Чтение онлайн

на главную

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

Было вiдаць, што Гранмэзон вырашыў маўчаць i нават не зважаць на камiсара. Мэгрэ паводзiў сябе гэтаксама. Ён зняў палiто, падышоў да камiна, павярнуўся спiнай да агню, нiбы толькi пра тое i думаў, каб сагрэцца. Полымя апякала яму лыткi. Ён часта пыхкаў люлькаю.

– Да вечара справа будзе скончана!
– вымавiў ён нарэшце, быццам сам сабе.

Мэр па-ранейшаму спрабаваў iгнараваць камiсара. Узяўшы газету, якая ляжала побач, стаў рабiць выгляд, што чытае.

– Можа, вам прыйдзецца з'ездзiць з намi, скажам, у Кан.

У Кан?

Гранмэзон узняў галаву i нахмурыўся.

– Але, у Кан! Варта было б сказаць вам пра гэта раней, тады б панi Гранмэзон не трэба было ехаць сюды.

– Не разумею, якое дачыненне можа мець мая жонка...

– Да гэтай гiсторыi?
– скончыў Мэгрэ.
– I я таксама не разумею!

Камiсар прайшоў да пiсьмовага стала, на якiм ляжалi запалкi, зноў распалiў люльку.

– Зрэшты, гэта няважна, - сказаў ён ужо больш спакойна, - бо хутка ўсё высветлiцца... Дарэчы, ведаеце, хто цяпер уладальнiк "Сэн-Мiшэля", якога збiраюцца зняць з мелi?.. Вялiкi Луi!.. Дакладней, мусiць, не ўладальнiк, а падстаўная асоба, якая дзейнiчае ў iнтарэсах Марцiно...

Мэр стараўся ўгадаць, у якiм кiрунку працуе камiсарава думка. Але пытанняў не задаваў i ўвогуле размовы не падтрымлiваў.

– Зараз вы зразумееце сувязь. Вялiкi Луi купляе "Сэн-Мiшэль" гэтаму самаму Марцiно за пяць дзён да знiкнення Жарыса... Гэта адзiнае судна, якое пакiнула Вiстрэам адразу ж пасля гэтай падзеi. Яно заходзiць у Ангельшчыну i Галандыю. I ў мяне ёсць факты, якiя дазваляюць мне сцвярджаць, што да таго як апынуцца ў Парыжы, капiтан Жарыс пабываў у Нарвегii... А Марцiно ж - нарвежац...

Мэр уважлiва слухаў.

– Гэта не ўсё. Марцiно вяртаецца ў Фекан, каб сесцi на "Сэн-Мiшэль". Вялiкi Луi, яго давераная асоба, знаходзiцца тут за некалькi гадзiн да смерцi Жарыса. Крыху пазней прыходзiць "Сэн-Мiшэль" з Марцiно на борце... А сёння ноччу гэты самы Марцiно спрабуе ўцячы разам з большасцю тых, каго я прасiў застацца тут у маiм распараджэннi... Толькi вас i знайшоў на месцы!

Мэр маўчаў. Толькi ўздыхнуў.

– Застаецца высветлiць, навошта Марцiно вярнуўся ў Вiстрэам, чаму спрабаваў дабрацца да Парыжа, а таксама чаму вы загадалi па тэлефоне жонцы тэрмiнова ехаць назад.

– Спадзяюся, вы не намякаеце на тое, што...

– Я? Ну што вы? Чуеце? Шум матора. Iду ў заклад, што гэта прыехала з Кана панi Гранмэзон. Магу я папрасiць вас нiчога ёй не казаць? Будзьце ласкавы.

Званок. Крокi служанкi ў калiдоры. Адгалоскi прыцiшанай размовы, потым служанчын твар у прыадчыненых дзвярах. Але чаму яна маўчыць? Чаму так трывожна паглядвае на гаспадара?

– Ну, што яшчэ?
– з нецярпеннем спытаўся мэр.

– Бачыце...

Мэгрэ адштурхнуў яе, выскачыў у калiдор, у якiм убачыў аднаго толькi шафёра ў лiўрэi.

– Вы згубiлi панi Гранмэзон па дарозе?
– спытаўся ён, працiнаючы шафёра вачыма.

