Паміж "А" і "Б"

на главную

Жанры

Поделиться:

Паміж "А" і "Б"

Паміж А і Б
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

“Раскатурхайце вы гэтага парушальніка…”

А мяне адзін раз па тэлевізары паказвалі! Гэта было, калі я яшчэ ў дзіцячы садок хадзіў. Ведаеце, у той самы, што пры выхадзе з парку.

Аднойчы да нас у садок прыйшла нейкая цётка з круглымі акулярамі на носе. Цётка сказала, што па тэлевізары будуць паказваць канцэрт з нашага дзетсаду, але пакажуць толькі адораных дзяцей, а астатнія павінны сядзець вакол і рабіць выгляд, што ім вельмі весела. І ні ў якім разе не шумець, а толькі пляскаць у ладкі.

Я, канешне, аказаўся

неадораным і патрапіў у тую кампанію, якая сядзела ўздоўж сцен і ўсяляк удавала, што ім вельмі весела. Нарэшце мне гэта надакучыла. І калі я ўбачыў, што тэлекамера нацэлілася наўпрост на мяне, імгненна ўстаў на рукі, прайшоў колькі крокаў, спрытна ўскочыў на ногі, усміхнуўся і пачаў тэатральна кланяцца. Як сапраўды артыст. Тэлекамера ўсё яшчэ глядзела на мяне, і мне нават здалося, што я чую, як апладзіруюць гледачы, якія сядзяць дома ля сваіх тэлевізараў.

Але вось тэлекамера зірнула ўжо на сапраўднага адоранага дзіцёнка, а цётка ў круглых акулярах адцягнула мяне ўбок і сказала, што калі я, Валерка Карабухін, буду зрываць перадачу, то яна не ведае, што са мной зробіць.

Гэтак мяне адзін раз паказвалі па тэлевізары.

І ўвогуле, тады, калі я быў маленькім, перадачы ў сто разоў цікавешыя былі, чым цяпер.

Вось фільм паказвалі — я такіх фільмаў даўно не бачыў. Там нашы за шпіёнам гналіся. Спярша на кані, потым на машыне… А шпіён усё роўна ўцёк. Паспеў у самую апошнюю хвіліну ўчапіцца за верталётную лесвіцу — і ўцёк. Але туфель шпіёнскі — ён яго ў спешцы згубіў — трапіла ў рукі следчага. І той — ніколі б не паверыў, калі б сам па тэлевізары не бачыў — па туфлі знайшоў шпіёна. Ён удзень і ўночы вывучаў туфель, быццам гэта была кніга “Праз дваццаць гадоў”. І неяк заўважыў на падэшве след цыгарэты, іншаземнай, канешне.

Следчы адразу ўзбадзёрыўся, згаліў бараду, якая ў яго за гэты час вырасла, бо ён цэлы месяц, нікуды не выходзячы, гарбеў над туфлем, і пазваніў начальніку.

— Барк у нас у руках.

І вось Барк спакойна сабе рушыў па алеі парку і дыміў цыгарэтай. Выкурыў, плюнуў на яе і прыціснуў абцасам да асфальту. А следчы з-за кустоў:

— Рукі ўгору, Барк, ён жа “лялька”, ён жа — “спадарыня”! Пралічыліся? Нашы людзі кідаюць недакуркі ў сметніцу. Зразумела?

Барк спалатнеў і ўзняў рукі.

Так, фільм быў — не адцягнуць ад тэлевізара!

А цяпер — нудота… Мама кажа: “Правільна, так і трэба. Разумныя людзі на студыі працуюць, у саміх, напэўна, дзеці ёсць. Нудныя перадачы для таго пускаюць, каб дзеці самі выключалі тэлевізар і садзіліся за ўрокі або дапамагалі мамам па гаспадарцы”.

Можа, мама і мае рацыю, але ўсё адно нудна. Як у нас на зборах. Вось нядаўна збор быў. Называўся ён “Для чаго мы вучымся?” Дзіўныя людзі — “для чаго мы вучымся?” Нібыта незразумела! Для мам, каб яны ганарыліся намі, калі мы атрымліваем пяцёркі, і для настаўнікаў, каб яны нам тыя пяцёркі ставілі…

Для чаго ж яшчэ?

