Чтение онлайн

на главную

Жанры

Палескія рабінзоны
Шрифт:

– Трэба, – пацвердзіў Мірон.

І зноў абодва засталіся ляжаць.

Зноў прайшло некалькі часу. Тады Мірон рашуча сказаў:

– Так нічога не выйдзе. Давай па камандзе: р-раз!

– Два! – падхапіў Віктар.

А «тры» не сказаў ні той, ні другі – так хацелася яшчэ хвіліначку паляжаць. Многа яшчэ прайшло такіх хвіліначак, пакуль, нарэшце, бадай абодва разам крыкнулі «тры», усхапіліся на ногі і пачалі распранацца.

Адзежы ўсёй разам было: дзве пары бялізны, двое штаноў, дзве верхнія кашулі, пара ботаў (Міронавы), пара чаравік (Віктаравы), скураная

куртка (Віктарава), суконная світка (Міронава), пара рваных шкарпэтак (Віктаравы), пара ануч (Міронавы) і дзве шапкі.

Ператрэслі кішэні і падлічылі ўсю сваю маёмасць наогул.

Віктар перш за ўсё ўхапіўся за свой табак. Зверху махорка зрабілася на кашу, а ад паперы нічога не засталося.

– Эх, шкада дабра! – уздыхнуў ён і асцярожна пачаў выцягваць сваё багацце і раскладаць яго на зямлі. – Дзе яго цяпер возьмеш?

– І добра! – сказаў Мірон. – Прынамсі, курыць адвыкнеш.

– Ну не, брат! Я лепш есці адвыкну.

– Цяпер для мяне гэта было б вельмі дарэчы, – спакойна прамовіў Мірон і выцягнуў з кішэні мокрую скарынку хлеба.

– Хлеб?! – падскочыў Віктар.

– Ціха, ціха! Ты ж толькі што казаў, што можаш не есці, абы махорка была. Выбірай – або хлеб, або махорка.

– Тады ліха з табой, не трэба, – пакрыўдзіўся Віктар.

Мірон таксама старанна палажыў сушыцца свой хлеб і нават сабраў усе крошкі.

Калі вытраслі ўсе свае кішэні, то ў абодвух насы апусціліся яшчэ ніжэй. Агульная маёмасць была: махорка, скарынка хлеба, аловак, адна насавая хустачка, восем рублёў семдзесят чатыры капейкі грошай і чатыры мокрыя запалкі ў расплясканым мокрым карабку.

– Нават запалак не маеш! – упікнуў Мірон. – Адзін выпадак трапіўся ў гісторыі чалавецтва, калі курэц мог быць карысным для грамадства, ды і то…

– Запалак я меў досыць, але яны з усімі іншымі рэчамі былі ў торбе, якую ты пусціў па вадзе, – агрызнуўся Віктар. – А вось у цябе нават ножыка няма.

– Дык і ён жа застаўся ў маёй торбе, – панура адказаў Мірон.

Але спрачацца не было часу. Яны знайшлі клін чыстай вады, выпаласкалі ўсё сваё адзенне і ў чатыры рукі выкруцілі так, што ў ім, здаецца, не толькі вады, але і жывой мясціны не павінна было застацца. Развесілі на сонцы, а самі селі ў пяску пад карэннямі вялікай хвоі. Скардзіцца на холад яшчэ нельга было, але сонца няўхільна апускалася, а адзежа сохла марудна. Беражна расклалі на сонцы і ўсю іншую маёмасць, асабліва запалкі.

– А табе не даводзілася ўжываць высушаныя запалкі? – пытаўся Мірон. – Ці гараць яны?

– Не даводзілася.

– Вось бачыш: такая простая рэч, а ты не ведаеш.

– А ты?

– Дык я ж не куру.

– Гэта ж не толькі для курэння патрэбна. Эх ты! – паківаў галавой Віктар. – Разважаць толькі любіш.

Віктар увесь час скоса пазіраў на хлеб. Не цярпелася і Мірону. Узяў ён вільготны кавалак, разламаў напалам, працягнуў Віктару. З'елі гэты кавалак і яшчэ больш захацелі есці.

– Каб ведаў, лепш бы зусім не еў, – бурчаў Віктар.

– Прывыкай, браток, не тое яшчэ будзе, – суцешыў Мірон.

– Хоць бы закурыць, – прамовіў Віктар, гледзячы на сваю махорку.

– Добра і так, – сказаў Мірон.

Дагэтуль яны неяк не мелі часу падумаць пра свой далейшы лёс: кожную хвіліну перад імі стаяла бліжэйшая, непасрэдная справа. Цяпер жа, калі сядзелі галышом пад дрэвам і чакалі, пакуль высахне адзежа, яны маглі больш падумаць пра заўтрашні дзень.

– А што, калі нам некалькі дзён давядзецца валэндацца тут, пакуль выберамся? – разважаў Віктар.

– О, гэта было б вялікім шчасцем! – прамовіў Мірон.

– Дзякую за гэткае шчасце! – чмыхнуў Віктар. – А есці што будзеш? Можа, яшчэ з голаду зойдзешся.

– Вось таму я і лічу за шчасце пабадзяцца некалькі дзён, а не тыдняў ці месяцаў, – панура сказаў Мірон.

– Можа, скажаш яшчэ – стагоддзяў, – усміхнуўся Віктар.

– І гэта можа быць, – сур'ёзна адказаў Мірон. – Нашы косці могуць знайсці і праз некалькі стагоддзяў!

– Эх ты, нуда хадзячая! – скрывіўся Віктар. – Табе на печы б сядзець, а не пускацца ў падарожжа. Чуў я шмат разоў, як людзі блудзілі па лясах, але не чуў аніводнага разу, каб у нашых лясах гэтак хто-небудзь загінуў. Гэта табе не бразільскія лясы, не афрыканскія пушчы.

– Чаго ты пнешся? Магу цябе запэўніць, што я таксама не вельмі прагну тут загінуць, – апраўдваўся Мірон.

– Ну, дык няма чаго рыхтавацца да смерці! – адрэзаў Віктар.

Хоць сонца яшчэ свяціла, але ўжо не грэла. Доўгія цені паступова пакрывалі светлыя мясціны. Хлопцы адчулі холад.

– Нічога не зробіш, прыйдзецца надзяваць сырую адзежу, – уздыхнуў Мірон.

– Дармо! Дасохне на целе, – бадзёрыўся Віктар.

Калі яны адзеліся, Віктар неяк нерашуча сказаў:

– Можа, пойдзем далей?

– Куды ты цяпер пойдзеш? – адказаў Мірон. – Нават па знаёмай дарозе рызыкоўна пускацца ў такі час. А гэтак мы напэўна праблытаемся ўсю ноч дарэмна. Наўрад ці блізка ў гэтых месцах ёсць паселішча. Якім бы ні было чынам, а прыйдзецца тут пераначаваць.

За ўвесь сённяшні дзень гэта было адзінае пытанне, па якім не адбылося спрэчак паміж таварышамі. Пачалі рыхтавацца да начлегу. Зрабілі сабе логава ў сухім пяску між карэнняў, падгарнулі сухога лісця і шыльніку.

Нарэшце надышоў самы вялікі, урачысты і адказны момант – здабыванне агню. Сэрцы ў хлопцаў застукалі мацней, рукі дрыжалі. Мусіць, з такім самым пачуццём тысячагоддзі назад у якім-небудзь першабытным храме людзі прыступалі да здабывання свяшчэннага агню.

– Ці высахлі яны?

Памацалі з усіх бакоў – здаецца, высахлі.

Чыркнуў Віктар раз, другі – нічога… Толькі белы след застаўся на карабку.

– Мусіць, не досыць высахлі, – сумна сказаў Мірон. – Болей псаваць не варта.

– Мая кашуля ўжо высахла, я палажу іх пад паху, – сказаў Віктар.

А пакуль што прытуліліся ў сваім логаве без агню.

II

Першая ноч. – Начная дужанка. – Заяц, які дзюбаецца. – Апошнія запалкі. – Дадому.

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Измена. Я отомщу тебе, предатель

Вин Аманда
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Измена. Я отомщу тебе, предатель

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Подчинись мне

Сова Анастасия
1. Абрамовы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Подчинись мне