Чтение онлайн

на главную

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

– Марцiно быў там, я ў гэтым упэўнены! Ён купiў судна на iмя Вялiкага Луi, а Ланэк застаўся на iм капiтанам, можа, назаўсёды, а можа, толькi на нейкi час...

– На нейкi час.

– Выдатна! Я так i думаў! Якраз на той час, за якi "Сэн-Мiшэль" можа зрабiць адзiн незвычайны рэйс...

Ланэк устаў, запалiў. У вачах у яго ясна вiднелася раздражненне.

– Вы прыйшлi ў Вiстрэам. Ноччу шаснаццатага верасня шхуна стаяла ў порце. Дзе быў Марцiно?

Капiтан зноў сеў. Ён абмяк, але гаварыць не збiраўся ўсё роўна.

Шаснаццатага верасня ранiцай "Сэн-Мiшэль" выходзiць у мора. Хто на борце? Марцiно ўсё яшчэ тут? А Жарыс?

Мэгрэ не быў падобны нi на суддзю, нi на палiцэйскага. Голас у яго заставаўся зычлiвы, вочы - хiтрыя. Здавалася, ён гуляў з сябрукамi ў загадкi-адгадкi.

– Вы iдзяце ў Ангельшчыну, пасля бераце курс на Галандыю. Гэта там Марцiно i Жарыс пакiдаюць шхуну? Бо iм трэба плыць далей. Я магу смела меркаваць, што яны адправiлiся ў Нарвегiю...

Вялiкi Луi нешта прабурчаў...

– Што ты кажаш?

– Што ў вас нiчога не выйдзе.

– Капiтан Жарыс быў ужо ранены, калi падняўся на борт? Цi яго ранiлi па дарозе? Альбо ўжо ў Скандынавii?

Адказу камiсар ужо не чакаў.

– Вы ўтрох працягваеце кабатажныя плаваннi, як i раней, але не пакiдаеце паўночных раёнаў, чакаеце лiста або тэлеграмы, у якiх былi б указаны час i месца сустрэчы. На тым тыднi вы стаiце ў Фекане, порце, дзе Марцiно сустрэў вас упершыню. Вялiкi Луi даведваецца, што капiтана Жарыса знайшлi ў Парыжы ў вельмi дзiўным стане i што яго прывязуць у Вiстрэам. Ён прыязджае сюды на цягнiку. У доме ў капiтана нiкога няма. Тады ён пакiдае сястры цыдулку i вяртаецца ў Фекан.

Мэгрэ ўздыхнуў, распалiў не спяшаючыся люльку.

– I вось мы падышлi да канца. Прыязджае Марцiно. Вы вяртаецеся ў Вiстрэам разам з iм. Пры ўваходзе ў порт ён сыходзiць з судна - доказ таго, што ён не хоча, каб яго бачылi. Пасля адбываецца сустрэча памiж iм i Вялiкiм Луi на дразе... Ваша здароўе.

Ён налiў сабе джыну, выпiў, адчуваючы на сабе змрочныя позiркi маракоў.

– Урэшце, каб усё зразумець, застаецца адно высветлiць, навошта Вялiкi Луi хадзiў да мэра, у той час як Марцiно паехаў у Парыж. Даволi дзiўнае даручэнне: адлупцаваць чалавека, дужа вядомага сваёй пераборлiвасцю ў знаёмствах!

Прыгадаўшы, як ён лупцаваў мэра, Вялiкi Луi мiжволi расплыўся ў шчаслiвай усмешцы.

– Вось так, сябры мае! А цяпер пастарайцеся зразумець, што ўсё роўна клубок разблытаецца. Дык цi ж не здаецца вам, што лепш зрабiць гэта адразу?

Мэгрэ выбiў люльку, пастукаўшы ёю па абцасе свайго чаравiка, набiў яе зноў. Сэлестэн ужо спаў: хроп, разявiўшы рот. Вялiкi Луi, нахiлiўшы галаву, разглядваў брудную падлогу. Ланэк дарэмна спрабаваў, кiдаючы на яго позiрк, хоць без слоў параiцца, як тут быць.

Нарэшце капiтан сказаў:

– Нам няма чаго сказаць.