Галка Наважылава — гэта наш старшыня рады атрада, — расцягваючы словы, сказала: “Абавязкова прыйдзі, Карабухін, цябе разбіраць будзем”. Яна ўсіх у класе па прозвішчы называе, для самавітасці.

Я, па шчырасці, здрэйфіў. Таму што двоек у мяне — не адна, не дзве, а разы ў тры больш. Гальштук дастаў, гладзіў яго доўга, ледзь ён у мяне не згарэў. Прыйшоў у залу, ціха сеў з краю, ціха гляджу і слухаю.

А на сцэне вось што адбываецца. Выходзяць дзяўчаткі і па шпаргалках — а яшчэ выдатніцы — бойка шпараць даклады: “Вучэнне — святло, а невучэнне — цемра”, “Пяцёркі — нашы пуцяводныя зоркі”, “Веды — нашы крылы”… І ўсё так гладка і зграбна. А пра нас, пра двоечнікаў, ані слова, ані паўслова, ну зусім анічога не кажуць. Вось, думаю, любата…

А даклад ідзе за дакладам, і ўсе такія доўгія… І адчуваю я, што павекі мае зліпаюцца, а галава так і хіліцца да спіны рыжага Ўладзькі Шлыка, што сядзіць наперадзе мяне.

Заснуў я, спадары! А скажу я вам па сакрэце, уначы я храплю жудасна. Нават мама, звыклая да майго храпу і свісту, і тое часам спалохана падхопліваецца і лаецца:

— Сумлення ў цябе няма. Цэлы дзень на нагах, дай хоць уначы адпачыць.

Я кажу:

— Я больш не буду, мама. — І засынаю.

Дык вось, на зборы, акурат калі наш акулярнік — Лёнька Аляксандраў з трыбуны сказаў: “У нас ёсць асобныя вучні, якія не зусім разумеюць, як неабходныя веды нам, тым, хто ідзе на змену нашым бабулям і дзядулям, нашым бацькам, дзядзькам і цёткам”, - акурат у гэты момант з майго рота вырваліся першыя хрыплыя гукі.

Гэта было як сінгал горна, які будзіць на зары піянерскі лагер, як школьны званок, што весела і бесцырымонна перарывае нудлівы ўрок! Усе радасна паўскоквалі, сталі паказваць на мяне пальцам і рагатаць.

Але мне пра гэта потым расказалі. А тады я нічога не чуў і не бачыў і толькі сваё “хр-р-р!” прадаўжаў.

Тут Галка Наважылава як зыкне:

— Раскатурхайце вы гэтага парушальніка!

Я адразу прачнуўся, абвёў позіркам аднакласнікаў, якія заліваліся рогатам, панурыўся і пашкандыбаў да выхаду.

А мне наўздагон Лідзія Іванаўна, класная:

— Карабухін, каб заўтра быў у школе разам з маці!

Прыватнаўласніцкая рэйка

Вы, спадары, хочаце даведацца, што было пасля збору?

Ой, спадары, не пытайцеся. Пасля збору быў яшчэ адзін збор.

Наша важатая Кіра сказала:

— Трэба асудзіць Карабухіна.

Я спытаў:

— На колькі?

Важатая Кіра не зразумела:

— Што на колькі?

— Я хачу спытаць, на колькі гадоў мяне асудзіць?

Важатая Кіра ўся спалатнела.

— Ты, Валерый, ніяк не навучышся весці сябе па-людску.

Важатая Кіра — з 10 “А”. Іх там цэлы клас рыхтуюць у важатыя, вучаць, як знаходзіць падыход да дзяцей, то бок да нас. І, напэўна, Кіры ўнушылі: “З дзецьмі патрэбна строгасць, інакш яны на шыю сядуць”. Або штосьці накшталт таго. Вось яна і прымяняе свае веды на практыцы.

— Дарагія мае, хто хоча выступіць? — хадзіла па радах і тармасіла ўсіх важатая Кіра. Потым павярнулася да Галкі Наважылавай:

Комментарии:
Популярные книги

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Иван Московский. Первые шаги

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать