Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

Але ж цi змянiлася хоць крыху сiтуацыя? Гранмэзон па-ранейшаму насмешлiва пазiраў на камiсара, якi на хвiлiну задумаўся.

– Вялiкi Луi быў тут, калi... калi з вамi гэта здарылася?

– Не!
– суха адказаў мэр.

– Шкада! Вы маглi б упасцi, скажам, на яго кулак...

– Што дазволiла б вам яшчэ больш растрывожыць некаторыя галовы, расказваючы ў партовым шынку розныя фантастычныя гiсторыi... Лепей, мусiць, скончыць з гэтым, камiсар?.. Гэтай драмай трэба заняцца нам абодвум... Вы прыехалi з Парыжа... Прывезлi мне адтуль капiтана ў вельмi нецiкавым стане, i

ўсё гаворыць за тое, што не ў Вiстрэаме яго так апрацавалi... Вы былi тут, калi яго забiлi... Следства вы ведзяце, як вам заманецца...

У голасе ў мэра гучала рашучасць.

– Я мэр гэтага гарадка ўжо дзесяць гадоў, ведаю ўсiх яго жыхароў i лiчу сябе адказным за ўсё, што з iмi здараецца. I як мэр кiрую адначасова i мясцовай палiцыяй... Дык вось!...

Ён спынiўся на нейкi момант, каб зацягнуцца цыгараю. Попел упаў i рассыпаўся ў яго на халаце.

– Пакуль вы бегаеце па шынках, я таксама не сяджу склаўшы рукi, хай гэта вас не пакрыўдзiць...

– I выклiкаеце Вялiкага Луi...

– Я выклiкаю i iншых, калi знаходжу гэта патрэбным... А цяпер, мяркую, вы не маеце больш нiчога iстотнага паведамiць мне?..

Ён устаў, каб праводзiць наведнiка да дзвярэй. Было вiдаць, што ногi ў яго трохi зацяклi.

– Спадзяюся, - цiха сказаў Мэгрэ, - вы не будзеце мець нiчога супраць, калi Луi пойдзе са мною... Учора ноччу ён ужо даваў мне паказаннi... Мне трэба задаць яму яшчэ некалькi пытанняў...

Гранмэзон паказаў жэстам, што яму гэта ўсё роўна. Але сам Вялiкi Луi i з месца не скрануўся, усё адно як здранцвеў, - стаяў, апусцiўшы вочы.

– Пакуль што не, - буркнуў ён як звычайна.

– Заўважце, - сказаў мэр, - я зусiм не супраць таго, каб ён iшоў з вамi. I хачу, каб вы зафiксавалi гэты факт у сваёй памяцi i не закiдалi мне, што я ўстаўляю вам палкi ў колы... Я выклiкаў Вялiкага Луi для высвятлення некаторых акалiчнасцей... Калi ён пажадаў застацца ў мяне, значыцца, яму ёсць яшчэ што мне сказаць...

Аднак цяпер у вачах у мэра была трывога - не, панiка! Вялiкi Луi ўсмiхаўся з нейкiм жывёльным задавальненнем.

– Я пачакаю вас на вулiцы!
– сказаў Мэгрэ матросу.

Але адказу камiсар не пачуў. Толькi мэр выцiснуў з сябе:

– Да сустрэчы, пан камiсар...

Дзверы былi адчыненыя. З кухнi прыйшла служанка i моўчкi, з незадаволеным тварам праводзiла Мэгрэ да дзвярэй вiлы, якiя адразу ж i зачынiла, толькi ён выйшаў.

Дарога была пустынная. Метраў за сто ад вiлы ў акне нейкага дома гарэла святло, i далей свяцiлiся агеньчыкi, але адлегласць памiж iмi была вельмi вялiкая: пабудовы ўздоўж дарогi Рыва-Бэла танулi ў велiзарных садах.

Засунуўшы рукi ў кiшэнi i ссутулiўшыся, Мэгрэ ступiў некалькi крокаў i апынуўся ў канцы садовага плота, за якiм пачыналася пустка. Усе вiстрэамскiя дамы цягнулiся ўздоўж дзюнаў. За садамi не было нiчога, апроч пяску i асакi.

У цемры з'явiлася чыясьцi постаць. Пачуўся голас:

– Гэта вы, камiсар...

– Люка?
– адгукнуўся Мэгрэ.

Яны хутка сышлiся.

