Паміж "А" і "Б"
Шрифт:
Тады яны кажуць: “Вучыся добра; без ведаў, сам ведаеш, зараз нікуды”. Я ківаю: правільна, нікуды.
У мамы ёсць вялікая страсць — крыжаванкі. Калі яе чымсьці можна супакоіць, дык толькі крыжаванкамі. Канешне можна яе суцешаць пяцёркамі па паводзінах, але гэта складаней. Крыжаванкі здабыць куды лягчэй. Трэба зайсці да знаёмых хлопцаў, выдзерці апошнія старонкі ў двух-трох часопісах, і ўсё будзе ў парадку.
Так на гэты раз я і зрабіў.
З кіпай крыжаванак на стале я чакаў прыходу мамы.
Калі яна прыйшла,
У канцы мама сказала:
– І калі ты ўжо будзеш паводзіць сябе, як усе? Ну калі?
Я падышоў і абняў яе за плечы.
— Усё будзе добра, мама. Вось паглядзі — новыя крыжаванкі. Ты іх яшчэ не разгадвала.
— Якія? — страпянулася мама.
Яна тут жа ўнурылася ў крыжаванкі.
— А я буду рабіць урокі, мама, — заклапочана ўздыхнуў я. — На заўтра процьму задалі.
— Так, так, рабі ўрокі, - не адрываючыся ад крыжаванак, прамармытала мама. Потым яна закінула галаву і рассмяялася: — Зноў падкупіў мяне?
— Але ты і праўда любіш разгадваць крыжаванкі. — Я таксама ўсміхнуўся.
— Люблю, люблю. Рабі ўрокі, не адрывайся.
Колькі часу мы маўчым. Я спрабую разабрацца ў задачцы, а мама ў крыжаванцы.
— Прабач мяне, Валерый, — кажа мама. — Як называецца прыбор, што вызначае хуткасць пад’ему і спуску самалёта? З дзевяці літар.
— Не ведаю, — я пацепваю плячыма.
— Так, вельмі цікавыя крыжаванкі, - кажа мама і ідзе на кухню. Я слухаю, як яна стукае каструлямі, і думаю, што сапраўды ўсё будзе добра. Я пачну добра вучыцца, стану менш валяць дурня, і наогул — хутка зіма.
Што ўмее новенькая
Я велімі люблю гэта. Прачнешся, зірнеш раніцай у акно, а ў двары ляжыць снег. Уначы выпаў. Учора яшчэ была слота, гразь, дождж ішоў, а сёння ўсюды снег.
І ты ідзеш па снезе і асцярожна ставіш ногі, але не таму, што баішся запэцкацца, як тады, калі ты тупаеш па калюжынах, а таму, што гэта першы снег і з ім трэба быць асцярожным.
Часта так здараецца, паляжыць снег пару гадзін, а потым знікае, быццам яго і не было. І становіцца так сумна, быццам ты сябра страціў ці ножык, выдатны ножык прамяняў на якую-небудзь лухту. Таму трэба глядзець у абодва акны нашага класа, каб не прамаргаць той хвіліны, калі пачынае раставаць першы снег. Таму што калі ты гэта бачыш, ты адчуваеш, што снег яшчэ вернецца. Снег хітруе, праз два дні ён зноў выпадзе, нікуды не дзенецца.
Але сёння мне прыходзілася туга. Я павінен быў назіраць у абодва акны за снегам, і яшчэ глядзець на Сцяпана Аляксандравіча, які тлумачыў новы ўрок, і на маю суседку па парце Іру Галубіцкую.
Яна з’явілася ў нашым класе толькі сёння. Яе прывяла Лідзія Іванаўна. Новенькая ўвайшла ў клас так рашуча і смела, што атрымалася, быццам не яе прывяла Лідзія Іванаўна, а яна прывяла Лідзію Іванаўну.
— Вось, сябры, новенькая, — сказала наша класная. — Яна будзе вучыцца з вамі. Завуць яе Іра, прозвішча Галубіцкая. Іра — выдатніца і добрая спартсменка. У яе разрад па гімнастыцы.
– І яшчэ я граю на фартэп’яна, — ганарліва сказала новенькая.
— Правільна, і яшчэ Іга грае на фартэп’яна, — паўтарыла Лідзія Іванаўна.
— Ого! — падумаў я ўслых.
— Што ты гэтым “ого” хочаш сказаць, Карабухін? — назадаволена спытала класная.
— Я хацеў спытацца, калі мы можам паглядзець, як яна грае, — сказаў я.
— Ты, напэўна, хлопчык, хочаш даведацца, калі вы зможаце пачуць, як я граю, — з’едліва спытала новенькая.
— Пачуць я магу і па радыё, а я ўбачыць хачу, — не здаваўся я.
— Хопіць, Карабухін, — абарвала мяне класная. — Каб ты найменш балаболіў, я пасаджу да цябе Іру.
Вось так аказалася ў мяне суседка.
— Перастань зіркаць па баках, Карабухін, — пачуў я голас Сцяпана Аляксандравіча і ачуўся. — Зноў потым будзеш казаць, што нічога не зразумеў.
Я проста ўспацеў ад таго, што стараўся ўсё ўбачыць. Я вырашыў, што буду глядзець толькі на Сцяпана Аляксандравіча.
Не варушачыся, я слухаў настаўніка, і тут над маім вухам раздалося:
— Ах! Снег растаў. Як шкада.
Я зірнуў у акно і абамлеў. Снег нібы карова языком злізала. Толькі брудныя струменьчыкі цяклі па асфальце. Я рэзка павярнуўся да маёй суседкі — што яна разумее, гэтае дзеўчынё, у першым снезе! Але твар у Іры быў нейкім задумлівым і сумным.
Пасля ўрокаў аказалася, што Іра жыве ў адным доме з намі. І мы ўтраіх — я, яна і Сёмка — патупалі па вуліцы.
— Мне так не падабаецца гэтае надвор’е, — цягнула новенькая. — У нас у Сібіры ведаеце якая зіма! Мароз такі, што птушкі на ляту замярзаюць.
— У нас таксама неблагія зімы, — суцешыў Сёмка Іру. — Праўда, Валерка?
Ён ішоў з новенькай наперадзе, а я за імі, і таму Сёмка ўвесь час абарочваўся.
– І на лыжах вы катаецеся? — спытала новенькая.
— Яшчэ як, — шумна выдыхнуў Сёмка. — Асабліва Валерка файна катаецца. Праўда, Валерка?
Я яшчэ раз змог палюбавацца на дабрадушную Сёмкаву фізіяномію. Іра толькі злёгку павярнула галаву.
— Да пабачэння, хлопчыкі, - сказала яна каля дома. — Да заўтра.
— Да пабачэння, — таропка сказаў Сёмка.
Я злёгку нахіліў галаву. Я памятаў, што ў нейкім фільме так горда развітваўся адзін граф. Не ведаю чаму, але мне раптам захацелася паказаць, што я таксама нешта цямлю ў гэтых самых. велікасвецкіх манерах.
Новенькая паглядзела на мяне доўгім паглядам, усміхнулася і ўбегла ў пад’езд.
— Якая дзяўчынка! — Сёмка закруціў галавой. — Яна ў 25-й кватэры жыве. У яе бацька маёр.
— Ужо паспеў усё выведаць? — сярдзіта спытаў я. — Может, ужо і закахаўся? — Не ведаю чаму, але Сёмка мяне сёння злаваў.