Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

– Адкуль вы ведаеце?

– Што?

– Што ён так казаў: "Памагай яму Бог"? Менавiта так ён i гаварыў!..

Дзяўчына расхвалявалася i глядзела на камiсара з удзячнасцю. Вялiкi Луi ўнурыўся.

– Больш ён гэтага не скажа... А якi быў шчаслiвы... Меў прыгожы дом, сад з кветкамi, якiя так любiў, i грошы ў яго былi... Здавалася, усе яго любяць... I ўсё ж такi нехта паклаў усяму гэтаму канец, раптоўна, усыпаўшы крыху белага парашку ў шклянку з вадою...

Жулi зморшчылася. Яна ледзь трымалася, каб

не заплакаць.

– Крыху белага парашку - i ўсё... А той, хто гэта зрабiў, будзе жыць шчаслiва - нiхто ж не ведае, хто ён!.. Хоць, мусiць, быў нядаўна сярод нас...

– Маўчыце!
– папрасiла Жулi, умольна склаўшы рукi. Па твары ў яе цяклi слёзы.

Але камiсар ведаў, што робiць. Ён цiха, паволi вымаўляў слова за словам. Гульнёю гэта нельга было назваць - Мэгрэ аддаўся ёй сам. Вiною таму быў iдылiчны спакой гэтага вечара, якi так хваляваў душу, варта толькi было ўявiць сабе ў чатырох сценах кухнi каржакаватую Жарысаву постаць.

– У нябожчыка толькi адзiн сябар - я!.. Чалавек, якi б'ецца ў адзiноце, каб адкрыць праўду i перашкодзiць забойцу Жарыса быць шчаслiвым.

Жулi, не вытрымаўшы, рыдала - Мэгрэ гаварыў далей:

– А ўсе вакол маўчаць, усе хлусяць, так што мiжволi падумаеш, што ўсе ў нечым вiнаватыя, усе маюць дачыненне да злачынства!

– Гэта няпраўда!
– крыкнула Жулi.

Вялiкi Луi, якi адчуваў сябе ўсё больш нiякавата, зноў налiў у абедзве шклянкi.

– Луi першы маўчыць, - зiрнуў на матроса камiсар.

Жулi паглядвала праз слёзы на брата, быццам працятая праўдай, якую яна толькi што пачула.

– А ён сёе-тое ведае... I нямала ведае... Можа, ён баiцца забойцы?.. Можа, яму ёсць чаго баяцца?..

– Луi!
– крыкнула Жулi.

Луi сурова глядзеў некуды ўбок.

– Скажы, што гэта няпраўда, Луi!.. Ты чуеш?..

– Не ведаю я, чаму гэта камiсар...

Матрос узняўся - на месцы яму не сядзелася.

– Луi манiць больш за iншых! Запэўнiвае, што не знаёмы з нарвежцам, а сам яго ведае! Кажа, што не мае нiякiх спраў з мэрам, а я застаю яго ў доме гэтага мэра, калi ён лупцуе гаспадара...

На вуснах у катаржнiка з'явiлася ледзь прыкметная ўсмешка. Iнакш адрэагавала на гэтыя словы Жулi.

– Гэта праўда, Луi?

I, паколькi той не адказваў, схапiла яго за руку.

– Тады чаму ты не кажаш праўды?.. Ты ж не зрабiў нiчога благога, я ў гэтым упэўнена!..

Усхваляваны, ён вызвалiў руку. Магчыма, ён быў гатовы здацца. Мэгрэ не даў яму часу абдумацца.

– Хапiла б, можа, адной маленькай дэталi, адной малюпасенькай праўды, каб развалiлася ўся гэтая вежа хлуснi!..

Ды не! Нягледзячы на ўмольны позiрк сястры, Луi быццам скалануўся, усё роўна як скiдваў з сябе дробных, але злых ворагаў.

– Нiчога я не ведаю...

Адчуўшы, што брат нешта тоiць, Жулi спыталася:

– Чаму ты маўчыш?

– Я нiчога не ведаю...

– Камiсар кажа...

Я нiчога не ведаю!..

– Паслухай, Луi! Я заўсёды верыла табе, ты гэта добра ведаеш! I абараняла цябе, нават перад капiтанам Жарысам...

Тут яна пачырванела, пашкадавала, пэўна, што сказала апошнiя словы, i спешна загаварыла зноў:

– Ты скажаш праўду, Луi! Я не магу так больш... Я не застануся больш адна ў гэтым доме!..

– Маўчы!
– выдыхнуў Луi.

– Што ён павiнен сказаць вам, камiсар?

– Дзве рэчы. Па-першае, хто такi Марцiно. Па-другое, чаму мэр дазваляе лупцаваць сябе?..

– Чуеш, Луi? Гэта ж няцяжка.

– Я нiчога не ведаю...

Жулi пачала злавацца.

Агонь у печы гудзеў i гудзеў. Роўна цiкаў гадзiннiк, у медным маятнiку адбiвалася святло лямпы.

На гэтай чысцюткай кухнi сцiплага ранцье матрос здаваўся залiшне вялiзным, няўклюдным, грубым. Ён сядзеў, схiлiўшы галаву набок, плечы як звычайна былi перакошаныя, вялiзныя рукi не знаходзiлi сабе месца, позiрк бегаў i бегаў, не ведаў, на чым спынiцца.

– Трэба, каб ты сказаў!

– Няма чаго мне казаць...

Ён хацеў налiць сабе яшчэ, але Жулi схапiла графiн.

– Хопiць! Зноў нап'ешся!

Жулi была ўзнерваваная ўшчэнт. Яна цьмяна адчувала, наколькi важны можа быць гэты момант, i чаплялася за надзею, што ўсё стане ясна з аднаго слова.

– Луi... гэты чалавек... нарвежац... гэта ён хацеў купiць "Сэн-Мiшэль" i стаць тваiм гаспадаром, га?

Адказ быў хуткi i катэгарычны:

– Не!

– Тады хто ён? Яго нiколi не бачылi ў нас. Iншаземцы сюды не заязджаюць...

– Не ведаю...

Але сястра настойлiва напiрала на яго, з чыста жаночым пачуццём знаходзiла патрэбныя словы:

– Мэр цярпець цябе не мог... Праўда, што ты вячэраў сёння ў яго?

– Праўда...

Яна задрыжала ад нецярпення.

– Дык скажы мне тады хоць што-небудзь! Гэта неабходна, Луi! Або клянуся табе, што стану думаць...

Жулi недаказала. Знясiленая, разгубленая, яна апусцiла рукi, зiрнула роспачна на плеценае крэсла, пасля на печ, гадзiннiк, размаляваную кветкамi вазу...

– Ты паважаў капiтана, я гэта ведаю!.. Сто разоў гэта казаў, i калi вы пасварылiся, дык...

Яна адчула, што гэта трэба растлумачыць камiсару.

– Не падумайце толькi чаго-небудзь такога, пан камiсар! Брат паважаў капiтана... I той яго таксама... Толькi вось... Але няважна!.. Луi не можа саўладаць з сабою, калi ў яго заводзяцца грошы, адразу ж усё спускае... Капiтан ведаў, што iншы раз ён бярэ ў мяне грошы, якiя я ашчаджала патроху... Ну, i выгаворваў яму... Вось i ўсё!.. I калi ўрэшце забаранiў яму прыходзiць сюды, дык толькi таму, каб Луi не браў у мяне грошай!.. Але мне капiтан казаў, што па сутнасцi Луi - добры хлопец, хiба што з адным недахопам - слабым характарам...

Поделиться:
Популярные книги

Штурм Земли

Семенов Павел
8. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Штурм Земли

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6