На палубе пачуўся шум, усё роўна як бы ўпала нешта цяжкае. Мэгрэ ўздрыгнуў. Вялiкi Луi высунуў галаву ў люк - на лесвiцы вiднелiся толькi яго ногi.

Калi б ён вылез, камiсар, вiдавочна,

выбраўся б наверх сам. Цяпер чуваць было толькi шум дажджу i скрып шкiваў.

Колькi часу Луi разглядваў, што б там такое магло здарыцца? Сама больш паўхвiлiны. Матрос спусцiўся, валасы ў яго прылiплi да лоба, па твары цякла вада. Тлумачыць нiчога не стаў.

– Што там такое?
– спытаўся ў яго Ланэк.

– Шкiў ударыўся аб рэлiнгi.

Капiтан падкiнуў у печ вугалю. Кiнуў на Луi дапытлiвы позiрк. Пасля патрос за плячо Сэлестэна.

– Iдзi пастаў шкот на бiзань-мачце.

Матрос цёр вочы, нiчога не разумеючы. Ланэку прыйшлося паўтарыць яшчэ раз. Тады Сэлестэн накiнуў плашч, насунуў на галаву зюйдвестку, падняўся па лесвiцы, усё яшчэ сонны i, вядома, незадаволены, што трэба выходзiць на холад i дождж.

Чуваць было, як ён грымеў сваiмi сабо, ходзячы па палубе акурат над галовамi тых, што засталiся ў кубрыку. Вялiкi Луi налiў сабе цi не шостую ўжо шклянку - але не п'янеў зусiм.

Усё тыя ж няправiльныя рысы крыху азызлага твару, вылупленыя вочы. Выглядаў ён, як чалавек, што панура брыдзе па жыццi.

– Што ты пра гэта думаеш, Луi?

– Пра што?

– Ну, што ты хiтруеш? Ты падумаў пра сваё становiшча? Хiба не разумееш, што расплачвацца прыйдзецца табе? Спачатку - тваё мiнулае. Ты ж былы катаржнiк! Пасля ты робiшся гаспадаром гэтага судна, хоць у цябе не было нi су! Жарыс не хацеў бачыць цябе больш у сваiм доме, бо ты надта часта цягнуў з сястры грошы! "Сэн-Мiшэль" стаiць у Вiстрэаме ў ноч выкрадання капiтана! Ты знаходзiшся тут i тае ночы, калi яго атруцiлi... Нарэшце, твая сястра атрымлiвае па завяшчаннi трыста тысяч франкаў!..

Цi думаў цяпер увогуле пра што-небудзь Вялiкi Луi? Позiрк у яго быў пусты-пусты i абсалютна нерухомы.

– Што ён там робiць!
– занепакоiўся Ланэк, гледзячы на адчынены люк, з якога сцякала на падлогу вада - назбiралася ўжо добрая лужа.

Мэгрэ выпiў яшчэ крыху. Мала, але даволi, каб ударыла ў галаву кроў, асаблiва ў гэтай заблытанай сiтуацыi. Досыць, каб разамлець ад розных думак, звязаных з жыццём маракоў, што сядзелi насупраць яго...

Цяпер, калi ён добра ведаў усiх трох, ён без цяжкасцi ўяўляў сабе, як праходзiлi iх днi на борце "Сэн-Мiшэля", што быў iм светам.

Адзiн - на ложку, амаль заўсёды адзеты. На стале - бутэлька i брудныя шклянкi. Другi - на палубе, чуваць, як ён ходзiць па ёй, стукаючы сабо... А яшчэ гэты глухi рокат мора, што нiколi не ацiхае... Ледзь свецiцца компас... Святло лiхтара, якi матляецца на фок-мачце... Вочы няспынна ўзiраюцца ў цемрадзь, шукаюць светлячок маяка... Дзень пры днi - пiрсы, пагрузка, разгрузка... Пасля - два-тры днi адпачынку, якiя з ранку да вечара праходзяць у шынках, такiх падобных адзiн на адзiн...

Наверсе пачуўся нейкi няясны шум. Вялiкi Луi, здавалася, таксама задрамаў. Маленькi будзiльнiк паказваў ужо тры гадзiны. Бутэлька была амаль пустая...

Поделиться:
Популярные книги

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17