Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:
– Вы дадзiце вынесцi вам прысуд?
– Я паўтару перад суддзямi, што нiкога не забiваў!
– Але праўды не скажаце?
Раймон апусцiў галаву. Удалечынi ўжо вiднелася мора, чулiся гудкi буксiра, якi iшоў да пiрса, ведучы за сабою на стальным тросе "Сэн-Мiшэля". Тады, быццам бы гэта было нешта зусiм звычайнае, кiнуў:
– Гранмэзон памёр.
– Га?.. Што вы сказалi?..
Раймон схапiў яго за руку i лiхаманкава сцiснуў яе.
– Ён?..
– Налажыў на сябе рукi. Гадзiну таму назад, у сябе дома.
– Ён усё расказаў?
– Не! Хадзiў туды-назад па гасцёўнi хвiлiн пятнаццаць, пасля стрэлiў. Вось i ўсё!..
Яны зрабiлi яшчэ некалькi крокаў. Удалечынi, на сценах шлюза, стаялi, назiраючы за выратавальнымi работамi, людзi.
– Цяпер вы можаце сказаць мне ўсю праўду, Раймон Гранмэзон... Зрэшты, я ўжо ведаю яе ў сама агульных рысах... Вы хацелi забраць з сабою вашага сына?
Нi слова адказу.
– Сярод людзей, у якiх вы прасiлi дапамогi, быў i капiтан
– Змоўкнiце! Калi б вы ведалi...
– Хадземце сюды. Тут меней народу...
Дарога вяла да пустыннага берага, на якi накатвалiся хвалi.
– Вы праўда ўцяклi некалi з касай?
– Гэта Элен вам сказала?..
Ягоны голас стаў з'едлiвы.
– Ну вядома!.. Эрнэст расказаў ёй усё па-свойму... Што ж, я не сцвярджаю, што быў святы... Наадварот!.. Жыў, як кажуць, весела... I адзiн час захапляўся гульнёю... Выйграваў, прайграваў... Праўда, аднаго разу я скарыстаўся грашыма кампанii, i кузен гэта прыкмецiў... Я абяцаў вярнуць паступова ўсе грошы i ўмольваў яго не даводзiць справу да скандалу... Ён усур'ёз сабраўся звярнуцца ў суд i згадзiўся толькi пры адной умове: каб я паехаў за мяжу i нiколi болей не вяртаўся ў Францыю!.. Цяпер вы разумееце? Ён хацеў, каб Элен стала яго жонкаю! I ён гэтага дабiўся!
Горка ўсмiхнуўшыся, Раймон нейкi час маўчаў, пасля пачаў зноў:
– Звычайна людзi адпраўляюцца на поўдзень або ўсход... А мне падабалася поўнач, i я пасялiўся ў Нарвегii... З радзiмы я нiякiх навiн не меў... Лiсты, якiя я пiсаў Элен, заставалiся без адказу, а ўчора я даведаўся, што яны нiколi да яе не даходзiлi... Я пiсаў i кузену таксама, але адказу нi разу не атрымаў... Не, я не збiраюся здацца вам лепшым, чым я ёсць на самай справе, або разжалiць вас гiсторыяй няшчаснага кахання. Спачатку я не думаў пра гэта шмат... Вы ўбачыце, што я кажу вам абсалютную праўду!.. Я працаваў... Былi ўсякiя цяжкасцi, пра iх трэба было думаць... Хiба што вечарамi на мяне находзiла настальгiя... Здаралiся i непрыемнасцi... У кампанii, якую я арганiзаваў, справы iшлi няважна... Гэтак i праходзiў год за годам, то лепш, то горш, у чужой краiне... Там я змянiў прозвiшча... Каб лепш было працаваць, прыняў нарвежскае падданства... Калi-нiкалi ў гасцях у мяне бывалi афiцэры з французскiх суднаў, вось ад iх я i даведаўся, што ў мяне ёсць сын... Я сумняваўся, але параўнаў даты - i зразумеў, што гэта праўда!.. Напiсаў у роспачы Эрнэсту... Умольваў дазволiць вярнуцца ў Францыю, хоць на некалькi дзён... Ён адказаў тэлеграмаю: "Арышт пры перасячэннi мяжы". Iшоў час. Я стаў апантана рабiць грошы... Гэта нецiкава расказваць... Толькi вось у душы ўсё роўна як пустэча была... У Трамсё - тры месяцы палярная ноч... I тады настальгiя па радзiме проста з'ядала мяне... Каб падмануць самога сябе, я паставiў мэту: стаць такiм жа багатым, як i стрыечны брат. I вось я дайшоў гэтай мэты. Разбагацеў