да возера, улічваючы, што ў гэты бок бандытам няма сэнсу ісці. Тут былі мясціны, куды і самі хлопцы ні разу не завітвалі. Калі яны зайшлі ў гушчар, Віктар узяў у руку рэвальвер і сказаў:

– У гэтых нетрах можна яшчэ напароцца на якога-небудзь насарога.

А праз хвіліну пачуўся такі тупат і грукат, нібы сапраўды імчыцца насарог. Не паспелі хлопцы апамятацца, як на іх наляцела вялікая рагатая жывёліна. Яна выгіналася, падскаквала і, здавалася, хацела растаптаць нашых герояў.

Мірон кінуўся ўбок, гаршчок вываліўся з яго рук. Віктар падняў рэвальвер, але жывёліна зачапіла яго бокам, і ён паваліўся на зямлю, стрэліўшы ў паветра. А пасля гэтага стрэлу нешта мільганула над галавой і зашуршала з другога боку. Тупат жывёліны зрабіўся раўнамерным і паступова аддаліўся. А праз хвіліну зноў усё было ціха, як і раней.

Хлопцы асцярожна паднялі галовы.

– Што ты бачыў? – запытаўся Віктар.

– Вярблюда.

– Не, без жартаў.

– Мусіць, нейкі алень ці лось, але чамусьці з гарбом.

– А ці ведаеш ты, што мы цяпер зноў заслужылі падзяку ад дзяржавы?

– Завошта?

– За тое, што выратавалі ад смерці лася.

– Якім чынам?

– Гэта быў ніякі не горб, а рысь. Драпежніца ўскочыла ласю на карак і, напэўна, загрызла б яго, каб не мой стрэл.

– Адкуль ты ўсё гэта ведаеш? – недаверліва спытаў Мірон.

– Хіба доўга зірнуць? Круглая кашэчая галава, кутасікі на вушах ды куртаты хвост – адразу можна пазнаць.

– Але ж, здаецца, і цябе зачапілі?

– Крыху штурханулі, але дарма: не кожнаму трапляецца так блізка пазнаёміцца з ласём.

– Вось табе і насарог! – засмяяўся Мірон.

– Толькі крыху не хапіла! – зарагатаў і Віктар. – Я цяпер ужо не здзіўлюся, калі сустрэнем і слана.

– Але наш гаршчок разляцеўся на кавалкі, – сказаў Мірон, збіраючы вугольчыкі.

– Тады спынімся тут. Калі тут жывуць такія звяры, дык, мусіць, гэта і будзе самае глухое месца.

Пад аховай шыракалапых елак расклалі яны вогнішча і доўга палілі, пакуль не набралася поўная яма жару.

– Заўтра яшчэ дадамо, а сёння пойдзем паспім апошнюю ноч у нашым родным будане.

XXI

Бясконцае чаканне. – На кухні. – Сонныя вартаўнікі.

Рашучы момант набліжаўся. Хлопцы хоць і храбрыліся, хоць і жартавалі, але кожны адчуваў, як унутры нешта дрыжыць. Ці прыйдуць яны ў гэты дзень? А можа, яны так сабе сказалі? А можа, прыйдуць праз тыдзень, праз месяц?

– Бывае ж на свеце так, што злейшых ворагаў прыходзіцца чакаць, як родных бацькоў! – злаваў Віктар.

– А можа, іх тут аж занадта набярэцца? Можа, у іх тут які бандыцкі з'езд прызначаны? – разважаў Мірон.

Як бы там ні было, а нічога не заставалася, як толькі чакаць.

На світанні пабеглі ў пушчу, падклалі ў свой запасны агонь дроў і са скурамі на плячах пайшлі на новае месца.

Ззаду застаўся асірацелы будан і халоднае вогнішча.

Забраліся ў свой арэшнік, парассцілалі скуры, натыкалі яшчэ сям-там галін, каб больш надзейна схаваць свой прытулак, і пачалі чакаць.

Спачатку ў іх было адчуванне, што бандыты вось-вось павінны з'явіцца. Але міналі гадзіна за гадзінай, усё ціха і спакойна было навакол, і хлопцам пачало ўжо здавацца, што іх «збаўцы» ніколі не прыйдуць.

Поделиться:
Популярные книги

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4