Чтение онлайн

на главную

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

– Добра, я пайду!

Жулi кiнула на камiсара роспачны позiрк, у якiм адчувалася i нейкая крыўда. Дзяўчыну зноў чакала адзiнота. Вiдаць было, што ёй хочацца пра нешта спытацца.

– Скажыце, а пахаванне... Я думаю, - узняла яна на яго вочы, - нельга так доўга чакаць... бо труп...

– Ён пакладзены ў лёд, - з цяжкасцю знайшоў камiсар адказ.

Жулi ўздрыгнула.

* * *

– Ты тут, Люка?

Было так цёмна, што ўжо нiчога нельга было разгледзець. Да таго ж бура заглушала ўсё навокал. У порце, кожны на сваiм месцы, чакалi прыбыцця судна з Глазга, якое, зрабiўшы няправiльны манеўр, гудкамi падавала каля пiрса сiгналы.

– Я тут.

– Што яны робяць?

– Ядуць. Хацеў бы я быць на iх месцы. Крэветкi, малюскi, амлет i нешта падобнае на халодную цяляцiну.

– Яны абодва за сталом?

– Абодва. Луi ўсё яшчэ не зняў са стала локцi.

– Гутараць?

– Мала. Час ад часу выцiскаюць па слову, але, здаецца, iм няма пра што гаварыць.

– П'юць?

– Матрос п'е. На стале дзве бутэлькi. Дарагое вiно. Мэр увесь час падлiвае.

– Бы напаiць хоча?

– Выдае на тое. Служанка смешна трымаецца. Так баiцца зачапiць госця, што калi ёй трэба прайсцi мiма, дык абыходзiць яго.

– Нiхто больш не званiў?

– Не... Чакайце. Луi сморкаецца ў сурвэтку, устае... Iдзе па цыгары. Скрынка - на камiне. Падае мэру - той адмаўляецца, круцiць галавою. Служанка нясе сыр... Хоць бы сесцi на што-небудзь!
– жаласна дадаў Люка.
– У мяне ногi замерзлi. Паварушыцца баюся, каб не грымнуцца.

Гэтага было мала, каб разжалiць Мэгрэ: ён i сам дзесяткi разоў быў у падобных сiтуацыях.

– Зараз прынясу табе паесцi i выпiць.

У гатэлi "Унiверсаль" была добрая вячэра, але Мэгрэ абышоўся кавалкам хлеба з паштэтам, праглынуў яго стоячы. Пасля зрабiў калегу бутэрброд i ўзяў недапiтую бутэльку бардоскага вiна.

– А я зрабiў вам такi буайбэс*, якi вы i ў Марселi не пакаштуеце!
– пачаў угаворваць прысесцi гаспадар.

* Рыбны суп з часнаком i вострымi прыправамi.

Але нiшто ўжо не магло ўтрымаць камiсара. Вярнуўшыся да Люка, ён у каторы раз задаў тое самае пытанне:

– Што яны робяць?

– Служанка прыбрала стол. Мэр у крэсле палiць адну за адной цыгары. Па-мойму, Луi засынае. Цыгара ў яго ўсё яшчэ ў роце, але дыму не вiдаць.

– Што яму далi выпiць?

– Поўную шклянку з бутэлькi, што на камiне.

– Арманьяк, - успомнiў Мэгрэ.

– Чакайце... На трэцiм паверсе запалiлася святло... Пэўна, служанка збiраецца спаць. Мэр устае, iдзе...

Чуюцца нейкiя галасы - недзе каля шынка. Шум матора. Можна разабраць адсюль некаторыя словы:

– За сто метраў? У доме?..

– Не. Каля дома.

Мэгрэ пайшоў насустрач машыне. Спынiў яе даволi далёка ад дома, каб не ўстрывожыць мэра. У машыне сядзелi некалькi чалавек у палiцэйскiх мундзiрах.

– Што новага?

– З Эўрэ паведамiлi, што чалавек у жоўтай машыне арыштаваны.

– Хто ён?

– Пачакайце! Ён пратэстуе. Пагражае, што выклiча пасла.

– Iншаземец?