– Яна...

– Дзе яна вас пакiнула?

– На развiлку дарог на Кан i Давiль. Яна дрэнна сябе адчувала.

Мэр, якi застаўся ў кабiнеце, узняўся. Ён часта дыхаў, твар у яго стаў яшчэ больш змрочны.

– Пачакайце мяне!
– крыкнуў ён шафёру.

Але, сутыкнуўшыся з Мэгрэ, якi заступiў дарогу, спынiўся перад яго магутнай постаццю.

– Мяркую, вы згодзiцеся, што...

– Поўнасцю згодзен. Мы павiнны ехаць туды.

ХII. НЯСКОНЧАНЫ ЛIСТ

Машына спынiлася на развiлцы. Дамоў тут не было, i шафёр азiрнуўся, каб атрымаць новае распараджэнне. З таго моманту, як яны выехалi з Вiстрэама, Гранмэзон здаваўся iншым чалавекам.

На вiле ён кантраляваў сябе i думаў пра сваю годнасць нават у сама складаных для яго сiтуацыях.

Зусiм не тое было цяпер! Пэўна, яго ахапiла панiка. I гэта было тым больш адчувальна, што твар у яго ад пабояў лiтаральна ссiнеў. Позiрк быў неспакойны.

Калi машына спынiлася, ён дапытлiва зiрнуў на Мэгрэ, i камiсар, успомнiўшы, як яшчэ ўчора вечарам расказваў яму мэр пра сваё расследаванне, не вытрымаў.

– Што будзем рабiць?
– спытаўся ён, тоячы ўсмешку.

Нi на дарозе, нi ў навакольных садах не было нi душы. Вядома, панi Гранмэзон выйшла з машыны не для таго, каб пасядзець на абочыне. Калi яна, дабраўшыся да гэтае мясцiны, адаслала шафёра - значыцца, у яе была прызначана тут сустрэча цi яна прыкмецiла чалавека, з якiм хацела пагаманiць без сведкаў.

Лiсце на дрэвах было вiльготнае. Зямля патыхала перагноем. Каровы, не перастаючы жаваць, глядзелi нерухомымi вачыма на машыну.

А мэр усё ўзiраўся ў сады, бы хацеў працяць iх поглядам, так спадзяваўся ўбачыць жонку за якiм-небудзь плотам цi дрэвам.

– Глядзiце!
– сказаў Мэгрэ, нiбы дапамагаючы нявопытнаму памочнiку.

На дарозе ў Дзiў вiднелiся сляды шынаў. Вiдаць было, што тут спынялася нейкая машына, якая з цяжкасцю развярнулася на вузкай дарозе i паехала назад.

– Стары грузавiчок... Паехалi, шафёр!

Ад'ехалi недалёка. Задоўга да ўезду ў Дзiў сляды абрывалiся каля камянiстай сцежкi. Гранмэзон, па-ранейшаму насцярожаны, глядзеў вакол сябе з трывогаю, на Мэгрэ - з нянавiсцю.

– Што там, як вы думаеце?

– Вёсачка, метраў пяцьсот.

– У такiм выпадку машыну лепш пакiнуць тут.

Камiсар быў настолькi стомлены, што выглядаў абыякавым да ўсяго. Ён ледзь не спаў на хаду. Здавалася, заставаўся яшчэ на нагах толькi па iнерцыi. Убачыўшы, як яны iдуць па дарозе, кожны падумаў бы, што камандуе тут мэр, а Мэгрэ пакорлiва сунецца за iм, як i належыць падначаленаму.

Прайшлi мiма дома, вакол яго корпалiся куры. Гаспадыня здзiўлена глянула на незнаёмых. Мiнулi невялiкую цэркаўку, няшмат большую за звычайнае сялянскае жытло. Злева ад яе была тытунёвая крама.

Популярные книги

Гром небесный

Михайлов Дем Алексеевич
4. Мир Вальдиры
Фантастика:
героическая фантастика
9.28
рейтинг книги
Гром небесный

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Замыкающие

Макушева Магда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Замыкающие

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ненужная жена

Соломахина Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.86
рейтинг книги
Ненужная жена

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку