Паміж "А" і "Б"
Шрифт:
Лёгка сказаць — “ухапіць сутнасць”, каля я сам толкам не ведаў, што гэта будзе за аперацыя. Але назва была прыдумана, а гэта ўжо палова справы.
І зноў мы сядзім на паддашку — цяпер утрох: Генку мы ўсё-такі ўгаварылі — і штосілы напружваем мазгі. Ідэі сыплюцца адна за адной.
Спярша — гумарыстычныя.
— Трэба дастаць вялікі слоік, прывязаць да яго Цытруса і пусціць усё гэта на гарохаўцаў, -прапаноўвае Сёмка. — Будуць драпаць не азіраючыся.
Цытрус, якога Сёмка хоча напусціць на Гароха і яго хлопцаў,
— Тады ужо лепей слана пусціць, — нязграбна шучу я толькі для таго, каб сказаць хоць слова.
Потым з’яўляюцца сур’ёзныя ідэі. Іх, канешне, прапаноўвае Генка.
— Сябры, — кажа ён, — мы ў гуртку нядаўна змайстравалі пяць ракет.
І тут Генка паведамляе такое, што мы з Сёмкам радасна ўскокваем і пачынаем таньчыць вакол старой канапы, на якой сядзіць Генка. Мы таньчым баявы індзейскі танец. Мы не ведаем, ці правільна ён атрымоўваецца, таму што ніводнага індзейца на свае вочы не бачылі, і наогул у нас з танцамі нелады. Але мы ведаем адно — танцаваць трэба ўрачыста, з каменнымі тварамі, зрэдку скаланаючы паветра ваяўнічымі клічамі.
— Трымайся, Гарох! Страла праткне тваё подлае сэрца! — першым скаланаю паветра я.
— Ты вялікі, Генка, канструктар маланак! — выгуквае Сёмка.
Генка соўгаецца на канапе і моршчыцца.
— Хлопцы, мне дадому пара. Бацькі хвалююцца. Заўтра пасля ўрокаў пачнём.
Цвярозы голас нашага сябра ператварае нас з індзейцаў у шасцікласнікаў, і мы расстаёмся да заўтра.
Вы, сябры, канешне, хочаце даведацца, што за ідэю прапанаваў Генка Правільны, калі мы, людзі ўвогуле сур’ёзныя, пусціліся ў скокі. Вы не крыўдуйце, сябры, хутка я вам адкрыю ўсе сакрэты. Але не зараз, а трохі пазней. Таму што вам проста нецікава будзе чытаць далей.
Такім чынам, назаўтра на аэрадроме Генкі Правільнага, які быў перайменаваны ў ракетадром “аа” (як вы зусім правільна здагадаліся — аперацыя “Акбар”), пачалася таемная, нябачная падрыхтоўка. Мы працавалі вечарамі, каб Гарох і яго хлопцы нічога не заўважылі. Наш ракетадром быў зусім блізка ад іх дома — усяго метрах у ста ці трохі далей. І таму хто-небудзь з нас — або Сёмка, або я — вартаваў каля дома Гароха, каб, калі хто з’явіцца, папярэдзіць таварышаў.
Але нам проста шанцавала. Усе гэтыя вечары гарохаўцы невылазна сядзелі дома: напэўна, хакей па тэлевізары глядзелі.
І вось нарэшце ўсё падрыхтавана. Аперацыя “Акбар” уступае ў канчатковую фазу. Сёння на вечар прызначаны бой Гароху і яго сябрыне.
Цямнела рана. Раз, два — і ужо вечар, а ўсяго толькі пяць гадзін.
— Я пайшоў, - кажу я. Сёмка і Генка глядзяць на мяне з захапленнем.
Я іду наўпрост да нашых ворагаў. Я павінен задзерціся з імі, а тады.
— Ты не цягні, - раіць Сёмка, — удар раз і бяжы назад.
— Можа, і зусім біць не трэба, — мнецца Генка. — У нас дастаткова застрашлівых сродкаў.
— Ладна, — згаджаюся. — Я мігам.
Я накіроўваюся да дома Гароха. Іду нетаропка, каб абдумаць план дзеянняў. Уласна, чаго тут думаць?! Я павінен задзерціся з імі, а тады.
Гарохаў хаўрус у поўным зборы.
— Глядзіце, хто да нас заявіўся, — заўважае мяне здаля Гарох. — Пасол не надта братэрскай дзяржавы. Чым магу служыць?
Прыяцелі Гароха заняты сваёй звыклай справаю — прывязваюць драты да дрэў. Рыхтуюцца да вечаровага “палявання”.
— Вось што, — кажу я тонам маёра міліцыі. — Неадкладна канчайце свае хуліганскія выхадкі. Інакш. — я раблю шматзначную паўзу.
– Інакш? — Гарох выдурваецца і прыстаўляе да вуха далонь, як гэта робяць старыя, калі дрэнна чуюць.
– Інакш ты атрымаеш па мордзе, — пераходжу я на звычайную мову.
— Што, што? — усё яшчэ ўдае з сябе глухога старога Гарох.
— А вось што, — я раблю выпад і. успамінаю Генку Правільнага. Стрымліваюся і толькі моцна штурхаю Гароха ў плячо. Той, паслізнуўшыся, падае. Яго хаўруснікі накідваюцца на мяне.
Вывернуўшыся, я імчуся назад, да Сёмкі і Генкі.
— Трымай яго! — гарлае Гарох, што ўжо ўскочыў на ногі.
І хлопцы, цяжка сапучы, нясуцца за мной.
Вось я ўжо на аэрадроме. Зараз, зараз, галубкі.
Ба-бах!
Вось яно. Такога я не чакаў. Кроках у пяці збоку ўзлятае ўверх ракета. І якая! Кожны задзярэ галаву, каб убачыць такую ракету. Яна ўся свеціцца і павольна падымаецца ў цёмнае неба.
Гарох і яго хлопцы, канешне, спыняюцца і задзіраюць галовы. І раптам іх апаноўвае жах. Зіхоткая ракета расколваецца на дзве часткі і імкліва ляціць долу, наўпрост на галовы Гароху і яго “паляўнічым”.
Тыя — бегчы. Куды? Канешне, у розныя бакі. І тут пачынаецца не менш вясёлае: спрацоўвае цэлая сістэма бляшанка з карбідам, якую прыдумаў Генка.
На ракетадроме стаіць суцэльнае: бах-бах-бах, трах-тара-рах!..
Нарэшце, адышоўшы ад страху (бляшанкі з карбідам усё-ткі рэч больш знаёмая), нашы ворагі бягуць да свайго дома. І тут на іх шляху вырастае Сёмка.
— Рукі ўгору! — крычыць ён і дастае з-пад паліто. ракету.
Акурат такую, зіхоткую, як тая, што спалохала гарохаўцаў.
— Рукі ўгору! — крычым і мы з Генкам, дагнаўшы праціўнікаў. У нас у руках гэта жа таямніча свецяцца ракеты. Мы іх трымаем, як аўтаматы.
Гарохаўцы паднімаюць траслівыя рукі.
— Ну што, пускаць? — пытаюся я ў Гароха.
Яго ўсяго перасмыкае:
— Што ты! Мы за мір!
— Ну дык вось! Мы велікадушныя, — стрымана кажу я. — Палонных не бяром. Але калі вы яшчэ раз паўторыце свае штукарствы, то. — Я выразна ківаю на ракеты.
Гарох гэтак сама выразна прыкладае рукі да грудзей: маўляў, ніколі, нізашто, і наогул — пра што гаворка.