на трасковай iкры. Але адчуў сябе сама няшчасным чалавекам на свеце... Тады я раптам вярнуўся ў Францыю. Вырашыў дзейнiчаць... Але, праз пятнаццаць гадоў!.. Бадзяўся тут... бачыў сына на пляжы... Элен, здалёк... Нiяк не разумею, як я мог дагэтуль жыць без сына... Цi разумееце вы гэта?.. Купiў судна... Калi б я дзейнiчаў адкрыта, Эрнэст не задумваючыся засадзiў бы мяне ў турму... У яго заставалiся доказы!.. Вы бачылi маiх маракоў - добрыя людзi, нягледзячы на iх выгляд... Разлiчылi ўсё... У той вечар Эрнэст быў дома адзiн з хлопчыкам... Для большай надзейнасцi, каб выкарыстаць усе шанцы, я папрасiў дапамогi ў капiтана Жарыса, з якiм пазнаёмiўся ў Нарвегii, калi ён яшчэ плаваў... Капiтан ведаў Эрнэста, i мы дамовiлiся, што ён наведае яго, прыдумаўшы якую-небудзь прычыну, а пакуль яны будуць гаварыць, Вялiкi Луi паможа мне выкрасцi сына... Але скончылася ўсё гэта драмаю... Жарыс гаварыў з Эрнэстам у кабiнеце... Мы ўвайшлi праз заднiя дзверы, але, як назло, я зачапiў у калiдоры швабру, што стаяла каля сцяны... Швабра ўпала... Эрнэст пачуў шум. Ён вырашыў, што яго хочуць абрабаваць, i выхапiў з сакрэтнiка рэвальвер... Што было далей?.. Цяжка i расказаць... Нейкае насланнё... Жарыс выскачыў у калiдор услед за Эрнэстам... Святла там не было... Стрэл... I трэба ж было так здарыцца, што куля трапiла ў Жарыса!.. Я ледзь не звар'яцеў з адчаю... Баяўся скандалу, асаблiва перажываў за Элен... Ну хiба ж мог я расказаць усю гэтую гiсторыю палiцыi?.. Разам з Вялiкiм Луi я перанёс Жарыса на борт "Сэн-Мiшэля"... Капiтану была неабходная медыцынская дапамога... Мы пайшлi ў Ангельшчыну, куды дабралiся праз некалькi гадзiн... Але без пашпартоў нас на бераг не пускалi... Палiцыя была пiльная: строгi кантроль па ўсiм узбярэжжы... Калiсьцi я займаўся трохi медыцынай... Зрабiў сёе-тое, каб памагчы Жарысу, але гэтага было мала... Тады ўзялi курс на Галандыю... Там раненага трэпанавалi, але не маглi трымаць яго больш у клiнiцы, не паведамiўшы ўладам... Жахлiвае падарожжа!.. Вы ўяўляеце нас на борце судна з чалавекам, якi памiрае?.. Трэба было сама меней месяц лячыць чалавека, даглядаць яго... Я хацеў быў весцi шхуну ў Нарвегiю. Але рабiць гэта не прыйшлося, бо выпадак звёў нас з капiтанам аднаго судна, якое iшло на Лафатэнскiя астравы... Я ўзяў Жарыса з сабою на борт... На моры мы былi ў большай небяспецы, чым на сушы... У маiм доме ён правёў восем сутак. Але суседзi зацiкавiлiся таямнiчым госцем... Трэба было зноў некуды
– I прадоўжылi барацьбу?
– паволi сказаў Мэгрэ.
– Iнакш я i не мог! Я хацеў, каб мой сын быў са мною! Толькi Эрнэст наглядаў за iм пiльна. Хлопчык вярнуўся ў свой калеж, адкуль мне б яго не аддалi...
Мэгрэ ведаў усё гэта. Але цяпер ён лепш разумеў тую нябачную барацьбу, якая пачалася памiж стрыечнымi братамi.
Барацьбу не толькi памiж iмi двума, але i супраць яго, Мэгрэ!
Нельга было дапусцiць, каб у гэтую гiсторыю ўмяшалася палiцыя! Нi адзiн, нi другi не мог сказаць праўду!
– Я прыйшоў сюды на "Сэн-Мiшэлi"...
– Ведаю! I вы паслалi Вялiкага Луi да мэра...
Раймон мiжволi ўсмiхнуўся - камiсар расказваў за яго.
– Раз'юшаны Луi спагнаў на iм усю сваю злосць за ўсё тое, што яму прыйшлося зведаць у жыццi... I ён мог лупцаваць мэра, не баючыся, што той паклiча на дапамогу... Вось i адвёў душу!..Урэшце ён вымусiў яго напiсаць лiст, у якiм дазваляў вам забраць хлопчыка з калежа...
– Але... Я хаваўся за вiлаю, а ваш калега вiсеў у мяне лiтаральна на пятах... Вялiкi Луi пакiнуў лiст у дамоўленым месцы, а я перахiтрыў вашага памочнiка... Узяў ровар... У Кане купiў машыну... Трэба было спяшацца... Пакуль я ехаў забiраць сына, Луi заставаўся ў мэра, каб не даць яму адмянiць якiм-небудзь чынам тое, што ён напiсаў у лiсце... Дарэмна, бо Эрнэст паспеў ужо выправiць па дзiця Элен... Вы загадалi затрымаць мяне... Барацьба скончылася... Яе немагчыма было працягваць: вы ж так упарта iмкнулiся дакапацца да праўды... Заставалася толькi ўцячы... Калi б мы засталiся, вы б непазбежна ўсё разгадалi... Адсюль i падзеi апошняй ночы... Але няўдачы не адставалi ад нас... Шхуна села на мель... Мы з вялiкай цяжкасцю дабралiся да берага, а я згубiў пры гэтым на наша няшчасце кашалёк... Без грошай!.. I жандары на хвасце!.. Заставалася адно: тэлефанаваць Элен i прасiць у яе некалькi тысяч франкаў, каб мы маглi дабрацца ўчацвярых да мяжы... У Нарвегii я мог бы аплацiць сябрам усё, што яны страцiлi праз мяне... Элен прыехала адразу ж... Але i вы таксама! Вы ўвесь час паўставалi на нашай дарозе. Упарта дамагалiся разгадаць праўду, а мы вам нiчога не маглi сказаць. Не мог жа я крыкнуць вам, што праз вас могуць здарыцца новыя няшчасцi!..
Раптам у вачах у яго прамiльгнула трывога. Перамянiўшы голас, ён спытаў:
– Скажыце, Эрнэст напраўду скончыў жыццё самагубствам?
А што, калi яго падманулi, каб прымусiць гаварыць?
– Калi зразумеў, што праўды не схаваць... А ўцямiў ён гэта, калi я арыштаваў вас... Ён здагадаўся, што я пайшоў на арышт толькi дзеля таго, каб даць яму час падумаць...
Дайшоўшы да пiрса, яны спынiлiся. Перад iмi паволi праходзiў "Сэн-Мiшэль". З гордасцю круцячы штурвалам, шхуну вёў нейкi стары рыбак.
Тут нехта падбег да натоўпу на пiрсе, адштурхнуў аднаго, другога i ўскочыў на палубу шхуны.
Вялiкi Луi!
Ён уцёк ад жандараў, сарваў кайданкi! Адштурхнуўшы рыбака, Луi схапiў руль у свае рукi.
– Цiшэй, няхай на вас!.. Шхуну загубiце!
– з усяе сiлы крыкнуў ён матросам з буксiра.
– А астатнiя двое?
– спытаўся Мэгрэ ў Раймона.
– Сёння ранiцай вы былi за метр ад iх. Яны абодва схавалiся ў пунi ў старой сялянкi...
Люка, прадзiраючыся праз натоўп, наблiжаўся да Мэгрэ. На твары ў яго было здзiўленне: не чакаў ён убачыць тут побач з камiсарам Марцiно.
– Вы ведаеце, мы iх узялi!..
– Каго?
– Ланэка i Сэлестэна...
– Яны тут?
– Жандары з Дзiў толькi што даставiлi.
– Ну, дык скажы, каб iх выпусцiлi. I няхай абодва iдуць у порт...
Насупраць iх бачны быў дом капiтана Жарыса i сад, у якiм у начную буру зляцелi з ружаў апошнiя пялёсткi. За фiранкаю - постаць Жулi. Убачыўшы на палубе брата, яна не паверыла вачам.
Каля шлюза партавiкi сабралiся вакол капiтана Дэлькура.
– Ну i намучыўся ж я праз iх цьмяныя адказы!
– уздыхнуў Мэгрэ, кiўнуўшы на маракоў.
Раймон усмiхнуўся:
– Гэта ж маракi!
– Я ўжо ведаю, што гэта за людзi. Не любяць яны, калi сухапутныя тыпы, як я, лезуць у iх справы!
Пальцам ён умiнаў тытунь у сваёй люльцы. Запалiўшы, спытаўся:
– Што iм сказаць?..
Эрнэст Гранмэзон быў мёртвы. Цi трэба казаць гэтым людзям, што забойца ён?
– Можна было б, - пачаў быў Раймон...
– Не ведаю! Скажу, вiдаць, што нейкая даўняя гiсторыя. Адзiн замежны марак адпомсцiў i ўцёк...
Маракi з буксiра паволi iшлi ў шынок i знакамi клiкалi шлюзаўшчыкоў.