– Нарвежац. Нам сказалi па тэлефоне яго прозвiшча, але немагчыма было разабраць: Марцiно цi Мацiно... Здаецца, што дакументы ў парадку... Жандары пытаюцца, што з iм рабiць...

– Везцi яго сюды, разам з жоўтай машынаю... Хто-небудзь з жандараў, напэўна, умее вадзiць. А вы едзьце ў Кан... Паспрабуйце даведацца, дзе звычайна спыняецца панi Гранмэзон, калi прыязджае ў Парыж...

– Нам гэта ўжо сказалi. Гатэль "Лютэцыя", бульвар Распай.

– Тэлефануйце туды з Кана i даведайцеся, цi прыехала яна i што робiць. Гэта не ўсё! Калi яна там, звярнiцеся ад майго iмя ў крымiнальную палiцыю i папрасiце ўзяць яе пад нагляд. Але каб асцярожна!..

Машына ў тры прыёмы развярнулася на вузкай дарозе. Мэгрэ зноў падышоў да Люка - той чамусьцi спускаўся ўнiз.

Чаму ты злез?

– А няма на што больш глядзець.

– Разышлiся?

– Не. Але мэр падышоў да акна i зашмаргнуў шторы...

Метраў за сто ў шлюз паволi ўваходзiла судна з Глазга. Чулiся ангельскiя каманды. Вецер сарваў з галавы камiсара капялюш. Святло ў акне на трэцiм паверсе раптам пагасла. Вiла патанула ў цемры.

VIII. МЭР ВЯДЗЕ СЛЕДСТВА

Мэгрэ стаяў пасярод дарогi, засунуўшы рукi ў кiшэнi i нахмурыўшы бровы.

– Вы чымсьцi ўстрывожаны?
– спытаў Люка, якi добра ведаў свайго шэфа.

Сам ён быў устрывожаны, бо надта змрочна пазiраў на вiлу.

– Нам трэба быць там, усярэдзiне, - цiха сказаў камiсар, узiраючыся ў кожнае акно.

Але ўсе яны зачыненыя. Не было нiякай магчымасцi прайсцi ў дом. Мэгрэ цiха падышоў да дзвярэй, нахiлiў галаву, прыслухаўся. Зрабiў памочнiку знак маўчаць. I абодва прыпалi вушамi да дубовых дзвярэй.

Галасоў чуваць не было. Але з кабiнета даносiўся тупат ног i глухi, мерны стук.

Няўжо яны бiлiся? Наўрад цi: удары не былi б такiя роўныя. Калi б яны бiлiся, дык, пэўна, перамяшчалiся б па пакоi, штурхалi адзiн аднаго i натыкалiся на мэблю, а ўдары былi б то часцейшыя, то радзейшыя.

А тут нiбыта палi забiвалi. Можна было нават пачуць цяжкае дыханне таго, хто наносiў удары:

– Х-ха!.. Х-ха!.. Х-ха!..

I як кантрапункт гэтаму хаканню - глухi хрып.

Мэгрэ глянуў iнспектару ў вочы, паказаў рукою на замок - i Люка ўсё зразумеў, выняў з кiшэнi набор адмычак.

– Толькi цiха!
– папярэдзiў Мэгрэ.

I ў доме цяпер было цiха. Цiшыня была нейкая цяжкая, трывожная. Нi ўдараў, нi крокаў. Хiба што чулася яшчэ крыху хрыплае дыханне чалавека, як бы з астатняй сiлы.

Люка даў знак i адчынiў дзверы. Злева, з кабiнета, прабiвалася святло. Мэгрэ пацiснуў плячыма, нiчога не разумеючы. Ён перавысiў свае паўнамоцтвы. Вельмi перавысiў. I зрабiў гэта ў доме афiцыйнай асобы, ды яшчэ такой далiкатнай, як мэр Вiстрэама.

– Ну, што тут ужо зробiш!

Популярные книги

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Любимые женщины лорда Фэлтона

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Любимые женщины лорда Фэлтона

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

(не)Бальмануг.Дочь

Лашина Полина
7. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг.Дочь

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Сам себе властелин

Горбов Александр Михайлович
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.00
рейтинг книги
Сам себе властелин

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8