– Чалавек з драгi...

– Выйшаў адсюль?
– перапынiў Мэгрэ.

– Не, яшчэ тут.

– Даўно?

– Не больш

чвэрцi гадзiны... Адразу за вiлай.

– Праз плот пералез?

– Не... Здаецца, чакае некага... Я пачуў вашы крокi i пайшоў паглядзець...

– Вядзi...

Яны абышлi сад i апынулiся за вiлаю. Люка вылаяўся.

– Што такое?

– Яго тут болей няма...

– Ты ўпэўнены?

– Ён стаяў каля таго куста тамарыксу...

– Думаеш, зайшоў у дом?

– Не ведаю...

– Заставайся тут i не сыходзь з месца нi ў якiм выпадку...

Мэгрэ пабег да дарогi. Але i там нiкога не ўбачыў. У акне кабiнета вiднелася палоска святла, аднак да падаконнiка нельга было дацягнуцца.

Камiсар не стаў вагацца. Рашуча прайшоў праз увесь сад i пазванiў у дзверы. Служанка адчынiла амаль адразу.

– Здаецца, я пакiнуў у кабiнеце пана мэра люльку...

– Зараз пагляджу.

Яна пакiнула яго на ганку, але як толькi жанчына трохi адышла, камiсар увайшоў i, цiха падняўшыся на колькi прыступак, зазiрнуў у кабiнет.

Мэр па-ранейшаму сядзеў на сваiм месцы, выцягнуўшы ногi. Перад iм стаяў маленькi столiк, з другога боку якога сядзеў Вялiкi Луi. На столiку ляжалi шашкi.

Перасунуўшы шашку, былы катаржнiк усё адно як гаўкнуў:

– Ваш ход...

З раздражненнем гледзячы на служанку, якая марудлiва шукала яго люльку, мэр ледзь не сарваўся на крык:

– Ну, вы ж бачыце, што яе тут няма... Скажыце камiсару, што ён згубiў яе, мабыць, недзе на вулiцы... Ваш ход, Луi...

– А потым вы прынесяце нам выпiць!
– самаўпэўнена, нахабна сказаў матрос.

VII. ДЫРЫЖОР

Калi Мэгрэ выйшаў з вiлы, Люка зразумеў, што настае вельмi адказны момант. Выгляд у камiсара быў дужа заклапочаны - здаецца, ён нiчога не бачыў перад сабою.

– Ты яго не знайшоў?

– Думаю, што i шукаць не варта. Каб злавiць чалавека ў дзюнах, трэба арганiзаваць натуральную аблаву.

Пакусваючы канец люлькi, Мэгрэ зашпiлiў палiто i засунуў рукi ў кiшэнi.

Бачыш шчылiну ў шторах?
– паказаў ён на акно кабiнета.
– I сцяну насупраць. Дык вось, стаўшы вунь на той карнiз, што на гэтай сцяне, ты, я думаю, зможаш сёе-тое праз гэтую шчылiну ўбачыць.

Люка быў такi ж масiўны, як i Мэгрэ, але меншы ростам. Уздыхнуўшы, ён палез на карнiз, адначасова гледзячы на дарогу, каб пераканацца, што там цяпер няма мiнакоў.

Са змярканнем пацягнула ветрам. Ён хутка набiраў сiлу, дрэвы ў садзе шумелi.

– Бачыш што-небудзь?

– Не, трошкi не дацягваюся, сантыметраў пятнаццаць - дваццаць.

Мэгрэ моўчкi падышоў да груды камення ўскрай дарогi i прынёс некалькi.

– Паспрабуй так.

– Край стала бачу, людзей - яшчэ не.

Камiсар прынёс яшчэ некалькi камянёў.

– Цяпер добра! Яны гуляюць у шашкi. Служанка падае шклянкi, яны дымяцца думаю, гэта грог.

– Заставайся тут!

I Мэгрэ пачаў крочыць узад i ўперад па дарозе. Метраў за сто ад вiлы вiднеўся "Марацкi прытулак", а за iм - порт. Праехаў грузавiчок булачнiка. Камiсар ледзь не спынiў яго, каб пераканацца, што ў iм нiхто не хаваецца, але перадумаў.

Поделиться:
Популярные книги

Боксер: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Боксер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боксер: назад в СССР

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Русалка в академии

Максонова Мария
3. Элементали. Русалка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Русалка в академии

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья