Чтение онлайн

на главную

Жанры

Палескія рабінзоны
Шрифт:

– Давай вычарпаем ваду шапкамі, – прапанаваў Мірон.

– Ды нічога іншага не застаецца, – згадзіўся Віктар. – Толькі баюся, што ты пачнеш варочацца, як мядзведзь, і перакуліш лодку.

– А я баюся, каб яна не перакулілася ад руху твайго языка, – спакойна сказаў Мірон і, зняўшы шапку, пачаў вычэрпваць ваду.

Зараз жа далучыўся Віктар, і вада хутка была вычарпана. Можна было ехаць далей.

– А да таго лесу, мусіць, далёка, – прамовіў Мірон.

– А што, можа, спалохаўся? Можа, назад хочаш ехаць? – упікнуў Віктар.

– Каб

толькі ты не спалохаўся, – насмешліва адказаў Мірон.

– Ну, гэтага, брат, не дачакаешся! – свіснуў Віктар. – Першы раз па моры еду.

– Толькі карабель наш псуе падарожжа, – уздыхнуў Мірон.

– А ты сядзі спакойна, і ўсё будзе добра, – сказаў Віктар і ўзяўся за вясло.

– Ды навошта ты зноў становішся? – крыкнуў Мірон. – Дай лепш буду я, а ты адпачні.

– Паглядзім, – усміхнуўся Віктар і аддаў вясло.

Мірон асцярожна, але цвёрда прыладзіўся на каленях і пачаў веславаць.

– Ну, і якая ж розніца? – засмяяўся Віктар, – Ты на каленях стаіш нават вышэй, як я на нагах.

– Розніца ёсць, – сур'ёзна адказаў Мірон. – Цэнтр цяжару ніжэй, калі памятаеш фізіку.

– Наўрад ці сам ты ведаеш, дзе ў цябе цэнтр цяжару, – нездаволена буркнуў Віктар.

Асцярожна, мерна і моцна гроб Мірон, і човен пасоўваўся досыць шпарка. Вось наблізіліся першыя кусты, часам сухі чаротнік вытыркаўся з-пад вады: значыцца, скончылася возера і пачаўся бераг. Але праз некаторы час зноў выехалі ў другое, меншае возера.

– Бач, як яно тут – па некалькі азёраў ідзе, – заўважыў Віктар.

– Гэта яшчэ невядома. А можа, гэта толькі балота? Хто яго цяпер разбярэ? – сказаў Мірон.

Нейкі белаваты струмень, нібы рака, перасек ім дарогу і пачаў адносіць човен убок. Мірон упарта стаў з ім змагацца.

– Сцеражыся! – раптам крыкнуў Віктар.

На іх нёсся вялізны, рагаты корч. Сутычка была немінучая: праскочыць з такім нязграбным чоўнам было ўжо нельга.

– Кладзіся! – крыкнуў Мірон і сам прыціснуўся да дна.

Потым працягнуў наперад вясло, упёрся ў корч і паступова пачаў паслабляць руку, каб зменшыць штуршок. Корч не стукнуўся аб човен, але затое яны сашчапіліся і далей паплылі ўжо абодва разам.

– Вось прынесла яго ліха на нашу галаву! – злаваў Віктар. – Як жа цяпер ад яго адчапіцца?

– Пачакай, не гарачыся толькі, адчэпімся, – спакойна сказаў Мірон і паступова, павольна вызваліў човен.

Мінулі азярцо, зноў пайшлі кусты. Часам яны здаваліся астравамі, а калі човен пад'язджаў бліжэй, то мог праехаць праз іх проста па вадзе. Трапляліся і больш вялікія дрэвы: бярэзінкі, алешыны, нават елкі.

Наперадзе, ужо недалёка, вызначаўся густы, сіні бор.

– А ён, здаецца, стаіць высока, на сухім месцы, – сказаў Віктар і ціхенька ўстаў, каб паглядзець. – Хочацца ногі выпрастаць, здранцвелі зусім.

– Ды пачакай ты, не ўставай, зараз прыедзем, – сказаў Мірон, але і сам не ўтрымаўся, прыпыніўся і пачаў прыглядацца.

– Здаецца, там нібы пясчаны ўзгорак відаць, – прамовіў ён, гледзячы з-пад рукі.

А

човен тым часам наехаў на вір. Не паспелі хлопцы звярнуць на яго ўвагу, як ён панёс іх убок і стукнуў аб альховае дрэва. Штуршок быў невялікі, і нічога б не здарылася, каб абодва хлопцы сядзелі на дне. А цяпер – Віктар адразу паляцеў у ваду, пад алешыну.

– У-ух! – крыкнуў ён не то ад жаху, не то ад неспадзеўкі, не то ад холаду. Мусіць, ад усяго разам.

А човен ад яго руху так захістаўся ды закруціўся, што Мірон ледзь уседзеў, ухапіўшыся рукамі за бакі яго. Але пры гэтым ён выпусціў з рук вясло. Струмень падхапіў бездапаможны човен і панёс яго далей, да другой алешыны. Падплываючы да яе, Мірон перахіліўся цераз борт і ўчапіўся рукамі за галіну. Тут ён адчуў, што човен нібы выслізгвае з-пад яго. Трымаючыся за галіну бадай што над вадой, Мірон стараўся падцягнуць да сябе човен нагамі, але скончылася гэтая справа тым, што галіна абламалася, хлопец паляцеў у ваду дагары нагамі, а човен, атрымаўшы апошні штуршок і паварочваючыся ў розныя бакі, жвава панёсся наперад. Пакуль Мірон зноў учапіўся за дрэва ды агледзеўся, човен быў ужо так далёка, што дагнаць яго не было ніякай магчымасці, тым больш чалавеку адзетаму і абутаму.

Усё гэта адбылося так хутка, што Віктар, які таксама выбіраўся з вады і ўзлазіў на дрэва, нават не заўважыў, што робіцца за яго спіной, тым больш што Мірон за ўвесь гэты час не падаў аніводнага гуку.

Азірнуўся Віктар – ні чоўна, ні Мірона няма! Што за дзіва такое?

– Міро-о-он! – гукнуў ён.

– Ну! – адгукнулася зусім блізка.

– Дзе ты?

– Тут!

Глянуў Віктар – і вачам сваім не верыць.

– А дзе ж човен?

– Не ведаю.

– Як жа так?

– Ды так. Паплыў.

– Што ж гэта такое? – у роспачы крыкнуў Віктар.

– Прыгода, – спакойна азваўся Мірон са свайго дрэва.

– Што ж ты нарабіў?

– А можа, гэта ты нарабіў?

– Ты ж у чоўне застаўся!

– Хацеў бы я паглядзець, як ты застаўся б, каб цябе так штурханулі, – адказаў Мірон.

Так спрачаліся яны, пакуль не прайшло першае ўражанне ад няшчасця. Ніхто нікога сур'ёзна не вінаваціў, ды і карысці ніякай ад гэтага не было б, але ж трэба было па прывычцы аднаму аднаго папікнуць. І толькі пасля таго сталі яны абмяркоўваць, як выйсці са становішча.

А становішча было такое, што ім нікуды нельга было падацца, апрача таго лесу, што віднеўся наперадзе за кіламетр ці трохі болей. Невядома, ці здолелі б хлопцы праплысці такую адлегласць у адзежы, у сцюдзёнай вадзе, каб гэта была рака ці возера. А на залітым вадою балоце яны мелі шмат «станцый» для адпачынку – дрэвы, кусты і проста неглыбокія мясціны.

Было каля поўдня. Неаглядная водная прастора іскрылася на сонцы. З захаду ледзь дыхаў цёплы ветрык. Вада ціхенька плюхалася каля дрэў. Уверсе са свістам праляцелі дзве качкі. Сонца прыемна сагравала мокрае адзенне хлопцаў. Настрой у іх палепшыўся, асабліва ў Віктара. Ён нават пачаў жартаваць:

Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13