Паміж "А" і "Б"
Шрифт:
Сябры рабаўніка пабляднелі. І ён сам, здаецца, трохі збаяўся.
— Ну, дык хто першы? — спытаў я.
Дзяўчаткі перасталі хіхікаць і пачалі шушукацца
— А гэта не вельмі небяспечна? — занепакоілася Іра.
— Гледзячы для каго, — я з ранейшай усмешкай глядзеў на рабаўніка.
Ён аказаўся смелым хлопцам.
— Я — першы, — сказаў выкрадальнік.
Мы пад’ехалі да накатанай лыжні. Рабаўнік памарудзіў крыху, а тады рэзка адштурхнуўся і паляцеў долу. Над трамплінам
Сябры выкрадальніка марак трыумфавалі, нібыта гэта яны з’ехалі са стромага схілу.
— Малайчына, — сказаў я.
Ён выдатны лыжнік, гэты рабаўнік. Нават неяк расхацелася яго біць.
— Хто наступны? — ветліва спытаў я.
Сябры рабаўніка адводзілі вочы ад маёй усмешлівай фізіяноміі.
— Я наступны, — сказаў я. Я скаціўся лёгка, плаўна — такія рэчы я раблю проста.
Неўзабаве я быў побач з усмешлівым выкрадальнікам марак.
— Для першага разу някепска, — пахваліў я яго.
— А яны што, баяцца? — спытаў рабаўнік пра сваіх сяброў.
— Дрэйфяць. Хадзем наверх.
Каб зноў трапіць на горку, трэба было абысці лясок, дзе сядзеў у засадзе Сёмка.
Як толькі Сёмка нас убачыў, ён адразу рвануўся да рабаўніка. Той усміхнуўся і зірнуў на мяне. Мой твар быў каменным.
Рабаўнік усё зразумеў.
— Аддай маркі, гад! — закрычаў Сёмка.
— Спакойна, пацярпелы. — Я падняў руку. — Падсудны ўжо раскаяўся і добраахвотна верне нам маркі.
— Няма ў мяне ніякіх марак! — закрычаў рабаўнік. — Чаго прычапіліся?!
— У такі цудоўны сонечны дзень не хацелася б кагосьці біць, — з пафасам сказаў я. — Не, зараз хочацца дэкламаваць вершы. “Мороз и солнце, день чудесный.»
Тут рабаўнік паспрабаваў уцячы. Ён занёс лыжу, каб развярнуцца, і тады я штурхнуў яго. Рабаўнік паваліўся тварам у снег.
Сёмка, які паспеў пазбавіцца ад лыж, ускочыў яму на спіну. Я падаспеў на дапамогу.
— Аддасі маркі? — крычаў Сёмка. — Аддасі, гад?
Ніколі я не бачыў майго сябра такім раз’ятраным.
Рабаўнік паспрабаваў вырвацца, але яму заміналі лыжы, Сёмка і я.
— Не аддам! — закрычаў ён. — Няма ў мяне іх!
— Хлусіш! — сказаў я. Мяне гэты бледны злодзей ужо развар’яваў. Вось сволач, украў у чалавека маркі і не думае сазнавацца.
Мы прыціснулі рабаўніка да зямлі і сталі карміць яго снегам. Ён выкручваўся, лямантаваў. Але некалькі порцый халоднага снегу хутка ахаладзілі яго гарачнасць.
— Ладна, аддам. Увечары прынясу ў краму, — нарэшце прамармытаў ён.
Я паматаў галавой.
— Мы зараз устанем і пойдзем разам да цябе дамоў.
Ён марудна пацёгся ўперадзе. Мы з Сёмкам не адставалі. Такім тыпам я ніколі не давяраю.
Рабаўнік жыў недалёка ад парку ў дзевяціпавярховым доме з чырвонымі балконамі і з такой штуковінай на даху, падобнай на птушку, якая прысела адпачыць.
— Пачакайце мяне тут, я зараз вынесу, — сказаў рабаўнік.
— Не выйдзе. — Я прама глядзеў яму ў вочы. — Пакладзі свае лыжы. Сёма іх пасцеражэ, ён хлопец сумленны, не тое што некаторыя. А мы ўдвух пойдзем да цябе.
Калі мы падымаліся на ліфце, я сказаў:
— Калі ты будзеш валяць дурня, мы скажам Сёмкаваму дзядзьку — ён начальнік міліцыі. Зразумеў?
Да выкрадальніка ўсё дайшло. Ён уручыў Сёмку альбом. Мой сябар схапіў яго і, ззяючы, стаў разглядаць маркі.
Я шпурнуў рабаўніку яго лыжы (дарэчы, выдатныя, эстонскія) і даў на развітанне кухталя ў спіну.
— Яшчэ раз пападзешся, пятнаццаці сутак не мінуць. Гэта я табе абяцаю, Валерка Карабухін.
Я паціскаю плячыма
Як толькі празвінеў званок, я схапіў сваю сумку і памкнуўся да дзвярэй.
— Ты куды? — спыталася важатая Кіра. Яна паўстала на парозе і перагарадзіла мне шлях.
Я кінуўся ўбок, але ўцячы не ўдалося.
— Ты куды, Карабухін? — паўтарыла важатая.
— Ды я. — Некалькі секунд я кумекаў, як выкруціцца. — Разумееце. Вы слухалі раніцай радыё?
— Слухала, — адказала важатая Кіра.
— Дык вам, значыць, вядома, што сёння павінна спусціцца на Месяц аўтаматычная станцыя?
— Ну і што з гэтага?
— Як што з гэтага? — шчыра здзівіўся я. — Як гэта без мяне адбудзецца? Я павінен усё бачыць.
— Нічога, — сказала Кіра. — Дзесяць хвілін ты і твая станцыя пацерпяць.
Яна счакала, пакуль я сеў на месца, потым падышла да стала і абаперлася аб яго рукамі.
— Сябры, — сказала важатая Кіра, — пачалася трэцяя чвэрць. Яна самая доўгая, але і самая кароткая, бо калі паспееш выправіць дрэнныя адзнакі, то застанешся на другі год. Мы павінны наладзіць шэфства над вучнямі, што адстаюць.
— А мы дапамагаем адно аднаму, — раздаўся нейчы голас.
— Усе дапамагаеце? — спытала Кіра.
— Усе! — у нашым класе вельмі любяць адказваць хорам.
— Гэта і дрэнна, — настаўленча сказала важатая. — Трэба, каб адзін вучань шэфстваваў над другім і каб адказваў за двойкі таварыша. Давайце прыставім моцных вучняў да слабых. Вось, прыкладам, Карабухін. Ён некуды спяшаецца, давайце пачнём з яго.
— Я пераблытаў, - сказаў я.
— Што ты пераблытаў? — усміхнулася важатая Кіра.